Ле́сткі 1 ’частка драбін’ (мін. слепненск., КЭС), лёстачка ’лёстка ў лесвіцы’ (в.-дзв., Шатал.), лестачкі ’тс’ (пух., Сл. паўн.-зах.). Да лёстка (гл.).
Ле́сткі 2 ’кампліменты’ (Яруш.). Да лёсткі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нараві́ць ’імкнуцца, намагацца, старацца’ (мін., Жыв. сл.; слонім., Нар. словатв.), ’дагаджаць, гадзіць’ (Нас., Федар., Сцяшк.), ’уступаць, саступаць’ (навагр., З нар. сл.; Юрч.), ’чакаць’: цѣлый часъ норовивъ цебе (Нас.). Гл. нораў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ніцалаза́ ’вярба размарыналістая, Salix rozmarinifolia L.’ (мін., Кіс.; Шат.), ніц‑лази, ніцая лаза ’нізкарослая вярба з тонкімі галінкамі і дробнымі лістамі’ (Др., Бяльк.), ніцлази ’жаўтазель фарбавальны, Genista tinetoria L.’ (гродз., Кіс.), ніцая лаза ’лазаніца, Naumburgia thyrsiflora Keich.’ (сураж., Касп.), ніцыя лозы, фалькл. (мін., Шн.), параўн. рус. зах. ницелоз ’Salix repens L.’ (Даль), укр. ницелоз ’тс’ (Грынч.). Да ніцы (гл.), да семантыкі параўн. ніцы (ницый) ’які нізка расце (аб кустах лазы)’ (пін., Доўн.-Зап., Жен. доля, 56), ніцая ’плакучая (бяроза)’ (Пал., 33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няпо́рны (шпорны) ’несвоечасовы, дачасны’ (карэл., Шатал.; мін., Жыв. сл.; зэльв., Сл. ПЗБ). Ад спалучэння не пара або не ў пару (гл. пара), параўн. таксама неўпорны ’тс’ (Сл. ПЗБ), неўпору ’несвоечасова’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спа́дчына ‘маёмасць, гаспадарка, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у чыю-небудзь уласнасць’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц.; мін., ЛА, 3; Касп.). Укр. спа́дщина ‘тс’. Беларуска-ўкраінская інавацыя. Ад спадкі (гл.) з суф. ‑ін(а).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Намасты́р ’манастыр’ (Грыг., Мядзв.: «исковерк. монастырь»; мін., магіл., Мат. 2; Сержп.), номастырь (мін., Шн. 2; слуц., Чуд.), ст.-бел. намастыръ (Булыка, Лекс. запазыч., 215). Вынік перастаноўкі складоў ма і на; Чудоўскі (РФВ, 1894, 3–4, 68) прыводзіць прыклады такіх перастановак у народнай мове: маталок зам. малаток, Ванагрудак зам. Навагрудак, Ванадворцы зам. Навадворцы і інш. Апель (РФВ, 1988, 2, 71) тлумачыць намастырь зам. монастырь, фарфур зам. фарфор дзеяннем аналогіі ці падвойнай аналогіі. Параўн. таксама камазын, гамозін зам. магазін. Вядома і іншым славянскім мовам, напр. серб.-харв. на̏масти̑р (Вук). Этымалогію гл. пры манасты́р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кальва́рыя ’гара, на якой стаяў ці стаіць касцёл, а таксама многа капліц вакол яе’ (вілен., мін., Яшк.), ’могілкі’ (мін., Яшк.). Слова, відаць, з польскага перыферыйнага дыялекта, у беларускай мове, як паказваюць крыніцы, распаўсюджання не атрымала. Польск. kalwaria ’цыкл малюнкаў або іншых вобразатвораў, якія адлюстроўваюць розныя сцэны мукі Хрыста; месца, дзе яны размешчаны’ з лац. calvāria, (Calvariae locus) назва гары. на якой Ісус Хрыстос быў пакараны на крыжы, а лац. да арамей. gulgoltā (Golgothē — Галгофа); суадносіцца з calva, calvus ’чэрап’, адносна семантыкі параўн. прыклад Дарашэўскага, 3, 484: Lysa Góra.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́ґрасіць ’выкрасаць агонь’ (мін., Нар. лекс.). Гл. выкрасіць з азванчэннем к, характэрным для некаторых гаворак Міншчыны, звычайна ў інтэрвакальным становішчы; параўн. стаган (з рус. стакан ’шклянка’) і пад., тут, магчыма, у выніку адштурхоўвання ад вы́красіць ’пафарбаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кало́віна ’яма на дарозе, выбітая коламі і запоўненая вадой’ (мін., Яшк.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад кола (гл.), магчыма, паралельнае калявіна, калі там ‑в‑ не ўстаўное. Меркаванні адносна суфіксацыі гл. у Сцяцко, Афікс. наз., 144, суфікс генетычна складаны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мані́цы ’мужчынскія калівы канапель’, ’валакно з іх’ (ТСБМ, Сцяшк., Жд. 1, Шчарб.; івян., дзярж., уздз., мін., каліну., ДАБМ, к. 286). Да мані́ць (гл.): мужчынскія асобіны канапель цвітуць, але не даюць пладоў, нібыта «падманваюць» (Вярэніч, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)