◎ Нівэ́зь (ни‑вэзь) ’ніяк нельга’: Ни‑вэзь нечимъ помочь (Нас.). Фармальна падобнае да нівесь ’невядома’ (гл. нівесць), аднак семантыка пярэчыць такому дапушчэнню, другая частка прыпамінае польск. weź ’вазьмі’, што магло б сведчыць пра запазычанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ператка́ць, мсцісл. пірятка́ць, патка́ць ’паткаць (чым)’ у сказах: Аснувала суконныя, а пыткала хлыпянкыю… Чым піряткеш, тым і ладна…, пірітыка́ньне, пытыка́ньня ’тканне, працэс ткацтва’ (Жыв. сл.). Фармальна да пера- і ткаць. Больш падрабязна гл. ператыка́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тулус ‘тлушч’ («жир, ктотороый называется тулусам», Нік. Очерки). Няясна; малаверагодная сувязь з фармальна ідэнтычным фін. tulus ‘крэсіва, крэмень’ (> рус. тулукса ‘тс’, гл. Фасмер, 4, 118). Магчыма, звязана з ту́сцень ‘бабровы тлушч’ (Ласт.) з апакопай *тулусцень?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпе́за ’нязграбны, непаваротлівы чалавек’ (даўг., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lapė́ža ’някемлівы, павольны, мешкаваты чалавек’, lepeĩzeris ’павольны, вялы; разваліна, руіна-чалавек’. Грынавяцкене (там жа, 2, 720) прыводзіць літ. адпаведнік, семантычна тоесны, але які фармальна адрозніваецца (lepérza).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напалову ’напалам’ (Сл. ПЗБ), наполові́ну ’тс’ (ТС), напалаві́ну ’больш у два разы’ (валож., Жыв. сл.). Прыслоўі на ‑у фармальна суадносяцца з канструкцыяй на + назоўнік ж. р. у форме він. скл. (Шуба, Прыслоўе, 140). Гл. палова, палаві́на.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кундо́біць ’біць’ (Сцяшк. Сл.). Фармальна да *кундоба < с < *кунд‑оба, якое аднаго паходжання з кундыль (гл.). Тады першапачатковае значэнне кундобіць было ’кудлачыць’, параўн. кундосіць (гл.). Значэнне ’біць’ магло узнікнуць па аналогіі з заключнай часткай слова кундо‑біць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Каплі́вы ’цяжкі, марудны’ (красл.) фармальна мог утварыцца ад капаць, ^напіць (прасл. карт ’ліцца па кроплях’), як імчаць — імклівы, маўчаць — маўклівы, кеміць — кемлівы. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 405) суадносіць гэту лексему з літ. kapliuoti, лат. kaplot ’цяжка рабіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кілтая́ ’біч у цэпе’ (ДАБМ). Гл. калтая. Формы келтаўё, кілтая найбольш блізкія фармальна і семантычна да мяркуемай літоўскай крыніцы: keltuve, keitėja ’біч у цэпе’ (Урву ціс, Baltistica, 1969, V(I), 61, Смулкова, Лекс. балтызмы, 41; Лаўчутэ, Балтизмы, 67).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кулды́ка ’чалавек, які хутка гаворыць’ (Мат. Маг.). Першапачатковае значэнне ’кульгавы чалавек’. Параўн. семантычны пераход ’спатыкацца’ > ’запінацца’ (кулдыкаць©Жул- дыкаць 2). Фармальна ўтварэнне гэтага слова можна растлумачыць як кантамінацыі кульгаць (гл.) і хадыка. Параўн. калдыка. Ненадзейныя паралелі ў Фасмера (2, 288).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўза́вады ’наўскач’ (дзярж., Нар. сл.), ’хутка (бегчы)’ (ковен., Мат. 2), наўзавады ’ўскач’ (Сцяшк. Сл.), наўзавад ’вельмі хутка’ (Сцяшк.), укр. навзаводи, навзавод. Да заводзіцца ’пачаць спрэчку, спаборніцтва’; фармальна прыслоўе суадносіцца з прыназоўнікавай канструкцыяй з він. скл. назоўніка (Карскі 2-3, 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)