сы́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. За адным, другім, трэцім махам каса як бы асвойталася з травою, з рукамі касца і ўжо не паказвала з травы носіка, а смачна, нават з нейкім сыканнем, уядалася ў гэтую падсаду і валіла роўны і прыгожы рад. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкро́бат, ‑у, М ‑баце, м.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шкробаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Перад сабою бачу брудныя, даўно няголеныя шыі, спіны з плямамі поту і солі на выцвілых гімнасцёрках, чую бязладны шкробат ног. С. Александровіч. Гітлеравец, пачуўшы шкробат пацука, усунуў галаву ў акно і пасвяціў ліхтарыкам. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчоўк,

1. ‑у, м. Кароткі сухі гук ад стрэлу, дзеяння якога‑н. механізма і пад. Пад дахам, пачуўся кароткі металічны шчоўк — надта знаёмы гук аўтаматнага затвора, які адцягваюць на баявы ўзвод. Быкаў.

2. выкл. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шчоўкаць — шчоўкнуць. Шчоўк курком! Стрэл бухнуў з громам. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жгу́чка ’крапіва’ (Бяльк.). Рус. дыял. кур., смал., арханг., пск., укр., палес. жгучка ’тс’. Утворана, відаць, яшчэ ў ст.-рус. мове ад дзеепрыметніка незал. стану цяп. ч. з суфіксам ‑уч суадноснага з дзеясловам жьг‑ти, жьг‑а‑ти (гл. жгаць1) з суфіксам ‑ьк‑а паводле дзеяння. Параўн. пякучка, трасучка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Забарсні ’вяровачныя петлі, якімі лапаць прымацоўваюць да нагі’ (ТСБМ). Параўн. рус. бранск., смал. за́борстень ’верхні край лапця’, прыбалт. заборска ’шнурок для абутку’, заборсать ’завязваць, зацягваць абору’, в.-луж. zabornicować ’завязваць шнуркі’. Утворана з суфіксам ‑ень як назва прадмета дзеяння забарсаць ’завязваць, працягнуць абору ў лапці’. Гл. барсаць, барскі, абора.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́ківа ’выпяканне’: хлеб своего пеківа (ТС). Утворана пры дапамозе суф. ‑іва (са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’) ад пе́кці < пячы́ (гл.), дзе ‑к‑ — другаснае і ўзнікла ў выніку аднаўлення прасл. *‑k‑ (*pekti ’пячы’) праз аналогію да дз. 1 ас. адз. л. цяп. часу *pekǫ > бел. пяку. Параўн. печыва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Плецяня́, плытыня, плеценя ’пляцень’ (Сл. Брэс.), плытыняплот, сплецены з лазы’ (малар., Нар. лекс.), ’плот з жэрдак’ (лун., ЛА, 4). Да плесці (гл.). Утворана, відаць, ад пляцень і суф. ‑ня (са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’). Параўн. рус. дыял. плетня ’пляцень’, балг. плетня ’тс’ (*plet‑nja < Spiesti, БЕР, 5, 347).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляту́ха ’драсён, Polygonum aviculare L.’ (бабр., ЛА, 1). Да пле́сці (гл.): сцябліны драсёну сплятаюцца паміж сабой.

Пляту́ха ’саламяны кошык’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пляту́шка ’плецены з лазы і саломы посуд’ (Касп.; Нік. Очерки). Да пле́сці (гл.). Суф. ‑ух‑а, ‑ушк‑а мае значэнне ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 71–72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піту́н1 ’піток; п’яніца’ (зэльв., Жыв. сл.; Сл. рэп лекс.), ’той, хто п’е алкагольнае пітво’ (Варл.). Да піць (гл.). Суф. ‑ун з экспрэсным значэннем ’схільнасць да адпаведнага дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 68).

Піту́н2 ’тытунь’ (смарг., Сл. ПЗБ). У выніку распадабення т — m > п — т. Да тытунь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́пат ‘конская рысь з падскокваннем’ (ТСБМ), троп, тро́пат ‘трапятанне, хваляванне’ (Некр. і Байк., Ласт.). Параўн. укр. тро́піт ‘грукат, тупат, рысь’, серб. тро̏пот ‘шум, трэск, грукат’, балг. тро́пот ‘тупат’, макед. тропот ‘грукат, стук’. Відаць, самастойнае суфіксальнае ўтварэнне ў асобных славянскіх мовах са значэннем інтэнсіўнасці дзеяння ад дзеяслова тропаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)