Акраво́к ’абрэзак’ (Бяльк., БРС, Гарэц., Касп., Шат.), акравак ’абрэзак ад сукна’ (Некр.), окравок ’парваная палоска лыка’ (Нік.), акраўка ’абрэзак’ (Янк. I), акрайіц (КЭС), акравень (Касп.), окравок (КТС) да краіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́па1 дрэва ліпы, Tilia L.’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Яруш., Сцяшк., Бес., Сл. паўн.-зах., ТС, Кіс.) і ліпа́ ’тс’ (смарг., віл., іўеў., воран., трак., Сл. паўн.-зах.), маг. лі́пнік ’тс’ (Кіс.), іўеў. ’ліпавы цвет’ (Сл. паўн.-зах.), ’кара, лыка’ (трак., навагр., Сл. паўн.-зах., ТС), лі́піна ’асобнае ліпавае дрэва’, ’драўніна з ліпы’ (Касп.; міёр., Нар. словатв.), ’белы, бяскроўны’ (Янк. III, Гарэц.), ’ліпавае лыка’ (Ян.), ’ліпа’ (лудз., Сл. паўн.-зах.), драг. лэ́па, пін. лы́па, лы́піна ’ліпа’ (КЭС). Укр., рус. липа, польск. lipa, палаб. lai̯po, луж. lipa, чэш. lípa, славац. lipa, славен. lípa, серб.-харв. ли̏па, макед. липа, липата, балг. липа́ ’тс’, страндж. ’лыка’. Прасл. lȉpa ’ліпа’. Найбольш блізкія і.-е. адпаведнікі: літ. líepa, лат. liẽpa, ст.-прус. leip‑ (у тапоніме Leipiten), — якія з’яўляюцца роднаснымі да прасл. lьpěti ’прыклейвацца, ліпнуць, гарнуцца’, параўн. бел. ліпець (гл.), а таксама, відаць, кімр. llwyf ’ліпа, вяз’, ст.-грэч. (Гесіхій) ἀλίφαλος δρῦς ’від дуба’ < і.-е. lēipa ’ліпа’ (Голамб, Зб. Якабсону, 1, 1967, 778; Махэк₂, 334). Матывацыя назвы дрэва — яго ліпкі сок (Міклашыч, 178 і інш.; Фасмер, 2, 499; Слаўскі, 4, 271; Скок, 2, 305; Бязлай, 2, 143). Паўн.-слав. lipъka. Сюды ж бел. ліповы, лі́павы (Шат., Сцяшк., Мат. Гом., ТС, ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ліпавый (Яруш., Бяльк.), ст.-бел. липовый ’зроблены з ліпы, адносіцца да ліпы’ (Булахаў, Гіст. прым., 117), лі́павіна ’адна ліпа’ (гродз., Сцяшк. Сл.), ліпава́ты ’мяккі (пра драўніну)’ (ТС), лі́павец (Грыг.), лі́пкалыка з вяза’ (Маш.), лі́пніклыка з ліпы’ (лун., Шатал., ТС), ’малады ліпняк’ (б.-каш., лун., Шатал., Мат. Гом., ТС), ліпнёг ’сушанае лісце ліпы’ (лаг., Жд. 2).

Лі́па2 ’пра нешта’ фальшывае, несапраўднае’ (ТСБМ). Запазычана з рус. арго зладзеяў (Ушакоў, 2, 66). Сюды ж лі́павы ’падроблены’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хо́дкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які хутка і лёгка рухаецца, лёгкі на хаду. Ходкі самазвал. Ходкі конь. □ Потым пакацілі ходкія гарматы, мінамёты. За імі — з той жа імклівасцю, але больш паважна, ракеты. Карпаў.

2. Які мае вялікі попыт (пра тавары, вырабы і пад.). [Іван:] — У нашу краму такога [пітва] не прывозяць. Не ходкае яно ў нас. Паўлаў. На базары лазовае лыка Самы ходкі лічыўся тавар. Хведаровіч. // Які часта выкарыстоўваецца. Ходкі афарызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лут1, луток ’маладая ліпа, сук з ліпы, парастак, лазовы дубец, з якіх можна зняць кару на лыкі’, лу́цік, лу́цце ’скрутак лыка’, ’маладыя тонкія ліпы’, ’кара ліпы’ (Сержп. Грам., Нас., Нік. Очерки, Мікуц., Мядзв., Маш., Янк. БП, Шат., Шн. 1, Шн. 2, Дразд., Гарэц., Бяльк., Касп., Сцяшк. Сл., Шатал., Дэмб. 2, Янк. 1, ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Ян.; КЭС, лаг.; рэч., Нар. сл.; маз., З нар. сл.), тураў. лут і «гіперправільнае» лыт (у гэтых гаворках звычайна ы > у: мы́ла > му́ло) ’тс’ (ТС), луце́ц ’закручаны лут’ (КЭС, лаг.), лях. луток, лу́цік, віл. луце́ц ’ручка ў касе’ (Сл. ПЗБ). Укр. лут, лу́ття́ ’луцце’, закарп. лути́на ’дубец’, рус. лут, лутьлыка, кара ліпы’, лута́ ’ліпа’, лутьё ’маладыя ліпкі’, польск. łęt ’дубец’, łęty, каш. łęta, łątë ’бульбоўнік’, славін. łąt ’кій’, мар. lutлыка’, loutka, серб.-харв. lȕtka ’лялька’. Прасл. паўн. lǫtъ, lǫtaлыка’, ’маладая ліпа’ (Слаўскі, 5, 116–117; Фасмер, 2, 536; Урбуціс, Etiudai, 15), роднаснымі да якіх з’яўляюцца літ. lánta ’венік для лазні’, lentà ’дошка (спачатку ліпавая)’, ст.-в.-ням. linta, linda ’ліпа’, новав.-ням. lindлыка’, лац. lentus ’гнуткі, павольны’, алб. landë, lëndë ’лес — будаўнічы матэрыял’. Сюды ж лутовы ’лыкавы’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Гл. яшчэ луці́ца.

Лут2, лу́цік, лу́тка, лу́ткі ’вушак, бакавы стаяк асады дзвярэй і акон’ (Касп., Бяльк., Растарг., Мядзв., Нар. Гом., Юрч. Вытв., Мат. Гом., Мат. Маг.; рас., талач., Шатал.), ’шырокая дошка ў ніжняй частцы аконнага праёма’ (Яшкін, Бел. лекс., 166). Укр. лу́тка, рус. бран., смал., кур., калуж. лу́тка ’вяршнік’, ’бакавая частка шуфляды акна’. Да лут1. Утварылася ў выніку пераносу значэння ’лут’ > ’друк’ > ’дошка’ > ’стаяк асады, вяршнік’ (параўн. паморск. łąt ’кій, друк’, літ. lentà ’дошка’. Гл. таксама луці́ца.

Лут3 ’укормлены, але не тлусты чалавек’ (полац., Нар. лекс.), як лу́т ’тоўсты, укормлены’ (пух., Сл. ПЗБ; Ян.), ’гультай, лежань’ (Дразд., Гарэц., ТС), луця́ро ’тс’ (ТС), мазыр. лу́цік ’добра дагледжанае парася’, лу́тковуй ’тлусты’ (З нар. сл.); укр. харк. луца́к, луца́н ’таўстатвары чалавек’. Балтызм. Параўн. літ. lùtis ’тоўсты, на кароткіх нагах’, ’няўклюда’, паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 2, 690), яшчэ і ’ўкормлены’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кро́іць, кро́ю, кро́іш, кро́іць; кро́ены; незак., што.

1. Разразаць (матэрыю, футра і пад.) на кавалкі пэўнай велічыні, выразаць па мерцы часткі чаго-н.

К. сукно.

К. сукенку.

2. Адразаць часткі ад цэлага або разразаць на кавалкі чым-н. вострым.

К. хлеб.

К. лыка.

3. перан. Прыносіць каму-н. душэўны боль (разм.).

К. сэрца.

|| зак. вы́краіць, -краю, -краіш, -краіць; -краены (да 1 знач.) і скро́іць, скро́ю, скро́іш, скро́іць; скро́ены (да 1 знач.).

|| наз. кро́йка, -і, ДМ кро́йцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і крой, -ю, м. (да 1 і 2 знач.).

Курсы кройкі і шыцця адзення.

|| прым. кро́ільны, -ая, -ае (спец.).

К. стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вэрч ’скрутак лыка, лазы’ (Інстр. III), укр. верч ’скрутак, пучок’, рус. верчь ’тое, што спрадзена без верацяна (канапляная пража, вяроўка і г. д.)’. Параўн. таксама і рус. ве́рча ’від пражы; палавік, сатканы з ануч’. Утварэнне ад дзеяслова *vьrtěti. Усх.-слав. формы адлюстроўваюць старое вытворнае з ‑j‑ суфіксацыяй (vьrt‑jь). Гл. Рудніцкі, 367.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілесава́ць (пілісуваць) ’біць’, ’ачышчаць лыка, рабіць яго белым’ (паўн.-усх., КЭС), славен. pelisniti ’ударыць’, ’даць аплявуху’, peliskniti, peliščiti, ре lis kat і ’біць па мордзе’. Міклашыч (236) супастаўляе славен. pelisnoti з бел. пялёскацца ’ўдараць, грукаць, біць’ і з літ. plaskuoti. ’ляскаць’, plekšnoti ’тс’, ’пляскаць’, plekštelėti ’пляснуць, ляснуць’. Гэтаксама Бязлай (3, 23). Гл. пялясы, пялёсы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярэ́ні ’від абутку з лыка’ (Інстр. I); ’лапці, сплеценыя з вяровак’ (Сак., Шат.) — парны лік наз. вярэ́ня, роднаснага да рус. цвяр. веренька ’пяхцер’, тул. ’вяроўка’, а апошнія — з *верень ’рад’ (Шанскі, 1, В, 57) < verenь; параўн. ст.-англ. worn ’ланцуг’; ’шмат’, ірл. foirenn ’атрад’, літ. vir̄vinis ’вяровачны’. Гл. таксама Фасмер, 1, 296, там літ-pa. Звязана з наступным словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзя́га ’раменны пояс’ (Сцяшк.). Параўн. рус. дыял. дя́га ’скураны рамень’, ’сіла, рост’, укр. дыял. палес. дяг ’паласа лыка’, славен. déga ’рамень’, ст.-рус. дѧгъ ’тс’. Гэты назоўнік, як мяркуюць (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 24–25), таго ж кораня, што і прасл. дзеяслоў *dęgtʼi, які захаваўся дрэнна (у кампазіцыі *obdęgati). З і.-е. моў параўн. літ. deñgti ’пакрываць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыч1 ’выцягнутая пярэдняя частка галавы некаторых жывёл, рыла’ (Нас., ТСБМ, Мядзв., Грыг., Гарэц., Касп., Растарг., Клім., ТС, Сл. ПЗБ, Мікуц.; КЭС, лаг.; рагач., КЭС), ’твар, брудны твар’ (КТС, Касп.), лы́чак ’лыч’ (Ян.), лы́чык ’рыльца ў парасяці’ (Нас.). Укр. паўн., валын., палес. лич, ли́че, ли́ччя ’свінячае рыла’, ’не пакрытая поўсцю пярэдняя частка галавы каня’, рус. смал., бран., калін. лыч ’рыла свінні’, наўг. лы́чко ’морда сабакі’; польск. łycz ’рыла’, ’доўгі нос’, ’рыла дзіка’, lycz lodzi ’нос карабля’, паводле Слаўскага (5, 384), запазычана з бел. мовы. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 181) узводзіць гэту лексему да прасл. дыял. lyčь < *lūkjo‑, супастаўляючы яе ўслед за Траўтманам (151), Фрэнкелем (344, 361), з літ. laũkas ’з белай плямай на лбе’, лац. lūcidus ’ясны’, літ. liaukà ’шыйная залоза’, laukos ’залозы ў свінні’, лат. laukos, ļauka ’пухліна залоз у свінні’. Інакш і больш імаверна Краўчук (Бел.-укр. ізал., 38), які мяркуе, што бел. форма была запазычана з укр. гаворак і ўзыходзіць да прасл. ličь, якое з’яўляецца роднасным да прасл. likъ, lice. Сюды ж лычава́ць ’рыць лычом’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), ’рабіць падкоп (пад каго-небудзь)’ (Юрч. Вытв.).

Лыч2, лы́чык ’верхняя частка бурака, націна’ (Нас.), віл. лы́чыкі ’націна буракоў’ (Сл. ПЗБ), рус. лыч, паўн.-дзв. ’валасы над ілбом’, вяц., валаг., калін., перм. ’націна караняплодаў (бручкі, морквы, рэпы, буракоў, бульбы)’, наўг. ’лісты і сцябло рэпы’, казан. лычы́ ’агурэчнік’. Бел.-рус. ізалекса. Роднаснае да лыка (гл.), якое да прасл. lyk‑o (н. роду), побач з якім існавалі формы ж. роду (параўн. рус. лыкалыка’) і м. роду — lykъ/lykь > lyčь < *lūkʼ‑, як у літ. і лат. мовах (lùnkas, lûks), якое абазначала выцягнутыя, (як лыка) падоўжаныя прадметы, параўн. суч. бел. лы́чык ’край буханкі хлеба’ (глыб., Сл. ПЗБ), лычка ’колца, круг кілбасы’, лычка, лычкі ’вузкія папярочныя нашыўкі на пагонах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)