Паста́ва ’становішча фігуры, корпуса, уласцівае каму-н.’, ’поза’ (ТСБМ, ТС), ’месца касьбы’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) і пастанова ’звычай’ (ТС), лід. пастаўны́, постаўны́ і постаўны́ ’статны, стройны’ (Сцяшк. Сл., ТС), постаў ’скрутак палатна’ (ТС), лун. ’камяні ў жорнах’ (Шатал.). Укр. поста́ва ’знешнасць, постаць, выгляд’, ’поза, становішча цела’, ’сувой сукна такой даўжыні, якой ён выходзіць з варштату’, постав ’тс’, рус. ніжагар. постав ’стан, абрысы цела па росту, паводле статнасці’, ’талія, будова цела’, польск. postawa ’пастава цела’, ’пазіцыя, кірунак’, ’гордасць, пыха’, ’фігура; знешні выгляд’, postaw ’скрутак сукна’, ’аснова ткання (пража)’, ’60 пасмаў пражы’, н.-луж. postawa ’станіна’, ’падстаўка’, ’фігура’, в.-луж. ’фігура чалавека’, ’скульптура’, чэш. postav ’звой тканіны’, postava ’фігура цела чалавека’, ’літаратурны персанаж’, славац. ’тс’, ’асоба’, славен. postáva ’фігура, рост чалавека’, ’закон’, серб.-харв. по̏ставападкладка (адзення)’, макед. постава ’тс’, ’вокладка’. Прасл. postava ’нешта пастаўленае, якое стаіць’, паводле Скока (3, 330), з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем, гэтаксама і postavъ ’скрутак сукна’, параўн. прасл. postaviti > бел. паставіць ’пабудаваць’, ’прызначыць на пасаду’, ’натапырыць поўсць’, ’даць адпачыць’, ’паставіць на стол’, ’змясціць, пакласці’ (ТСБМ), паста́віцца ’арганізавацца, стаць’ (бяроз., Сл. ПЗБ). Да ста́віць, стая́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́длы ’нізкі ў маральных адносінах; несумленны’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’шкодны (пра дзіця)’ (Сл. ПЗБ). Укр. пі́длий, рус. подлый, польск. podły, чэш., славац. podlý, славен. podel, серб.-харв. по̏дао, балг. по́дъл ’тс’. Паводле Станкевіча (Зб. тв., 1, 61), у беларускай мове ’барбарызм” замест нягодны. Прасл. *podьlъ, *podьlъjь ад *podъ (гл. под) і суф. ‑ьl‑, як у *svět‑ьl‑ъ (Чарных, 2, 49); першакрыніца ў польск. podły ’нізкі, подлы, дрэнны’, ’убогі’, дыял. і арх. ’дробны, нязначны’, ’просты, грубы, простанародны’ (параўн. рус. подлый ’халопскага паходжання; бедны’). Версія Шанскага і інш. (КЭСРЯ, 347) пра вытворчасць podły ад podlec, podlegać ’падпарадкоўвацца’ (гл. падлеглы) неімаверная як фармальна, гэтак і семантычна. Паводле іншай распаўсюджанай версіі, польск. podły — другаснае ўтварэнне ад прыметніка podlejszy ’абы-які, збочны, нізкага гатунку’, чэш. podlejší ’тс’, вытворнага ад podle, але зразуметага як форма параўнальнай ступені (Махэк, 467; Банькоўскі, 2, 660); развіццё значэння ’які знаходзіцца побач, з краю’ > ’другасны’ > ’дрэнны’, але гэтая версія пры ўсёй яе пераканаўчасці не вычэрпвае разнастайнасці гэтай лексічнай групы (гл. таксама Брукнер, 424; Праабражэнскі, 2, 87; БЕР, 5, 473). Шэраг лексем у славянскіх мовах (рус. подлёнок ’ніжняя галінка дрэва’, по́длинападкладка’, чэш. podlina, серб.-харв. pódla ’падшыўка ў спадніцы’) сведчаць пра паходжанне прасл. *podьlъjь ад *podъ ’ніз, аснова’ (Варбат, Этимология–1994–1996, 283–286). Параўн., аднак, па́длы (па́длый) рус. ’падший’ і ’нізкі ў маральным плане’ (Нас.), што магло быць зыходным для подлый, дзе адбылася фанетычная і семантычная змена (пеяратывізацыя), і адкуль гэтая форма распаўсюдзілася ў іншых славянскіх мовах (Цыхун, Супр. чыт. III, 129). Вытворнае по́длость ’подласць’ (ТС), по́дласць ’тс’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуздро́ (пуздрё) ’мачавая машонка ў коней’ (Нас.), мн. л. пу́здра ’пазушныя поласці’ (ТС), пуздра ’ноздра, храпа’: конь пу́здры раздуў, ’тоўсты чалавек’ (Бяльк.), ст.-бел. пуздро ’скрынка’ (< польск. pūzdro, Булыка, Лекс. запазыч., 104), укр. пуздро ’мачавы пухір; машонка ў жывёл; ёмістасць для захавання прыпасаў’, пу́здря ’прышч, пухір’, рус. пуздро ’частка жывата ў жывёлы ніжэй пупа’, пу́здря ’чараваты чалавек’, польск. pūzdro ’машонка ў жывёл’; перан. ’дарожны футарал для захоўвання бутэлек’, славац. pūzdro ’футарал’, чэш. pouzdro ’тс’, славен. puzrovina ’дрэннае, жылістае мяса’, харв. pūzdrą ’penis у жывёл; жылістае мяса’, pūzdro ’частка сарочкі, якая ў малых дзяцей вылазіць праз прарэху штаноў’, серб. пу́здра ’цяціва’; ’penis у жывёл’, балг. пу́здра ’дрэннае поснае мяса, у асноўным з жывата’, макед. пуздра ’жылістае мяса’. Праслав. *puzdro ’машонка; похва’, варыянт *ригьго (Міклашыч, 268) звязваюць з пу́за, пузыр (гл.), ‑d‑ разглядаецца як устаўное, параўн. пузды́р (< пузыр) (гл.), так Брукнер, 449; Праабражэнскі, 1, 151; апошні звяртае ўвагу на паралель у ноздра, параўн. літ. nasrailnastrai ’морда, ноздры’, што адлюстроўвае першасную матывацыю ’наздраватасць, рыхласць’, ’уздутасць’; фармальная сувязь з літ. pautas ’яйка’ і інш. ненадзейная (Фасмер, 3, 403). У святле ўсяго сказавага і па лінгвагеаграфічных прычынах малаверагодна аднясенне пу́здра, пу́здря ’таўсцяк, таўстуха’ (Юрч.) да балтызмаў, параўн. літ. pūzrą ’маленькі, пузаты чалавек, хлопчык; санлівец’, pūzdrą ’хто надуўся’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 126), якія, відаць, запазычаны са славянскіх моў. Праабражэнскі (2, 151), Махэк₂ (476) для чэш. pouzdro, славац., польск. pūzdro ’футарал’ бачаць крыніцу ў гоц. Jodr ’тс’, ст.-в.-ням. fitar, fuotarпадкладка, чахол, похва’ (сюды ж, відаць, і ст.-бел. пуздро ’скрынка’, а таксама ст.-укр. пуздро, гл. ЕСУМ, 4, 628); гл. таксама Бязлай, 3, 140, насуперак Банькоўскі, 2, 968.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)