Труі́зм ‘агульнавядомая, заезджаная, збітая ісціна’ (ТСБМ). Праз рускую ці польскую мову з англ.truism ‘тс’, якое ад англ.true ‘правільны’ < ст.-англ.trēowe ‘верны, надзейны’, суадноснага са ст.-н.-ням.triuwi ‘тс’, літ.drū́tas ‘моцны’, роднасным прасл.*dervo ‘дрэва’ (ЕСУМ, 5, 662).