блі́зкі, -ая, -ае; бліжэ́йшы; найбліжэ́йшы.

1. Які знаходзіцца, адбываецца на невялікай адлегласці.

Б. лес.

Жыць блізка (прысл.).

2. Які аддзяляецца невялікім прамежкам часу.

Блізкае будучае.

3. Які мае кроўныя сувязі; родны.

Б. сваяк.

Страціць блізкіх (наз.).

4. Звязаны пачуццямі сімпатыі, дружбы, любові.

Блізкія адносіны.

5. Падобны.

Блізкія па змесце творы.

6. Добра вядомы, дарагі.

Здаецца блізкім той куток, дзе нарадзіўся і вырас.

|| наз. блі́зкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́дны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў кроўнай роднасці, а таксама наогул у роднасці (у 1 знач.).

Р. брат.

Родная цётка.

Гасціць у родных (наз.).

2. Свой па нараджэнні, па духу, па звычках.

Родная вёска.

Родная мова (мова сваёй радзімы, на якой гавораць з дзяцінства).

3. Дарагі, любы, мілы (у звароце).

Родны склон — склон, які адказвае на пытанні: каго? чаго?

|| ласк. ро́дненькі, -ая, -ае (да 3 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уда́ць, удам, удасі, удасць; удадзім, удасца, удадуць; пр. удаў, удала, ‑ло; заг. удай; зак., каго-што.

Разм. Выдаць, выкрыць каго‑, што‑н., данесці на каго‑н. [Мальвіна:] «Не бойся, Язэпка... родны мой, дарагі мой... Не ўдам цябе... Адна за дваіх адбуду..» Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Саві́ты ’двайны, ў два разы больш дарагі’ (Гарб.), саві́та ’ў два разы больш (палажыць)’ (Нас., Гарб.). Запазычанне з польск. sowity ’двайны’, ’шматлікі’ (Кюнэ, Poln., 98), якое ад sować (гл. сунуць). Аб польскім слове гл. Брукнер, 508; Борысь, 567; ст.-бел. совитый, осовитый ’шчодры, двайны’ (XVI ст.) з ст.-польск. sowity ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 195).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патрыма́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад патрымаць.

2. у знач. прым. Ужываны, не новы. Нарэшце пашчасціла Паўлаўне! Інструмент, можна лічыць, куплены. Якраз такі, як шукалі з майстрам: патрыманы, але ў добрым стане, не дарагі, але гучны, сваёй — айчыннай фірмы. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

любе́зный

1. ласка́вы, мі́лы, ве́тлівы, прыя́зны;

любе́зный приём ласка́вы (ве́тлівы, прыя́зны) прыём;

2. (в обращении) прил. дарагі́, ласка́вы;

любе́зный чита́тель! дарагі́ (ласка́вы) чыта́ч!;

3. (в обращении) сущ., уст., фам. шано́ўны, -нага м.;

послу́шай, любе́зный! паслу́хай, шано́ўны!;

4. (возлюбленный) сущ. лю́бы, -бага м.; каха́ны, -нага м.;

бу́дьте любе́зны бу́дзьце ласка́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пла́тна, пла́тно ’з плацяжу’, ’шчодра, багата’ (Нас.), ’выгадна’ (ТС; гродз., Сл. ПЗБ), пла́тны ’верны ў плацяжы, плацежны, шчодры’ (Нас.). З польск. płatno (з XV ст.) ’варта, выгадна, аплочваецца’ < płatny ’цэнны, дарагі, карысны, вартасны’, ст.-чэш. platný, якія з прасл. *plat‑ьnъ < *platiti ’плаціць’ (Банькоўскі, 2, 620). Варш. сл. (4) выводзіць значэнне польск. płatno з ням. giltig ’варта, каштуе, мае цану’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыя́ць ’спрыяць’ (ТСБМ, Мік., Нас., Бяльк., Мат. Гом., Ян., Мат. Маг.; паст., рагач., Сл. ПЗБ; ТС, ГЧ), ’гадзіць’ (люб., Нар. словатв.), прыя́ті, прыя́ты ’спрыяць; жадаць дабра, прыхільна ставіцца’ (Клім., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.), прыя́тэ ’жадаць дабра, добра адносіцца да каго-небудзь’ (Сіг.); сюды ж вытворныя: прыя́т ’прыемнасць’ (Некр.), прыя́нне ’добразычлівасць, спагадлівасць’ (Нас., Яруш., Яўс.). Укр. старое прия́ти ’тс’, рус. прия́ть ’адносіцца прыхільна’, ц.-слав. приѩти, польск. (s)przyjać, в.-луж. přeć, přać, н.-луж. pśaś ’спрыяць, жадаць’, чэш. přáti, příti ’быць схільным, жадаць’, славац. priať ’спрыяць’, серб.-харв. прѝјати ’дасягаць поспеху, удавацца’, славен. príjati ’быць схільным’, балг. прия́я ’рабіць дабро, ставіцца прыхільна’. Прасл. *prijati. Роднасныя ст.-інд. priyasдарагі, дастойны’, авест. fryaдарагі, каханы’, frīnãti ’цаніць, любіць’, гоц. frijôn ’любіць’, ням. freien ’сватаць’, лат. periêks ’радасць’ і інш. Гл. Траўтман, 231; Фасмер, 3, 369–370; Брукнер, 445; Голуб-Копечны, 299; Махэк₂, 490; БЕР, 5, 749; Сной₂, 575; ЕСУМ, 4, 586.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́лы, мі́лый, мэ́лы ’які выклікае прыемнае ўражанне’, ’абаяльны’, ’дарагі, любімы’, ’каханы’, мі́ленькі, мілю́сенькі, мілёхенькі, мілю́тэнькі, мілюхны́ ’тс’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Кліх, ТС, Сл. ПЗБ, Нар. Гом.), ст.-бел. милъ, милый ’любы, любімы, дарагі, вельмі блізкі, прыемны, паважаны’ (Булахаў, Гіст., 132). Укр. милий, рус. милый, мил, польск., н.-, в.-луж. miły, чэш., славац. milý, славен. mȋł, míla, серб.-харв. ми̏о/ми̏ла, ми̏ло, мак., балг. мил, ст.-слав. милъ. Прасл. milъ. Утворана пры дапамозе суфікса ‑lo‑ ад і.-е. *mei̯- ’сябраваць’ (як і mirъ). І.‑е. адпаведнікі: літ. míelas, mýlas ’мілы, шаноўны’, méilė ’каханне’, mylė́ty ’кахаць’, лат. mīļš ’мілы’, ст.-прус. mijls ’любы’, ст.-інд. máyas‑ ’радасць’, ст.-грэч. μείλιον ’прыемны падарунак’ (Бернекер, 2, 58; Мее, 413, 421; Траўтман, 174; Фасмер, 2, 622). Махэк₂ (363) услед за Р. Раскам выводзіць прасл. milъ са ст.-грэч. φίλος (< *bhilos) — неверагодна. Сюды ж мі́ласць, мі́лысьць ’велікадушнасць’, ’ахвяраванне, дар’, ’пачцівы зварот’, ’дабрадзейства для бедных і няшчасных’ (ТСБМ, Др.-Падб., Бяльк., Яруш.; КЭС, лаг.), брасл. мі́лосць ’ласкавасць’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скупы́ ‘празмерна ашчадны (пра чалавека)’, ‘няпоўны (пра памер)’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Варл., Сл. ПЗБ), скупу́ ‘тс’ (ТС), скупэ́й ‘тс’ (кам., Сл. ПЗБ), скупы́й ‘тс’ (Бяльк.). Укр. скупи́й, рус. скупо́й, ст.-рус. скупъ, польск. skąpy, в.-луж. skupje ‘скупа, недастаткова’, н.-луж. skupé ‘тс’, чэш. skoupý, славац. skúpy, серб.-харв. ску̑пдарагі; скупы’, славен. skọ̑p ‘скупы’, балг. скъпдарагі, скупы’, макед. скап, ст.-слав. скѫпъ. Прасл. *skǫpъ не мае агульнапрынятай этымалогіі. Пашыраная гіпотэза — ад і.-е. *skom‑, якое ў аскома, шчымець (гл.) з фармантам ‑p; гл. Брукнер, 493; Голуб-Копечны, 334; Скок, 3, 273; Шустар-Шэўц, 1299. Ад і.-е. каранёў са значэннем ‘рэзаць’ утвараюць Младэнаў (588) (< *sek‑) і Сной₁ (574) (< *skap‑ < *skep‑). Іншыя супастаўленні, напрыклад, з літ. kum̃pas ‘крывы’, kum̃pti, kumpstú ‘выгінацца’, грэч. καμπή ‘выгін’ (Цупіца, Gutturale, 108), або Махэка₂ (548) з рус. гоно́бить, гоноши́ть ‘капіць, збіраць’ лічацца сумніўнымі; гл. Фасмер, 3, 662. Агляд этымалагічных версій гл. яшчэ БЕР, 6, 817–818.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)