Пла́тна, пла́тно ’з плацяжу’, ’шчодра, багата’ (Нас.), ’выгадна’ (ТС; гродз., Сл. ПЗБ), пла́тны ’верны ў плацяжы, плацежны, шчодры’ (Нас.). З польск. płatno (з XV ст.) ’варта, выгадна, аплочваецца’ < płatny ’цэнны, дарагі, карысны, вартасны’, ст.-чэш. platný, якія з прасл. *plat‑ьnъ < *platiti ’плаціць’ (Банькоўскі, 2, 620). Варш. сл. (4) выводзіць значэнне польск. płatno з ням. giltig ’варта, каштуе, мае цану’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)