ара́ць, ару́, арэ́ш, арэ́; аро́м, араце́, ару́ць; ары́; ара́ны; незак., што і без дап.

Апрацоўваць зямлю плугам, сахой.

|| зак. узара́ць, -ру́, -рэ́ш, -рэ́, -ро́м, -раце́, -ру́ць; -ры́; -ра́ны.

|| наз. ара́нне, -я, н. і во́рыва, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ара́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ару́ аро́м
2-я ас. арэ́ш араце́
3-я ас. арэ́ ару́ць
Прошлы час
м. ара́ў ара́лі
ж. ара́ла
н. ара́ла
Загадны лад
2-я ас. ары́ ары́це

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ара́ць несов. паха́ть;

і мы ара́лі — и мы паха́ли;

хто тры разы́ арэ́, той тры снапы́ бярэ́посл. как посе́ешь, так и пожнёшь;

як ні ары́, абы́ чо́рным дагары́погов. лишь бы как

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ара́ць, ару, арэш, арэ; аром, араце; незак. што і без дап.

Апрацоўваць зямлю плугам. Араць на зіму. □ Хто тры разы арэ, той тры снапы бярэ. Прыказка. Каб свінні рогі, арала б дарогі. Прыказка. Як ні ары, абы чорным дагары. Прымаўка. Ой, пайду я лугам, лугам, Дзе мой мілы арэ плугам. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ара́ць pflügen vi, vt, ckern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ара́ць, дыял. формы: гараць, ораты, орати, гораты пашыраны ва ўсіх гаворках Беларусі, за выключэннем паўночнавіцебскіх, усходнемагілёўскіх і гомельскіх (Арашонкава–Мурашка, Бел. мова, 107). Рус. дыял. орать, укр. орати, польск. orać, чэш. orati, славац. orať, в.-луж. worać, н.-луж. woraś (палаб. våronă ’воранае’), балг. ора́, серб.-харв. о̀рати, славен. oráti. Ст.-слав. орати. Літ. árti, лат. ar̂t, лац. arare, грэч. ἀρόω і г. д. І.‑е. *ar(ə)‑араць’ (Покарны, 62–63), паводле Шпехта (KZ, 68, 42²), звязана з *erə‑ ’раздзяляць’ (першасна ’раздзяляць зямлю’). Фасмер, 3, 148, дзе іншая літаратура. Ад араць утвораны шэраг назоўнікаў, што абазначаюць працэс, тэрыторыю, час: аралля, аральба, араллё, араво, орыва, ворыва, арання, арацьба, араннік, аратар, аратнік, аратняк, аральбіт, арач, арэц, аратай і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

араць, узорваць, уздымаць, падымаць / увосень пад яравыя: зябліць □ гнаць баразну

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

во́рыва гл. араць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узара́ць гл. араць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўся́нішча, -а, н.

Поле, на якім рос авёс.

Араць а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)