Пярэ́вітка, пераві́цце, пераві́ткі ’вітка, галіны хмызняку, якімі перавіваюць калкі плота’, ’перавязь, на якую кладуцца жэрдкі’ (ЛА, 4), пераві́ца ’лазовыя прывязкі, якімі замацоўваецца салома на страсе’ (Інстр. 1), пераві́ць ’тс’ (Шушк.). Да пера- і віць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слон слон, род. слана́ м.;

де́лать из му́хи слона́ погов. з му́хі вала́ рабі́ць; з ве́тру вяро́ўку віць; ба́йка з камара́ вы́расце на вала́;

слона́ не приме́тить слана́ не заўва́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Падво́й ’частка сахі, якая падтрымлівае плаху’ (Выг.), пудвій ’тс’ (Тарнацкі, Studia), падваі ’вяроўка, якой прымацоўваюцца нарогі сахі да ручкі’ (Сл. ПЗБ). Рус. подвбивязкі, віцы, якія звязваюць часткі сахі’. Да падвіць > віць з чаргаваннем галосных у корані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віту́шка ’матавіла’ (БРС, Сцяшк.); ’вялікае верацяно, на якое звіваюць пражу з 2–3 верацён для прасушкі’ (Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ); ’вясельны пірог’ (КТС); ’фасоля, якая ўецца’ (Мат. Гом., Інстр. II). Рус. виту́шка ’матавіла; калач, крэндзель’. Да віць, віты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віццё ’прывязь з дубцоў, пры дапамозе якой звязваюцца скручаныя (звітыя) бярозавыя (дубовыя, лазовыя) дубцы, што ўжываюцца пры звязванні чаго-небудзь’ (Янк. II, З нар. сл., Шатал.). Першапачаткова зборны назоўнік ад *віць; параўн. ст.-бел. вить, виць ’лаза, скрутак шнуроў’ (< польск. wić ’тс’, Булыка, Запазыч., 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Све́нка (свэ́нка) ‘укладка жыта з дванаццаці снапоў’ (кам., Шатал.). Хутчэй за ўсё, ад свінка ў дыялектным вымаўленні, параўн. свіння2. Менш верагодна сувязь з віць, вянок (гл.). Параўн. рус. вен ‘вянок’, балг. свеник ‘добра скручаная вязка травы, прыгатаваная для ўючнай перавозкі’ (БЕР, 6, 540). Гл. яшчэ свянаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіль ‘месца на дрэве з хвалепадобным размяшчэннем валокнаў’ (ТСБМ), сьвіль ‘нарост на дрэве ў месцы пашкоджання’ (Ласт.). Да віць, звіць; утворана падобна да гніль < гніць з суф. *‑lь‑. Гл. Праабражэнскі, 2, 259; Фасмер, 3, 577. У выніку дээтымалагізацыі прыстаўка злілася з коранем, параўн. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 209.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мата́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што. Віць, навіваць, накручваць. Матаць ніткі. Матаць шоўк.

2. чым. Рухаць з боку ў бок, махаць чым‑н. Матаць нагамі. □ Жарабок матаў галавой то ўніз, то ўгору, вадзіў ноздрамі ад свежага паху сасонніку. Ермаловіч.

3. Разм. груб. Хутка ісці, бегчы куды‑н.; уцякаць, паспешна выбірацца адкуль‑н. — Хведар, — крычыць Цопа, — матай у цэнтр, няхай мяхі даюць. Скажы, што малацьбу пачалі. Асіпенка.

•••

Матаць (сабе) на вус — запамінаць што‑н. з якой‑н. мэтай.

мата́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Разм. Неэканомна, неразумна траціць грошы, маёмасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяро́ўка ж. верёвка; кана́т м.; бечева́;

віць ~кі — (з каго) вить верёвки (из кого);

в. пла́ча — (па кім) верёвка (петля́) пла́чет (по ком);

з ве́тру ~кі віць — нести́ (поро́ть) ахине́ю (дичь, вздор, ерунду́, галиматью́, чепуху́, чушь);

і на ~ўцы не заця́гнеш — и на верёвке не зата́щишь, и во́локом не зата́щишь;

сам на сябе́ ~ку ўе — сам себе́ я́му ро́ет;

цягну́ць на ~ўцы — (каго) тащи́ть (тяну́ть) на верёвке (кого);

абы́ каро́ўка, бу́дзе і в.посл. есть в мошне́, так бу́дет и в квашне́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вікля́ ’тонкі канец жэрдкі, які тарчыць з-пад незакончанай страхі ў нізкай будыніне’ (Касп.). Рус. кір. виклина ’націна’, польск. wiklina ’жаўталоз’, wikla, wiklak ’лазіна’, wikle ’вербалоз’ — польска-беларуска-паўночнаруская ізалекса. Відавочна, лексема паходзіць ад *vitlʼa < viti > віць (гл.). Аб пераходзе tl у kl гл. Брукнер, 613. Параўн. балг. ви́кло > витло (БЕР, 1, 147, 154), серб. ви̏тло, макед. витло ’вір’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)