*Атверніцкая: «отве́рницкое наречие» (Рам.). Рус. отверница ’іншасказ’. Паводле Раманава, 9, 4: «гаворка называецца атверніцкай таму, што прататыпам яе тут была звычайная мова, але з «адварачваннем» складоў, г. зн. з перастаноўкай складоў, устаўкай паміж імі часціц». Параўн. яшчэ ў Даля отвертчивый ’хто ўмее адвярцецца’. Нельга быць упэўненым, што этымалогія Раманава не адлюстраванне народнай этымалогіі. Пры наяўнасці ў жаргонах значных гукавых змен цалкам магчыма ўбачыць у атверніцкі змену польск. ochwieśnicki (адкуль, паводле Арапава — РР, 1968, 4, 117; Этимология, 1964, 120, — рус. офеня, офенский). Гл. ахвес.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)