Пяву́н1 ’спявак, аматар спеваў’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц.; светлаг., б.-каш., Мат. Гом.), пяву́ння ’спявачка, аматарка спеваў’ (Бяльк.; жытк., Мат. Гом.), сюды ж пяву́ха ’тс’ (ветк., добр., Мат. Гом.). Аддзеяслоўныя назоўнікі з рэдкай суфіксацыяй ад асновы *pěv‑, параўн. спевы, спяваць (гл.), серб.-харв. пе̏вати, pjȅvati і пад.

Пяву́н2 ’певень’: хадзілі куры з певунамі (Колас, Сержп., ДАБМ; петрык., Мат. Гом.), сюды ж пявуне́ц ’дрозд’ (рэч., Мат. Гом.). Лакальнае ўтварэнне (гл. ДАБМ, к. 294) на мяжы пяту́х і пе́вень (гл.). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)