Ке́рпаць ’крэмзаць, пісаць’ (КЭС, лаг.). Параўн. рус. кропать у тым жа значэнні. Магчыма, гэтыя словы звязаны па паходжанню з прасл. kъrpati ’латаць, лапіць’ (рус. корпать ’лапіць’, серб.-харв. кр̏пити ’тс’, славен. kŕpati ’тс’ і інш.), літ. kùrpė ’чаравік’, лат. kur̃pe ’тс’, ст.-прус. kurpe ’тс’. Параўн. лапаць і лапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недано́сак, ‑ска, м.

1. Дзіця, якое нарадзілася раней тэрміну. Ужо на сёмым месяцы нарадзілася дачка — неданосак, як сказала акушэрка. Асіпенка. // перан. Ужываецца як лаянка. Маладзіца хіхікнула ўслед, і да .. [Лабановіча] даляцелі словы: — Гэта мужчына: ад бабы ўцёк... Неданосак! Стоптаны лапаць. Колас.

2. часцей мн. (недано́скі, ‑аў). Старая, паношаная вопратка. Перад ад’ездам з Акінчыц пані Аксеня паклікала Ганну, аддала ёй сякія-такія неданоскі сваіх дзяцей. С. Александровіч. Косцік апрануў бацькаў неданосак-куртачку, шапку, узяў з пячуркі рукавіцы і пайшоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та́пці ’лёгкі хатні абутак’ (ваўк., ЛА, 4), ’тапкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ), адз. л. та́пацьлапаць; сандаля’ (Яўс.), то́пці ’тапачкі’ (ТС), тэ́пці ’тапкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Відаць, утварэнне ад тапкі (гл.), змененае пад уплывам лапці, топаць, тэпаць, гл. Непразрыстыя адносіны да семантычна блізкіх польск. kapcie ’хатні абутак’ (з XVI ст.), дыял. papcie ’тс’, славац. kapce ’суконны абутак з халяўкамі’ няяснага паходжання (Слаўскі, 2, 52).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лап! ’пра мацанне, абмацванне’ (мсцісл., Нар. лекс.), смал. лап ’тс’, рус. ярасл. лап! (аб сабаку) ’скок!’, польск., в.-луж. łap©, чэш., усх.-славац. lap© ’хол’. Паводле семантыкі толькі мсцісл.-смал. арэал. Паўн.-слав. lapъ© суіснуе побач з дзеясл. łapali/lapiłi (Слаўскі, 4, 464), бел. лапаць© (гл.). Згодна са Смаль–Стоцкім (Прымат., 22, 27, 37), — гэта анаматапеічнае аддзеяслоўнае ўтварэнне (са значэннем «рух — гук»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахлапе́ньлапаць, падшыты вяровачнай пляцёнкай’ (Нас.), пахлапні, похлапні ’плецяны абутак з вяровак’ (Малч., Дэмб. 2, Касп., Мат. Маг., Мат. Гом.; бых., Рам. 8), ’лапці касога пляцення, падплеценыя вітушкамі пянькі або тонкімі вяровачкамі’ (Бел. нар. адзенне, Мн., 1975, 70). Утворана ад хлоп, ахлопак ’касмык, шкумат, шматок’ (Нас., Бяльк.) пры дапамозе суфікса -ень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38–39), да якога пад уплывам лексемы пасталы далучылася прыстаўка п(а). Сюды ж пераноснае пихлапень ’неакуратны’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расто́па1 ’паводка; разводдзе’ (Ласт.), расто́п, расто́піца ’тс’, ’распуціца, паводка’ (Яшк.), параўн. рус. ро́стополь, ро́стопель ’вясенняе таянне снегу і разводдзе’, што ад растапіць, гл. тапіць. Гл. Фасмер, 3, 506.

Расто́па2 ’вельмі тоўстая і нехлямяжная жанчына’, растапшня́ (ръстъпшня́), растапча́ (ръстъпча́) ’тс’ (міёр., З нар. сл.), растапша́ ’разява’ (Бяльк.), ’хто няўмелы, нязграбны’ (Сл. ПЗБ), параўн. укр. ростопша́ ’нялоўкая, непаваротлівая жанчына’. Відаць, ад растапта́ць ’наступіць зверху, прыціснуць; раздушыць’, гл. таптаць. Сюды ж расто́пак ’зношаны лапаць (наогул абутак)’ (Касп., Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дудзе́ць, дуджу, дудзіш, дудзіць; незак.

Іграць не дудцы, дудзе. // Разм. Гусці. Аднекуль зверху пранозліва дудзіць сігнал маставога крана. Асіпенка. [Максімка] зняў тэлефонную трубку і доўга слухаў, як там нешта дудзела. Сабаленка. // што і без дап. Разм. Аднатонна, нягучна гаварыць, чытаць, спяваць. Дудзець пад нос. □ Голас то змаўкаў, то зноў пачынаў дудзець пра храбрага камара, і ад гэтага аднастайнага дудзення пачынала хіліць да сну. Лынькоў. Лявон канчаў падплятаць лапаць і дудзеў пад нос нейкую сумную песню. Чарот. // перан. Надаедліва паўтараць адно і тое. [Фінцечцы] заўсёды гаварылі, што яна прыгожанькая. Асабліва перад бацькамі. А бацькі штодня дудзелі ёй аб гэтым. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапаце́нь1 ’лапатун’ (Нас.), ’балбатун’ (Сл. паўн.-зах.). Да лапатаць1 (гл.). Аб словаўтварэнні гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Лапаце́нь2 ’планка з адтулінай, у якую ўстаўляецца верхні канец млёна’ (Інстр. 3; віл., КЭС; беш., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.), ’частка млына, якая падае збожжа’ (Касп.). Утворана ад назоўніка лапата і суф. ‑ень (планка з адтулінай мае выгляд лапаткі). Сюды ж лапаценка ’тс’ (воран., Сл. паўн.-зах.).

Лапаце́нь3, лыпаце́нь ’тоўсты, сыты, поўны хлопец, непаваротлівы’ (Бяльк.). Да ла́паць2 (гл.). Параўн. лапціва́ты ’тоўсты, бясформенны чалавек’ (КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віду́к1 ’мак-самасейка, мачок’ (БРС, КТС, Шн., 3., Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ, Янк. БП), гродз. ’тс’, брэсц. ’снатворны мак’ (Кіс.); ’мак з разрытымі пры паспяванні галоўкамі’ (Некр., Карл.). Укр. видю́к, видю́х, видю́ха ’тс’, видун ’мак, Papaver rhoes L., насенне якога пры паспяванні высыпаецца з галоўкі’. Утворана ад дзеяслова viděti і суф. ‑uxъ, які на беларускай тэрыторыі пад уплывам балтыйскага прадуктыўнага суфікса ‑(i)ùkas змяніўся ў ‑ук (Цыхун, Лекс. балт., 51; Чэкман, Совещ. ОЛА (Гомель) 1975, 125–126). Гл. выдак.

Відук2 ’шляхецкі лапаць’ (асіп., Буз.). Няясна.

Відук3 ’частка плота (?)’ (КТС, К. Чорны). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ла́патка, ла́по̂тка ’паглыбленне на галёнцы задняй лапкі пчалы, акружанае цвёрдымі і кароткімі шчацінкамі, якое служыць для пераноскі пылку’ (Анох.). Магчыма, сюды ж рус. лапотки ’пупышкі на лапах мядзведзя’, зах.-укр. лапоть ’абрэзак, шматок, лапік’, славен. lapet ’кавалак зямлі’, серб.-харв. ла̀пат ’тс’, ’кавалак, абрэзак, акравак, лапік’, ц.-слав. лапътъ ’кавалак’. Прасл. lapъtъ роднаснае з літ. lõpas ’акравак’, лат. lãps ’лапік’, алб. lapë ’тс’, ст.-грэч. λώπη ’адзенне’. Гл. лапаць. Суф. ‑ъtь, як у слове (паз)ногаць. У палес. ла́по̂тка па аналогіі да лапка, ножка, абношка даданы яшчэ суф. ‑к‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)