камя́к, -ка́ м.

1. ком, комо́к; (шерсти и т.п. — ещё) клок;

к. сне́гу — ком (комо́к) сне́га;

2. только мн., обл., см. камы́;

пе́ршы бліно́мпосл. пе́рвый блин ко́мом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сы́рнік1 ’ежа з тварагу, падобная з выгляду на аладку’ (ТСБМ, Касп., Нік. Очерки), ’блін з тварагом’ (Ласт., Вешт.), рус. сы́рник ’тс’. Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік2 ’клінковы мяшочак, клінок (для прыгатавання сыру)’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2, Сцяшк., Ян., Мат. Гом., Скарбы, Шатал.). Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік3 ’садавіна’ (Барад.). Да сыры́ ў спецыфічным значэнні ’зялёны, няспелы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбі́цца, разаб’юся, разаб’ешся, разаб’ецца; разаб’ёмся, разаб’яцеся; заг. разбіся; зак.

1. Распасціся на часткі, трэснуць, раскалоцца ад удару (удараў). Разбіцца на друз. □ У акне зазвінела шыбы, разбіліся. Галавач. Не даехаўшы да мэты, лятучка на поўным хаду звалілася пад адхон і ўшчэнт разбілася. Краўчанка. // перан. Разбурыцца, расстроіцца. Разбілася жыццё. □ У той страшны дзень.. разбіліся ўсе мае жыццёвыя планы. «Маладосць».

2. Пашкодзіць, разбіць сабе да крыві частку цела пры ўдары, падзенні або забіцца насмерць. Нельга было гнаць, як ні хацелася. Коні маглі кінуцца і разбіцца аб бярвенн[е] агароджы. Караткевіч. Урэшце [людзі] знайшлі некалькі выступаў і палезлі ўверх, рызыкуючы кожны момант паляцець уніз і разбіцца насмерць. Маўр.

3. Раздзяліцца на часткі, групы. Хлопцы разбіліся на пары, распрануліся і прыступілі да работы. Пальчэўскі. Усе разбіліся купкамі, гаманілі, жартавалі, абменьваліся думкамі. Дуброўскі.

4. Разм. Знасіцца, растаптацца. Туфлі разбіліся.

•••

Разбіцца ў дошку (блін) — прыкласці ўсе намаганні, зрабіць усё магчымае для дасягнення чаго‑н. Вядома Ліс тут не зяваў, Разбіўся ў блін, але нагатаваў І качак, і курэй, і рыбы, і вяндліны. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аладка, блін, блінец / тонкі: наліснік / з грэцкай мукі: грачанік / з дранае бульбы: дранік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

смалі́цца 1, смоліцца; незак.

Зал. да смаліць ​1.

смалі́цца 2, смалюся, смалішся, смаліцца; незак.

Разм.

1. Быць на сонцы, пячыся; загараць. «От табе і маеш, — думаў чалавек, — адпачыў, называецца. Я тут сабе смалюся на сонцы, купаюся ў моры,.. а пад мяне, мабыць, ужо там падкапаліся, мабыць, пастку паставілі». Сабаленка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыгараць, дыміцца і чарнець на агні. Голас .. [жанчыны] спыніўся на паўслове, бо ў печы пачаў смаліцца блін. Бядуля.

3. Зал. да смаліць ​2 (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мачонік ’мочаны яблык’ (Янк. 2, маз., Жыв. сл.), мачонкі, мачонікі ’мочаныя, салёныя, марынаваныя грыбы’ (полац., Янк. 2, Нар. сл., КЭС, лаг.; Мат. Гом.; уздз., Нар. словатв.), ’ваўнянкі, Lactarius torminosus’ (Сл. ПЗБ; Жд. 1; лаг., Жыв. сл.), брасл. ’шампіньёны’ (Бел. хр. дыял.); лудз. мачонік ’макляк’ (Сл. ПЗБ), мачонка ’скарынка хлеба, размочаная ў страве’ (Юрч.; КЭС, лаг.), ’курыца, намочаная, каб не квактала’ (Касп.), мачонікблін’ (астрав., Сцяшк. Сл.), мачонікі ’страва з хлеба, намочанага ў жыжцы другой стравы’ (Касп.). Аддзеепрыметнікавыя ўтварэнні. Да мача́ць, мачы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тармасі́ць, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; незак., каго.

1. Тузаць, торгаць каго‑н. [Начальнік разведкі] .. пачаў тармасіць аднаго з разведчыкаў за плячо. — Лёша, Лёша, падымайся. Ёсць заданне. Асіпенка. Тармасілі .. [Хомку] разы два, што блін гарачы ёсць, з ячнае мукі. Гарэцкі. [Марыся] кінулася ў спальню і пачала тармасіць сонных Віцю і Міхася. Чарнышэвіч. — Бабка! — тармосіць хлопчык за рукаў бабулю. — Глядзі: птушкі! Даніленка. / у безас. ужыв. У кабіне тармасіла і кідала ўперад. Пташнікаў.

2. перан. Прыставаць да каго‑н. з якімі‑н. справамі, патрабаваннямі, роспытамі; надаядаць каму‑н. Тармосяць Параньку, распытваюць, як гэта ёй удалося [прывезці сетку на агароджу]. А яна спакойна адказвае. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лепёшка ж.

1. (оладья) ала́дка, -кі ж.; (пресная) прасна́к, -ка́ м.; (поджаренная на сковороде) скаваро́днік, -ка м.; (из тёртого сырого картофеля) дра́нік, -ка м.;

2. (лекарственная) табле́тка, -кі ж.;

расшиби́ться в лепёшку распляска́цца ў блін.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Падпа́лак1 ’праснак’ (ТС, Мат. Гом.), подпалак, пудпалок ’тс’ (Сл. Брэсц.), подпальнік, подпаленік (ТС). Рус. подпалок ’што-н. падпаленае’, укр. підпилок, подпалок, пудпалок ’род мяккага хлеба; праснак’, польск. podpałekблін, спечаны на коміне’ (Карл.). Вытворныя ад падпаліць < паліць (гл.). Падрабязна гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 112.

Падпа́лак2 ’прут у ярме’ (Сцяшк. Сл.), подпалок ’частка сахі (жалезны прут), якая падтрымлівае паліцу’ (Сержп. Земл., Выг.), путпалок ’тс’ (Тарнацкі, Studia). Польск. podpałek ’тс’. Конфікснае ўтварэнне ад паліца (гл.) з адсячэннем суф. у базавым слове. Падпалак падтрымлівае паліцу — асноўную частку сахі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драчо́на ’назва ежы’ (БРС, Касп., Сцяшк.). Параўн. у Бяльк.: ’блін з дранай бульбы; ляпёшка з пшанічнай мукі з яйцамі і салам або маслам’. Таксама драчо́нік (БРС, Жд. 2, Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. дрочена ’тс’. Да дзеяслова прасл. *dročiti (з шматлікай семантыкай). Рус. назву ежы (без бел. матэрыялу) звязвае з гэтым дзеясловам Трубачоў, Эт. сл., 5, 123. Слова дрочена лічыць уласна рускім Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 196. У рус. мове яно адзначаецца з XVII ст. і, паводле Шанскага, утворана марфолага-сінтаксічным спосабам на базе словазлучэнняў дроченая картошка, дроченая яичница.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)