Прыво́рак ’заварот у канцы загона (на роўным месцы)’ (паст., ЛА, 2). Вытворнае ад прыво́рваць, зак. тр. прыара́ць ’узараўшы, далучыць да якога-небудзь поля, участка, заараць’. Гл. араць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траі́ць ’тройчы пераворваць зямлю’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Др.-Падб.), ’зябліць — араць увосень’ (валож., ЛА, 2), троі́ты ’траіць’ (іван., ЛА, 2), ’трэці раз пераворваць зямлю’ (Нас., Шат., Касп.; вільн., бярэз., Сл. ПЗБ; гродз., мін., паўд.-усх. віц., маг., гом., ЛА, 2), ’араць поле другі раз’ (Бяльк., Пятк. 1), тро́іць ’тройчы араць поле — увосень, ранняй вясной і перад сяўбой’ (Янк. 1). Магчыма, балтызм. Параўн. літ. trẽjiti ’траіць’: суф. ‑(i)n‑ захаваўся ў бялын, трайні́ць, бярэз. траяні́ць ’траіць’ ці ў мядз. трае́нь падымаць (ЛА, 2), трае́ннік ’той, хто арэ ворыва другі раз’ (Юрч. Вытв.), трае́ніна ’некалькі разоў пераворанае поле’ (стаўб., Ск. нар. мовы), трое́ніна ’абложная зямля’ (лун., ДАБМ, камент., 858). Параўн., аднак, балг. радоп. тро́е̂м ’пераціраць, размінаць’ (БД, 2), што да *terti (гл. церці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абыго́нь (араць у абыгонь) ’калі ворыва пачынаецца з сярэдзіны загона; калі ворыва робіцца ў сярэдзіне загона’ (Выг. дыс.) < аб гонь ’на ўсю даўжыню гоняў’ да гонь, гоні (гл.). Параўн. абугоня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавярна́цьараць па цаліне’ (калінк., Сл. ПЗБ). Да пера- і вярна́ць, у якім (у суфіксе ‑н‑) можна бачыць усх.-балт. рэлікт, параўн. літ. pérversti, apver̃sti ’перавярнуць’ — apvertinė́ti, apvartinė́ti ’пераварочваць’; у такім выпадку перавярнаць — ’пераварочваць скібы дзёрну’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́шка ж., в разн. знач. со́шка;

ара́ць ~кай — паха́ть со́шкой;

кулямётныя ~кі — пулемётные со́шки;

адзі́н з ~кай, а сямёра з ло́жкайпогов. оди́н с со́шкой, а се́меро с ло́жкой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азі́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Які высяваецца, прарастае і кусціцца восенню, зімуе пад снегам, а потым летам спее. Азімая пшаніца. Азімыя культуры. / у знач. наз. азі́мыя, ‑ых. Падкормка азімых. Араць поле пад азімыя. Азімыя пасеяны ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны.

2. Які мае адносіны да культур, што высяваюцца восенню. Азімы палетак. Азімая сяўба.

•••

Азімая соўка гл. соўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хто-ніхто́, каго-нікаго, каму-нікаму, каго-нікаго, кім-нікім, аб кім-нікім, займ. неазначальны.

Хто-небудзь з людзей; некаторыя людзі. Хто-ніхто выходзіў араць на зіму, сеяць жыта, капаць бульбу. Каваленка. Хто-ніхто з хлопцаў не саромеўся без запрашэння, без тостаў каштаваць пастаўленае на сталы пітво, але толькі ў тым пакоі, які адводзіўся для моладзі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ператрая́ніць ’узрыхліць’ (бяроз., Сл. ПЗБ). Да пера- (ui.) і траяніць, параўн. бялын. пратаць, бяроз. прапаіць, віц. прасунь падымаў, бабр. правіць, паттравіць палоску — у апошнім гіятавае ‑в‑ замест ‑и‑ (ЛА, 2); шчуч. трайліць ’мяшаць пад жыта’; усе да траіцьараць трэці раз’ (гл.); параўн. асіп. перапіраць ’перабаранаваць’ (там жа; карм., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распа́х ’разора’ (касцюк., ЛА, 2). Нульсуфіксальнае ўтварэнне ад рэдкага распаха́ць ’узараць’; параўн. распаха́ць, распа́хваць ’абганяць бульбу’ (ЛА, 2), сюды ж распаха́ць ’разарваць’: распахала прарэз у рубашцы (Жд. 3) з метафарычным пераносам. Страхаў (Palaeoslavica, 13, 1, 9) лічыць значэнне ’араць’ у *paxati (гл. пахаць) другасным, узнікшым на базе сакральнага абворвання ў паўночназаходніх рускіх гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Або́рак ’абворанае кругом месца; невялікі лужок на полі, наўкол якога ралля’ (Нас., Бяльк., Юрч., Гарэц., Касп., Прышч. дыс.), аборачак, абурочак ’астравок у полі, дзе растуць дрэвы’ (КСТ) < аб‑араць. Досыць нерэгулярнай здаецца акцэнтуацыйна-словаўтваральная мадэль, нехарактэрная для ўсходнеславянскіх моў. Можна меркаваць, што слова было запазычана з польскай мовы, аднак адпаведнае слова-крыніца не выяўлена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)