Кало́віна ’яма на дарозе, выбітая коламі і запоўненая вадой’ (мін., Яшк.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад кола (гл.), магчыма, паралельнае калявіна, калі там ‑в‑ не ўстаўное. Меркаванні адносна суфіксацыі гл. у Сцяцко, Афікс. наз., 144, суфікс генетычна складаны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)