Тае́мнік 1 ’шматгадовая травяністая расліна, якая паразітуе на каранях ляшчыны, вольхі і пад.’ (Байк. і Некр., ТСБМ), ’расліна Lathraea’ (Кіс.). Відаць, штучна створаная (не народная) назва ад тае́мны (гл.) на базе лацінскай назвы, якая паходзіць ад lathraeos ’хаваць’, параўн. тыпалагічна тоесныя ўкр. потаенниця ’расліна Lathraea squamaria L.’ (Аненкаў), серб. по̀та̑јница ’Lathraea’.

Тае́мнік 2 ’патаемнае месца, тайнік’ (Нас.). Да тае́мны, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)