Во́перадка, во́ператка ’складзеная папалам вяровачка для кідання камення’ (Сцяц.). Звязана з польск. oprata ’лейцы’, obrętka ’вуздэчка’, якая ў сваю чаргу ўзыходзіць да ўсходнеславянскага *ob‑rъtъ. Па народнай этымалогіі было, відавочна, звязана са словам упе́рад, адкуль е. Параўн. таксама чэш. oprať, oprata ’лейцы’, дыял. voprato ’рамень для карзіны, ношы’, oprátkaпятля для павешання’. Гл. таксама аброць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́цаль1 ’сабакар; машэннік’ (БРС, Касп., Нас.), таксама ў форме гі́ццаль ’сабакар’ (Сцяц.), ’гарэза, свавольнік’ (Сцяц., Шат.), ’агідны, здрадлівы чалавек’ (Сцяшк.) і г. д. У ст.-бел. мове гицель ’памочнік ката’ (гл. Булыка, Запазыч.). Параўн. таксама рус. дыял. ги́цель ’жывадзёр’, укр. ги́цель. Запазычанне з польск. hycel ’тс’ (а гэта з ням. дыял. hitzel; гл. Брукнер, 174; Фасмер, 1, 408; Булыка, Запазыч., 83).

Гі́цаль2пятля, прышытая да адзення, каб яго вешаць’ (Сцяц. Нар., Сцяц., Шат., Сл. паўн.-зах., Касп., БРС). Па паходжанню аднолькавае з гі́цаль, (гл.), але значэнне ’пятля, вешалка’ (паводле Сцяц. Нар., 115) развілося менавіта ў бел. мове (гл. там і тлумачэнне семантычнага развіцця). Няпэўным з’яўляецца меркаванне (Сцяц., там жа), што ў бел. мове запазычанне прама з ням., дзе быццам Hitzel чытаецца гіццаль (?; няясна; у ням. слоўніках вымаўлення z, tz аднолькава абазначаюцца як ts).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кале́ц ’напарстак’ (Касп.). Магчыма, сюды ж рус. урал. калец ’вяровачная пятля ў варотах, якая служыць запорам’. Няясна, ці сапраўды тут рэгіянальнае ўтварэнне ад кола (гл.), як аб гэтым меркаваў Сцяцко, Афікс. наз., 153, або толькі трансфармацыя шырока вядомай структуры кальцо/кольца. Апошняя форма сведчыць аб магчымых працэсах граматычнага пераасэнсавання пры ўзаемадзеянні розных гаворак. Параўн. яшчэ кальцо.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасо́йта, посайка (паўн.-усх., гродз., дзятл.) ’перавязь вядра’, іўеў.пятля, якую надзяваюць цялятам і каровам на шыю’, свісл. ’вяровачка для звязвання чаго-н.’, ст.-бел. сойт, ст.-польск. seyt ’вяроўка для прывязвання скаціны’ (1759 г.). Літуанізм. Параўн. літ. pasaitas, pasaitas ’прывязь, перавязь’, ’дужка вядра’ (Станкевіч, Калосьсе, 1938, 4, 172–175; Непакупны, Kalbotyra, 1974, 25 (2), 76; Лаўчутэ, Балтизмы, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́тка ‘прыстасаванне для лоўлі рыбы, птушак і інш.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Касп., Сцяшк., З нар. сл., Нар. сл., Яшк. Мясц.), ‘вязаная жаночая хустка’ (Касп.), ‘рашотка ў стаяку або пліце, на якую кладуць дровы’ (лун., Шатал.), ‘чапец каля кішок’ (карэліц., Шатал.), сець ‘сетка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Яшк. Мясц.), сець, сітка, сы́тка, сётка ‘палатно для рыбалоўных сетак’ (ЛА, 1). Укр, сіть, рус. сеть, се́тка, польск. sieć, siatka, в.-луж. syć, н.-луж. seś, чэш. síť, славац. sieť, ст.-слав. сѣть ‘сетка, пятля, сіло’. Прасл. *sětь. Бліжэйшыя адпаведнікі ў ст.-прус. saytan ‘рамень’, літ. siẽtos, saĩtas ‘прывязь’, лат. saitis, saĩte ‘завязка, пута, вяроўка’, лац. saeta ‘тоўсты волас, шчаціна’, ст.-в.-ням. seid н. р. ‘вяроўка, пятля’, ст.-інд. sētár‑ ‘пута’; Траўтман, 252 і наст.; Мюленбах-Эндзелін, 3, 637, 860; Вальдэ-Гофман, 2, 462; Фасмер, 3, 614–615; Махэк₂, 544; ESJSt, 13, 811.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сукро́, мн. л. сукры́ ’кучары’ (Ласт.), ’локаны’ (Касп.), ’завіткі валасоў або шэрсці’, адз. л. сукра́ (Крывіцкі, вусн. паведамл.), сюды ж сукра́вы ’кучаравы’ (Ласт.), сукрава́ты ’крутавата спрадзены’ (Сл. ПЗБ), сукра́ты ’моцна звіты, ссучаны, тугі’ (Ласт.), сукры́сты ’кучаравы’ (Гарэц., Касп.), ’крута спрадзены’ (Сл. ПЗБ), а таксама вытворныя ад іх: сукраватка (гл.), су́кравіца ’закрутка на крутой нітцы’ (Сл. ПЗБ), сукрак (гл.), су́крат ’скручаная пятля ці вузел на нітцы’ (ЛА, 5); су́кратка ’тс’, су́кратак ’скрутак ільновалакна’ (Сл. ПЗБ), су́кроток ’скручаная нітка пры крутой пражы’, су́кротка ’сударга’: хватае су́кротка ногі у водзе (КСТ), сукряцы́ ’скручаныя ніткі, заікання ў палатне’, адз. л. сукрец? (Сл. ПЗБ), сукра́ч ’скручаная пятля ці вузлік пры прадзенні’, ’скрутак сена’ (КСТ), сукрані́цы ’закруткі на нітках (Жд. 2), су́крыцца, гл. Да прасл. *sukrъ ’звіты, скручаны’, параўн. літ. sukrùs ’вяртлявы, жвавы; круты’, sùkras ’тс’, лат. sukrs ’жвавы, энергічны’. З іншай ступенню вакалізму гл. сукарак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плу́тцапятля (для гузіка)’ (к&рм., Мат. Гом.), параўн. рус. пск., цвяр. тушцы ’сіло для лоўлі птушкі’, ’раменьчык, які звязвае біяк цэпа з ручкай’. Да апутаць (гл.) (Фасмер, 2, 288), відаць, збліжанае з пу́тца ’прывязка ў цэпе’, ’пяцелька’ (гл.). Параўн. таксама рус. дыял. плутянка ’верхняя вяроўка невада’, польск. дыял. pluto ’паплавок у рыбалоўнай сеткі’, што, магчыма, узыходзіць да прасл. *pluti (гл. тыць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ташчы́ца ’дапушчаная памылка пры ўвядзенні асновы ў бёрда’ (глыб., мядз., Сл. ПЗБ), ташчані́ца ’пустая пятля ў ніце’ (віл., Жд. 1), ’дапушчаная памылка пры ўвядзенні асновы ў бёрда’ (віл., Сл. ПЗБ), сюды ж ташчу́ха ’памылковае ўцягванне асновы ў ніт (у кроснах)’ (Варл.), ’брак пры тканні палатна, калі разрываецца нітка ў аснове’ (Сцяшк. Сл.). Да тошчы ’пусты’ (гл.), параўн. мінуха ’памылка пры накідванні асновы ў бёрда’, гл. Гл. таксама шчуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыні́т ‘спосаб ткання’ (швянч., Сл. ПЗБ), трыні́ці ‘тс’: трыніці ткалі на чырвонай аснове (шальч., Сл. ПЗБ), трынічэ́льніца ‘выраб, тканы ў тры ніты’ (там жа). Параўн. польск. дыял. trynit ‘хатняе палатно’ (Варш. сл.), лат. trinite ‘від палатна’. Выводзяць з літ. trinýčiai ‘тс’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 138), аднак, зыходзячы з магчымай этымалогіі ад тры (гл.) і ніт ‘ніцяная пятля ў кроснах’ (гл.), можа разглядацца як сумеснае славянка-балцкае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страка́пятля (вушка) у лапцях’ (глыб., паст., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), стро́кі ‘вушкі ў лапцях’ (Жд. 3, Мат. Маг.; барыс., Шатал.), “доўгія вяроўчатыя валокі, якія працягваюцца праз сярэднія вушкі і ўтвараюць па абодвух бакох пяткі пастолу вялікія петлі — строкі” (Серб. Вічын), сюды ж стро́чанікі ‘лапці (лепшага вырабу)’ (Мат. Гом.), стро́чка ‘стужка’ (Ян.). Параўн. укр. строка́ ‘рант у пасталах’, строчаки́ ‘шнуркі для прывязвання лапцей’, стрічка ‘стужка, тасёмка’, дыял. стри́чкапятля для лоўлі птушак’, рус. строка́ ‘радок лыка пры пляценні лапцей’, польск. дыял. stroka, strzoka ‘паласа’, ст.-польск. stroka ‘пояс, паласа, кропка’, в.-луж. tšoka ‘шрам, след ад апёка’. Бязлай (3, 332) адносіць сюды ж славен. stróka ‘слой, нізка’ і серб.-харв. стро̏ка ‘кароста ў авечак’, štroka ‘нейкая хвароба ў свіней’. Літ. strakà ‘слой, нізка’ запазычана з славянскай. Слова роднаснае строк ‘авадзень’ (гл.), яго першаснае значэнне меркавалася як ‘укол; кропка’ (Міклашыч, 325; Траўтман, 284; Фасмер, 3, 780; Шустар-Шэўц, 1548), параўн. строк3 (гл.). Паводле ЕСУМ (5, 444, 447–448), частка ўкраінскіх слоў лічыцца запазычанай з польскай і далей з ням. Strick ‘вяроўка, завязка’, што не выключае кантамінацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)