шматгра́ннік, ‑а, м.

Геаметрычнае цела, якое абмежавана з усіх бакоў плоскімі многавугольнікамі. Правільны шматграннік. // Прадмет, які мае выгляд такога цела. Фрэзероўшчыца наспявае за адну змену забяспечыць сутачную патрэбу цэха ў шматгранніках, шліцах і іншых дэталях. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́вапіс ’агульнапрынятая сістэма правіл напісання слоў, арфаграфія’ (ТСБМ, Гарэц.). Запазычанне з польск. prawopis; змена месца націску пад уплывам пра́вы. У польск., таксама як у рус. (правописа́ние), калька з грэч. ὁρυογραφία < όρυόςправільны’ і γράφω ’пішу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дроб², -у, мн. -ы, -аў, м.

Лік, прадстаўлены ў выглядзе частак адзінкі.

Бясконцы дзесятковы дроб — дроб, у запісе якога пасля коскі знаходзіцца бясконцая колькасць лічбаў.

Правільны дроб — дроб, у якім лічнік меншы за назоўнік.

Няправільны дроб — дроб, у якім лічнік большы за назоўнік.

Дзесятковы дроб — дроб, назоўнік якога з’яўляецца цэлай ступенню ліку дзесяць.

|| прым. дро́бавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Труі́зм ‘агульнавядомая, заезджаная, збітая ісціна’ (ТСБМ). Праз рускую ці польскую мову з англ. truism ‘тс’, якое ад англ. trueправільны’ < ст.-англ. trēowe ‘верны, надзейны’, суадноснага са ст.-н.-ням. triuwi ‘тс’, літ. drū́tas ‘моцны’, роднасным прасл. *dervo ‘дрэва’ (ЕСУМ, 5, 662).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Правасла́ўе ’адна з хрысціянскіх канфесій’ (ТСБМ). З ц.-слав. православие ’тс’, якое з’яўляецца памылковай калькай с.-грэч. όρυόδοξία < όρυός ’прамы, правільны’ і δόξια ’вера’ і ’слава’. Сюды праваслаўны (ТСБМ) з ц.-слав. православьнъ — калька з грэч. όρυόδοξος (Слаўскі, Зб. Машыннаму, 279–280).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дакла́дны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае ісціне, правільны.

Дакладная вага.

Д. гадзіннік.

2. Поўнасцю адпаведны ўзору, правілам, патрабаванням.

Дакладная копія.

Д. пераклад.

3. Канкрэтны, вычарпальны, не прыблізны.

Д. ўлік.

Д. адрас.

4. Акуратны, пунктуальны.

Д. выканаўца.

5. У якім асобныя элементы выразна аддзелены адзін ад аднаго.

Дакладныя рухі.

Дакладныя прыёмы.

Дакладныя навукі — навукі, заснаваныя на матэматычных метадах.

|| наз. дакла́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куб¹, -а, мн. кубы́, -о́ў, м.

1. Геаметрычнае цела — правільны шасціграннік, усе грані якога квадраты.

2. У матэматыцы: здабытак ад множання якога-н. ліку на самога сябе двойчы, трэцяя ступень ліку.

Восем — гэта к. двух.

3. Кубічны метр як мера аб’ёму (разм.).

К. дроў.

|| памянш. ку́бік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. кубі́чны, -ая, -ае.

К. будынак.

К. корань.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адка́з¹, -у, м.

1. Выказванне, паведамленне, выкліканыя пытаннем.

Атрымаць а. на пісьмо.

Грунтоўны а. вучня на пытанне.

2. Рэакцыя, водгук.

А. жывога арганізма на раздражненне.

3. Водгук на што-н.; выкліканыя чым-н. дзеянні, учынкі.

У а. на страляніну танк рушыў наперад.

4. Вынік рашэння матэматычнай задачы.

Атрымаць правільны а.

5. Тое, што і адказнасць.

За мір мы ўсе а. нясём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Выказаць правільнае меркаванне пра што-н. па якіх-н. прыметах; здагадацца.

У. чый-н. настрой.

2. каго-што. Раскрыць, распазнаць сэнс, сутнасць каго-, чаго-н. (разм.).

Мы ўгадалі выкапаць калодзеж у добрым месцы.

3. што і без дап. Выпадкова даць правільны адказ.

|| незак. уга́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уга́дванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прамы́ ’роўны, выцягнуты ў якім-небудзь напрамку, без выгібаў, некрывы; непасрэдны, без прамежкавых ступеней’; ’шчыры, праўдзівы, прынцыповы’ (ТСБМ). Рус. прямой, укр. прямій, ст.-рус. прямъ ’прамы, правільны; справядлівы, просты’, чэш. přímý ’прамы’, славац. priamy ’тс’, славен. prẹ̑m ’прамы’, ст.-слав. прѣмь ’прамы, правільны’; сюды ж польск. uprzejmy ’ветлівы, шчыры’ (< ’прамы, правільны’), серб.-харв. према ’насупраць’, прама, прам ’насупраць’. З прычыны наяўнасці ў корані галосных a і e прасл. форма вызначалася па-рознаму: або як *pręmъ (Зубаты, AfslPh 15, 496 і наст.), або як *prěmъ (Голуб-Копечны, 301). Фасмер (3, 395) абедзве рэканструкцыі лічыць спрэчнымі і дапускае кантамінацыю *prēmos і *prōmos (*pramъ). Славянскія словы роднасныя грэч. πρόμος ’пярэдні, той, хто стаіць на чале’, з інш. вакалізмам: πράμος ’тс’, окс. promom ’першы’, ст.-ісл. framr ’добры, смелы, прыдатны’, ст.-в.-ням. fruma ’карысць, выгада’ і інш. Гл. таксама Махэк₂, 493; Скок, 3, 33–35. У беларускай мове магло захавацца толькі на ўсходзе тэрыторыі, паколькі ў сучаснай літаратурнай мове ўспрымаецца як русізм (Станкевіч, Зб. тв., 1, 32; Пацюпа, Гармонія, 25). Тое ж адносна славенскай сцвярджае Сной₂ (566).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)