Ра́ніць 1 ’параніць’ (ТСБМ, Стан., Сл. ПЗБ), ра́ніцца ’атрымаць раненне’ (ТС), ст.-бел. ранити ’раніць’. Гл. рана 1.
Ра́ніць 2 ’сцвярджаць, што яшчэ рана’ (Нас.), ра́ніцца ’прыходзіць, рабіць раней вызначанага часу’ (Нас., Касп.; ашм., Стан.), сюды ж, магчыма, рані́ць ’не ў тэрмін нарадзіць’ (Сл. ПЗБ), рані́цца ’рана што-небудзь рабіць’ (там жа). Гл. рана 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Найсці́, найці́ ’найсці’, ’знайсці’, ’нарадзіць’ (Бяльк., Яруш., Кліх, Пятк., Сл. ПЗБ, ТС), найсці́ся, найці́цца ’знайсціся’, ’нарадзіцца’ (Жд. 1, Сцяшк. Сл., Мат. Гом., Юрч., Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. рус. найти́, укр. найти́, польск. najść, чэш. najít, славац. nájsť, в.-луж. nańć, nadeńc, н.-луж. najś, славен. nájti, серб.-харв. наћи, балг. на́йда, макед. найде, што дае падставы для рэканструкцыі *na‑iti (гл. ісці), звычайна са значэннем ’найсці, напасці, натрапіць’ і ’знайсці’ (параўн. Копечны, Zákl. zásoba, 65). Значэнне ’нарадзіць’, ’нарадзіцца’, якое адлюстроўвае эўфемізм, што мае засцерагальную (ахоўную) функцыю (паводле Машыннага, «ma na celu wprowadzenie w błąd złych mocy», Kultura, II, 1, 277), таксама вядома большасці славянскім мовам, параўн. рус. найти сына і прынятыя формулы, што «тлумачаць» дзецям іх з’яўленне: найти в крапиве, найти за углом, серб.-харв. нашло се дијете (Вук) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бре́мя ср., прям., перен. цяжа́р, -ру м.; (гнёт) ярмо́, -ма́ ср., прыгнёт, -ту м.;
◊
под бре́менем пад прыгнётам (ярмо́м, цяжа́рам);
разреши́ться от бре́мени абрадзі́ніцца, абрадзі́цца, нарадзі́ць дзіця́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раскіда́цца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць непрыгодным, разбурыцца, разваліцца на часткі.
Печ раскідалася.
2. перан. Разладзіцца, расстроіцца.
Вяселле раскідалася.
3. Размясціцца на вялікай прасторы, далёка адзін ад аднаго.
Рэдкія бярозкі раскідаліся на пагорку.
4. Раскінуць рукі, ногі (у сне).
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць непрыгодным, немагчымым для язды (пра дарогу напрадвесні і ранняй вясной; разм.).
6. Захапіцца кіданнем чаго-н. (разм.).
7. Нарадзіць дзіця (разм.).
8. Заняцца адначасова многімі справамі, не засяроджваючыся ні на чым.
|| незак. раскіда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і раскі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нараджэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. нараджаць — нарадзіць і нараджацца — нарадзіцца. // Момант надыходу, з’яўлення, узнікнення на свет. Высока ў неба ўзвіліся жаваранкі, спевам сваім вітаючы нараджэнне дня. В. Вольскі. У грозных бітвах і паходах З дня нараджэння, Як маяк, І праўдай і душой народа Была ты — Партыя мая! Хведаровіч.
2. Дзень, дата, калі хто‑н. нарадзіўся, а таксама святкаванне гэтага дня. У дзень нараджэння імкліва Ляціць тэлеграмны лісток... Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыжы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; зак.
Разм.
1. Тое, што і прыжыцца (у 2 знач.). «Прыжыве — зраблю прышчэп, — падумаў .. [Андрэй]. — Не прыжыве — за верх і вон з гародчыка.. Што іх — есці калі будзеш, грушы тыя?» Пташнікаў.
2. каго. Нарадзіць, даць жыццё дзіцяці (звычайна ад пазашлюбнай сувязі). — Бач, што ён зрабіў: прыжыў дзіця, кінуў-рынуў, і памінай як яго звалі. Сабаленка. З дачкой Барабанчыкавай ветэрынар прыжыў сабе сына, Паўла Будніка. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распладзі́ць, ‑пладжу, ‑плодзіш, ‑плодзіць; зак., каго-што.
1. Развесці ў вялікай колькасці (жывёлу, расліны). Распладзіць курэй. Распладзіць трусоў. // Разм. Нарадзіць многа дзяцей; займець вялікае патомства. Распладзіць вялікае сямейства. // Даць размножыцца па неахайнасці. недагляду. Распладзіць клапоў. Распладзіць мышэй.
2. перан. Разм. Паспрыяць паяўленню каго‑, чаго‑н. у вялікай колькасці, у значных памерах. Распладзіць заразу. □ — Бадай ты спрогся, стары пень! — лаяліся мужыкі: — Гэта ж.. [Анісім] расплодзіць такога бруду, што і не акараскацца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
данасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; заг. данасі; зак., каго-што.
1. Скончыць насіць што‑н., перанесці поўнасцю з аднаго месца ў другое. Данасіць дровы ў хлеў.
2. Знасіць зусім, поўнасцю (адзенне, абутак і пад.). Данасіць чаравікі. // Скончыць насіць што‑н. паношанае. Данасіць братаў касцюм.
3. Нарадзіць не раней, як закончыцца нармальны тэрмін цяжарнасці. — Гэта цяжка раджаць?.. — Большай пакуты мусіць на свеце няма. Але ў мяне гэта было таму, што я крыху не данасіла. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., каго-што.
1. Нарадзіць на свет падобнага да сябе. [Наста:] Сыне мой, На гора спарадзіла я цябе. Глебка. Спарадзіла чачотачка с[ямё]ра дачок, Спарадзіла невялічка с[ямё]ра малых. Купала.
2. Даць жыццё, існаванне чаму‑н., з’явіцца прычынай узнікнення чаго‑н. Пераход ад эпохі змагання і бітваў да штодзённай працы, па сутнасці, пераход у новы стан спарадзіў праблемы глыбокага ўнутранага характару. «Маладосць». Маштабна-рамантычнае адчуванне зямлі спарадзіла ў А. Куляшова шмат вобразаў. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Панара́д ’каркас, аснова калёс’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’ткацкі станок’ (Мат. Гом., Нар. сл.), ’поўны камплект колаў’ (Інстр. I), ’другарадныя часткі бота: сцелькі, заднікі і інш.’ (Гарэц.), ’усе ткацкія прылады’ (Сцяшк. МГ, Інстр. II), понара́д ’тс’ (Влад.), панаро́д ’калёсы з драбінамі; матэрыял на ніз ботаў’ (Др.-Падб.). Беларускі рэгіяналізм. Утворана пры дапамозе прыст. па‑ ад нарад (гл.) або як бязафіксны дэрыват ад *панарадзіць < нарадзіць (гл.); далей да рад. У інш. слав. мовах з іншымі прыстаўкамі: рус. снаря́д ’снасць, прылады’, чэш. nářadí ’прылады’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)