каршу́н, ‑а, м.

Вялікая драпежная птушка сямейства ястрабіных з доўгімі крыламі і загнутай дзюбай. Над лесам, у празрыстай сін[ечы] неба, вісеў каршун. Асіпенка. Аднаго разу, калі каршун напаў на маленькіх куранят, галагуцкі певень.. забіў каршуна. Бядуля.

•••

Каршуном наляцець гл. наляцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падку́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Сагнуўшы або падагнуўшы, прыціснуць. да сябе, пад сябе (пра часткі цела). Ігнась падкурчыў ногі і схаваўся пад халацік. Мурашка. Певень, праходзячы каля прызбы, спыніўся, падкурчыў адну нагу і строга зірнуў на беднага Чы-Ліна. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяву́н1 ’спявак, аматар спеваў’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц.; светлаг., б.-каш., Мат. Гом.), пяву́ння ’спявачка, аматарка спеваў’ (Бяльк.; жытк., Мат. Гом.), сюды ж пяву́ха ’тс’ (ветк., добр., Мат. Гом.). Аддзеяслоўныя назоўнікі з рэдкай суфіксацыяй ад асновы *pěv‑, параўн. спевы, спяваць (гл.), серб.-харв. пе̏вати, pjȅvati і пад.

Пяву́н2певень’: хадзілі куры з певунамі (Колас, Сержп., ДАБМ; петрык., Мат. Гом.), сюды ж пявуне́ц ’дрозд’ (рэч., Мат. Гом.). Лакальнае ўтварэнне (гл. ДАБМ, к. 294) на мяжы пяту́х і пе́вень (гл.). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пату́хпевень’ (стол., Сл. Брэс.). Да пяту́х (гл.). Ацвярдзенне губных перад е (< е), я мае месца ў вузкай паласе паміж паўдн.-зах.-бел. і зах.-палес. гаворкамі, напрыклад: баліціса ’мыць бялізну’, памаць, дзеваць (ДАБМ, к. 19).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апету́шыць ’ударыць раптам’ (КСТ). Ад петаваць ’біць’ (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага элемента ‑ух‑ ці праз назоўнік *пятух ’задзіра’. Магчыма, сюды ж рус. петуши́ться ’станавіцца запальчывым’, якое, несумненна, адчула ўплыў петухпевень’; параўн. і значэнне рус. петух задзіра’, каш. u̯upʼitošəc ’забіць’ (параўн. Супрун, ZfSl, 16, 779).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбагну́цца ’ўздумацца’: пе́вень, як колі́ ему́ прыбагне́цца, покрычы́ць, кукарэ́куе (ПСл). Належыць да агульнага ўсходнепалескага лексічнага фонду, параўн. укр. приба́гти́, прибагну́ты, прибага́ти ’мець, займець моцнае жаданне’ — прэфіксальнае ўтварэнне ад багти́ < прасл. *bažěti, *bažati < *bagēti (падрабязна гл. ЭССЯ, 1, 172–173; ЕСУМ, 1, 111). Гл. бажаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кур1певень’ (Федар., Шн.). Укр. кур, рус. кур% ст.-слав. коуръ, балг. кур, славен. /гиг, польск. kur, чэш. koury славац. kur, в.-луж. /гиг, н.-луж. /гиг ’тс’. Прасл. кигъ традыцыйна звязваецца з анаматапаэтычнымі дзеясловамі з агульным значэннем ’крычаць’. Фактычная адсутнасць паралелей у балтыйскіх мовах сведчыць на карысць гіпотэзы аб славянскай інавацыі або іншамоўнага пранікнення (параўн. Фасмер, 2, 422). Балт. назва курыцы (літ. višta, лат. vista), паводле Эндзеліна (Мюленбах-Эндзелін, 4, 300), узыходзіць да індаеўрапейскай назвы дома або роду (ст.-інд. viś ’дом’). Гэта значыць, курыца — «хатняя птушка». Тую ж семантыку можна разгледзець у прасл. kunпевень’ ад *kun ’род, дом’, параўн. курва (гл.).

Кур2 ’пыл’ (Гарэц.), ’копаць, сажа’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. курыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Петушо́к, пятушок ’касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (ветк., лоеў., б.-каш., брагін., Мат. Гом.), птушкі ’тс’ (Юрч. СНЛ). параўн. пёўнык ’тс’ (нараўл., жытк., Мат. Гом.). Укр. піўных, когутик ’тс’, рус. петухи, петушки назвіваюць розныя расліны з голым сцяблом і гронкамі кветак (Мяркулава, Очерки, 136). Да пяту́хпевень’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задзёрысты, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і задзірысты. Калі сустракаліся [Лена з Ігнатам] цяпер зрэдку, то ўжо не чулася ранейшага задзёрыстага, дражлівага: — Як пажывае шаноўны слесар таварыш Лагуцька? Лынькоў. Задзёрысты певень на плоце, распасцёршы крылы, так грозна заліваўся, як бы крычаў: «Не падыходзь!» Броўка.

2. Абл. Задорны, бадзёры. Між маўклівых задымленых сцен.. пачуліся.. вясёлыя, задзёрыстыя галасы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піку́н ’кулік, Limicola’ (ТС), ’стрыж чорны, Apus apus’ (Нікан.). Утворана ад гукапераймальнай асновы ni‑к‑ і суф. ‑ун (як спяву́ппевень’, цвіркун і інш.). Параўн. аналагічныя ўіварэнні ад анаматапеічиай асновы */;ί-/*рїр∼: польск. pikui ’бакас, Capella media Fr.’, славен. pikać ’дзяцел, Picus© н.-луж. pikać ’верабей’, лац. pipire ’шчабятаць, пішчаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)