Распа́х ’разора’ (касцюк., ЛА, 2). Нульсуфіксальнае ўтварэнне ад рэдкага распаха́ць ’узараць’; параўн. распаха́ць, распа́хваць ’абганяць бульбу’ (ЛА, 2), сюды ж распаха́ць ’разарваць’: распахала прарэз у рубашцы (Жд. 3) з метафарычным пераносам. Страхаў (Palaeoslavica, 13, 1, 9) лічыць значэнне ’араць’ у *paxati (гл. пахаць) другасным, узнікшым на базе сакральнага абворвання ў паўночназаходніх рускіх гаворках.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)