Пярэ́вітка, пераві́цце, пераві́ткі ’вітка, галіны хмызняку, якімі перавіваюць калкі плота’, ’перавязь, на якую кладуцца жэрдкі’ (ЛА, 4), пераві́ца ’лазовыя прывязкі, якімі замацоўваецца салома на страсе’ (Інстр. 1), пераві́ць ’тс’ (Шушк.). Да пера- і віць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)