Ботаму што’. Ст.-рус. бо, рус. бо, укр. бо, чэш. (ст.) bo, славац. bo, польск. bo, серб.-харв. бо. Прасл. bo першапачаткова частка ўзмацняльная і пацвярджальная. Параўн. літ. ’тс’, гоц. ba, авест. і г. д. Славянскае bo, як лічаць, чаргуецца з ba (гл. ба2). Бернекер, 36; Траўтман, 22 і наст.; Фасмер, 1, 99; Махэк₂, 39; Слаўскі, 1, 24, 37–38; Брукнер, 9. Гл. яшчэ Шэвялоў, Prehistory, 117. Да сінтаксіса і гісторыі бо ў бел. мове гл. Баханькоў, Зб. Крапіве.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буя́к ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883); ужо ст.-бел. (Булыка, Запазыч.). Булыка (Запазыч., 54) лічыць ст.-бел. слова запазычаннем з польск. bujak ’тс’ (ад bujać; але параўн. і славац. bujak ’бык’, якое Махэк₁ (50) лічыць вытворным, метатэзай, з *buhaj, з ад’ідэацыяй да bujný). Слова гэта, аднак, ёсць у зах.-рус. гаворках і ў зах.-украінскіх. Таму не выключаецца, што яно ўтворана ад буя́ць (гл.) ’рыкаць, гудзець’ або буя́ніць ’шалець’. Параўн. буя́н ’бык’. Гл. яшчэ Лабкоў Бел.-польск. ізал., 70–72 (і карту 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́нкель ’дэталь у плузе, да якой прымацоўваюцца падэшва і паліца’ (маст., Шатал.), усх.-беласт. vʼínkʼel (Смул.) ’вугольнік для вымярэння вуглоў’ (Сцяшк. МГ, Інстр. II, БРС, КТС). Укр. вінкель ’вугольнік’, рус. винкель ’тс’, польск. winkiel ’вугольнік’. Запазычана з ням. Winkel ’вугал, вугольнік’. Пра шлях запазычання меркаваць цяжка, таму што ў помніках ст.-бел. пісьменнасці слова не адзначана; у рус. літаратурнай мове яно фіксуецца з 1709 г. У бел. гаворкі лексема вінкель магла трапіць з мовы рамеснікаў (нямецкіх каланістаў) або праз польскую мову значна раней.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляпец1 ’клявец’ (Мат. Гом.). Клявец (гл.) выкарыстоўваўся для кляпання касы, таму па аналогіі яго маглі назваць таксама кляпец.

Кляпе́ц2 ’рыба Abramis sapa’ (Дэмб. II). Укр. клепець, рус. клепец ’тс’, польск. klepiec ’тс’, серб.-харв. klebica ’тс’. Магчыма, да кляпацьз, маючы на ўвазе плоскую форму цела гэтай рыбы (ЕСУМ, 2, 459). Параўн. з пункту погляду семантыкі Каламіец, Рыбы, 11–12. Але больш верагодным здаецца паходжанне ад клепацы, маючы на ўвазе выпуклыя вочы рыбы, якая мае рускую назву глазан (Дэмб. 2, 551).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ложак ’мэбля — месца для спання, пасцель’ (Нас., ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Сцяшк., Яруш.; КЭС, лаг.), ложык (Бяльк.), лу͡ожэк (паўд.-мін., паўд.-усх., КЭС), ло́жок (ТС). Відавочна, паланізм — параўн. польск. łóżko < паўн.-слав. ložьko (памяншальнае ад lože > ложа1), якое пасля запазычання па-беларуску было б ложка, што вельмі блізка да лексемы ложка ’лыжка’, пашыранай на значнай тэрыторыі (гл., напрыклад, Сл. ПЗБ). Таму лексема пры запазычанні змяніла род і адпаведна суфікс па аналогіі да назваў прадмета паводле яго прызначэння, напрыклад прыпечак, абутак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любі́ж ’месца, дзе знаходзіцца крыніца з пітной вадой’, ’прыгожае з выгодамі месца’ (горац., стол., Яшк.), ст.-польск. lubież ’раскоша, прывабнасць, грацыя’. Суфікс ‑іж з ‑еж, які павінен быў бы быць у прасл. ‑ěžь, аднак у прасл. мове гэты суфікс мае форму ‑ežь. Таму для бел. любіж трэба дапусціць існаванне дзеяслова на ‑ěti, з якога дадзеная лексема ўтварылася (⁺любець). Адпаведнікі да яе: рус. амур. любе́ть ’любіць’, мала- і велікапольск. lubieć ’тс’. Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 69–70), Сцяцко (Афікс. наз., 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пала́ці ’палаткі’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, калінк.), пала́ты ’полка ў лазні’ (Сл. ПЗБ), пала́ць ’палаткі’ (Мат. Гом.). Рус. пола́ти ’палаткі; гара; вышкі; лабаз; падмосткі’, ст.-рус. полати ’хоры ў царкве; верхнія падсобныя памяшканні; палаткі’, пола́ть ’палаці’. Фасмер (3, 307) лічыць яго словам таго ж паходжання, што і палата (гл.). Адрозненні ў семантыцы, відавочна, пад уплывам пол, полка, паліца (гл.). Бел. палаці, лічачы па крыніцах, прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі, таму, магчыма, з рус. полати. Параўн. палаткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папа́ўка ’расл. пупок палявы, Anthemis arvensis L.’ (Кіс.). Польск. papawa, pempawa, pępawa, чэш. дыял. pupawa, славац. pupawa, pumpawa ’расліны сямейства Taraxacum і Leontodon’. Ст.-польск. popowa główka таму што, калі ў гэтых раслін ападаюць лепясткі, яны нагадваюць галаву каталіцкага манаха з танзурай. Параўн. лац. caput monachi, ням. Pfaffenblat ’папаўка’, першапачаткова ’галава манаха’. Потым гэта назва зазнала розныя змены. Такім чынам, этымалагічна звязана з поп (гл.) (Махэк, Jména rostl., 233). Інакш Брукнер (404), які звязвае з пуп, пупок і роднасным лічыць літ. pampti ’набухаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сапе́ль1 ’ерш’ (Нар. лекс.), сопе́ль ’тс’ (ТС), саплю́к ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. дыял. сопли́вик, со́плик ’тс’. Ад соплі (гл.), саплівы, таму што гэта рыба пакрыта слоем слізі.

Сапе́ль, сопе́ль ’лядзяш’ (ТС), саплі́, сапле́ ’соплі’, ’ледзяшы’ (швянч., в.-дзв., Сл. ПЗБ), сапля́к ’саплівае дзіця’ (ТСБМ), ’лядзяш’ (Сцяшк.; івац., Жыв. сл.), ’сопляк’, ’лядзяш’ (Сл. ПЗБ), ’лядзяш’, ’газоўка’, ’адростак’, мн. л. саплякі́ ’соплі’ (ТС). Гл. соплі.

*Сапель, сопэ́ль ’шуфля’ (Сл. Брэс.). З польск. szufel ’тс’ з частай менай с/ш і адаптацыйным пераходам ф > п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бі́ты

1. в разн. знач. би́тый; (наказанный поркой — ещё) се́ченный, по́ротый; (в картах — ещё) покры́тый;

2. (о дороге) обка́танный, ука́танный, то́рный; гла́дкий;

~тае по́лешахм. би́тое по́ле;

б. шлях — пряма́я доро́га;

ка́рта бі́та — ка́рта би́та;

б. воўк — тра́вленый (ста́рый) волк;

за аднаго́ ~тага двух нябі́тых даю́цьпосл. за одного́ би́того двух неби́тых даю́т;

~таму не спі́ццапогов. би́тому не спи́тся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)