Пласку́рка ’падлешчык’ (паст., Сл. ПЗБ): зах.-укр. пляску́рксі, польск. plaskurka ’гарчак, Rhodeus sericeus amarus (Bloch.)’, серб.-харв. pljoskan, pljoskcu pi o čедка, макед. пласкуп, płaskim, балг. аласкопе, плоская, плоіцак ’тс’ (Усачова, Этимология–1974, 112–113); чэш. pluskać, славац. /;/ ’askač, славен. plosčič, серб.-харв. plosk, ploska, балг. пластин к ’лешч, Abramis brama L.’ Бел. лексема, магчыма, узыходзіць да польск. płaskiплоскі’ (гл.). Матывацыя: у гэтых відаў рыб цела сціснутае з бакоў. Зах.- і паўд.-слав. лексемы таксама звязаны з прыметнікам плоскі (гл.): макед. плоскае. серб.-харв. тьосиат, балг. плоськ. сплескайплоскі, сплюшчаны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыша́н ’адрэзаны плоскі кусок чаго-небудзь ядомага’ (ТСБМ, Янк. II, Сцяшк., Жыв. сл., Мат. Гом.). Да крышыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пло́сценька ’тоненькая вузенькая пласцінка гліны’ (стол., ЖНС). Утварылася ад плоскі (гл.) пры ад’ідэацыі слоў пласцінка (ці тоненька стружка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́ска, пласка ’брыца, Echinochloa L.’ (воран., Сл. ПЗБ). З польск. płaskiплоскі’, якое Банькоўскі (2, 617) выводзіць з *plaz‑bskb < *plaza, параўн. плазам (гл.). Названа з-за прыплюшчанага (пласкаватага) сцябла расліны, асабліва ў ніжняй частцы. Параўн. іншыя назвы плоска трава, пласку́ха (караністая), пладуха, пласціна, плашчу га, пайшчыца (ЛА, 1). Магчыма, аднак, што некаторым гэтыя лексемы звязаныя з плоскі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лу́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

Адрэзаны вялікі плоскі кавалак (хлеба, сала і г. д.). Маці памагала маслам лусту хлеба і падала сыну. Пальчэўскі. Гаспадыня злазіла ў кубел, адрэзала лусту сала і кавалак каўбасы, выцягнула агурок і ўсё гэта падала Раі. Новікаў.

•••

Адрэзаная луста — тое, што і адрэзаная скіба (гл. скіба).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Невялікая лапата.

2. Тое, што і лопасць (у 2 знач.).

Лапаткі турбіны.

3. Плоская шырокая косць трохвугольнай формы ў верхняй частцы спіны.

4. Плоскі няспелы стручок гароху ці іншай бабовай расліны.

Лапаткі гароху.

Ва ўсе лапаткі (бегчы; разм.) — вельмі хутка.

Палажыць (класці) на лапаткі — пры дужанні (па)валіць саперніка на спіну, а таксама наогул перамагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плаз ’плоскасць якой-небудзь доўгай рэчы’, ’паласа ад удару чым-небудзь доўгім’ (Нас., Яруш.), плазплоскі бок якога-небудзь прадмета’ (беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. плазъплоскі бок шаблі’ (1539 г.) са ст.-польск. płaz ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 70), якое Банькоўскі (622) узводзіць да plazaплоскі камень, каменная пліта’, а апошняе — да і.-е. *plōgʼā, прыметнік *plōgʼ‑o‑s (швед. flack, гал. vlak, ням. flackплоскі’, англ. flagstone ’каменная пліта для брукавання’). Брукнер (420) мяркуе, што польск. płaza — выключна польск. лексема, аднак параўн. стараж.-рус. плазивый ’гладкі’ (XII–XIII стст.). Бязлай (3, 51) славен. plȃz, pláza ’паласа, лінія, рыска, стужка’ параўноўвае з літ. plúoš(t)as ’лыка’, ’паласа’ і адносіць іх да і.-е. (s)p(h)el‑gʼ‑. Аднак, відаць, гэтыя славенскія лексемы генетычна не тоесныя з беларускімі. Сюды ж: плазава́ць ’біць, лупцаваць, сячы’ (Растарг.) < польск. plazować ’біць тупым канцом шаблі’ (з 1621 г.), а таксама плазава́ты ’які мае гладкую паверхню, гладкі, роўны’ (ТСБМ, Яруш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плошчыкі ’кіёчкі для раздзялення асновы (нітак) у кроснах, каб яны не скручваліся’ (гродз., Нар. сл., Сцяшк. Сл.; Скарбы). Да плоскі (гл.) — кіёчкі маюць плоскую форму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плеснік ’трыпутнік сярэдні, Plantago media L.’ (гродз., Кіс). Няясна, магчыма, звязана з пляскаты, плоскі (гл.). Параўн. таксама плісняк, алешнік, плішнік і інш., якія называюць аер, * Acorus calamus L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляска́ты ’без звычайнай пукатасці, прыплюснуты’, ’які мае невялікую вышыню або таўшчыню пры прамой і роўнай паверхні’ (ТСБМ; слонім., КЭС; пух., Сл. ПЗБ; Шат.; беласт., Стан.), плеска́ты ’пляскаты’ (ТС), плыска́ты ’прыплюснуты, плоскі’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), плеска́тая ’нізкая, пакатая (страха)’ (стаўб., карэліц., ЛА, 4). Хаця не выключана ўтварэнне ад пляска́ць (гл.), аднак больш імаверна, што лексема запазычана з польск. plaskatyплоскі’ (з XVI ст.). Параўн., аднак, пляска́ны ’пляскаты (пра авёс)’, пля́сканькі ’пляскаценькі’ (швянч., трак., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)