Багла́й ’гультай, абібок, лежабок, непаваротлівы чалавек’ (Нас., Бяльк., Інстр. лекс., Др.-Падб., параўн. Гарэц.). Рус. дыял. багла́й ’гультай, дармаед’, укр. багла́й, баглі́й. Фасмер (1, 102) лічыць, што зыходзіць трэба з *багла́й ’кавалак дрэва’ (адносна семантыкі параўн. дуб ’дрэва; дурны чалавек’), і параўноўвае гэта слова з баго́р, рус. бага́й, бага́н ’жардзіна з кручком; доўгая жардзіна’ і г. д. Але ўся гэта група слоў не мае надзейнай этымалогіі. Анышкевіч (Словарь, 64) параўноўвае з серб.-харв. ба̏гља ’звязак сена, саломы’, рум. а se bâhlí ’псавацца, гнісці’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балага́н (БРС) ’будова для хавання бульбы’ (Шушк.), балага́нчик (Касп.). Рус. балага́н, укр. балага́н. Запазычанне (праз цюрк. мовы) з перс. balaχanä ’верхні пакой, пакой над галоўным уваходам’. Локач, 17; Фасмер, 1, 112. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 18–19.
Бала́ґан ’беспарадак’ (тураў., Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Націск і выбухное ґ сведчаць аб запазычанні з польск. дыял. bałagan. Але (паводле Варш. сл.) у польск. няма такога значэння. Таму лепш лічыць запазычаннем з рус. мовы. Аб паходжанні слова гл. балага́н (якое таксама мае пераноснае значэнне ’беспарадак’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́іць ’гаварыць, пускаць чуткі; малоць глупства, пустасловіць; расказваць казкі’ (Нас., Бяльк.), ба́яць (Шат., Касп.). Рус. ба́ить, ба́ять, укр. ба́яти ’апавядаць; вядзьмарыць’, польск. bajać, чэш. bájiti ’гаварыць’, балг. ба́я ’вядзьмару’, серб.-харв. ба̏јати ’тс’ і г. д. Прасл. bajati bajǫ да і.-е. *bhä‑ (: *bhō‑) ’гаварыць’: ст.-грэч. φημί, φᾱμί ’гавару’ φήμη, φᾱ́μα ’голас, чуткі’, φωνή голас’, лац. fāri ’казаць’, fāma ’слава, чуткі, апавяданне і г. д.’ Бернекер, 39; Фасмер, 1, 140; Кюнэ (Poln., 42) лічыць паланізмам (польск. bajanie) і аддзеяслоўнае ба́енне (Касп., Нас.). Няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бок 1 ’бок’. Рус. бок, укр. бік, польск. bok, серб.-харв. бо̑к і г. д. Прасл. bokъ ’тс’. Надзейнай этымалогіі няма. Найбольш верагодным з’яўляецца параўнанне з герм. мовамі: англ. back ’спіна’ (Махэк₂, 60, лічыць слав. і герм. слова «праеўрапейскім»). Іншыя версіі не пераконваюць. Бернекер, 68; Фасмер, 1, 185; Махэк₂, 60; Слаўскі, 1, 39.
Бок 2 ’маўляў’: Што, бок, ты ляжыш цэлае ранне? (Некр., 218); Ці твая, бок, шапка знашлася? (Янк. I, 43). Частка гэта, мабыць, тая самая, што і ўкр. бак, пак, польск. bak.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мядзве́дзіны, кобр. мыдвэдыны, малар. мэдвэдыны ’ажыны, Rubus fructicosus L.’ (Нар. лекс., Бел. хр. дыял., Сл. Брэс.), мазыр. медзьведзі ’тс’ (Бейл.), брэсц. мідвіднык ’зараснік ажыны’ (Сл. Брэс., Жыв. сл.). Рус. медвежьи ягоды ’маліна’, ст.-польск. miedźuiedziny, ст.-чэш. medvezie (nedvezie) janod(in)y, nedvediny, cernė nedvedice, суч. medvedice, якое Махэк (Jména, 101–102) лічыць не надта старым. Да мядзведзь (гл.): яшчэ ў сярэднія вякі бытавала павер’е, што мядзведзі вельмі любяць гэтыя ягады. Некаторыя іншыя назвы таксама ад назваў звяроў: ажынькёж; рус. куманика < комонь ’конь’, укр. веприна < вепр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надзе́я ’надзея, спадзяванне’ (Нас., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), укр. наді́я, рус. наде́я, польск. nadzieja, чэш. naděje, дыял. náděja, славац. nadéj, nádeja, в.-луж. nadžija, н.-луж. naźeja, славен. nȃdeja, серб.-харв. nada, дыял. nadeja, макед. дыял. надеја. Прасл. *naděja, вытворнае ад děti, гл. дзець (Міклашыч, 43; Бернекер, 1, 193; Брукнер, 353; Скок, 2, 497; Бязлай, 2, 211; Шустар-Шэўц, 13, 981). Махэк лічыць праславянскае слова аддзеяслоўным назоўнікам ад *nadějati sę ’спадзявацца’, узнікшым на базе пераноснага значэння *děti ’класці; меркаваць’, параўн. рус. полагать (Махэк₂, 387).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крот ’невялікая млекакормячая жывёла атрада насякомаедных’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сержп. Пр., Сцяшк., ТС, Сл. паўн.-зах., Касп.). Укр. крот, рус. крот ’тс’, балг. крът, серб.-харв. кр̏т, славен. kr̀t, польск. kret, чэш. krt, славац. krt, н.-луж. kšet ’тс’. Прасл. krъtъ, калі лічыць яго першасным значэннем ’той, хто крыецца ў зямлі, паглыбляецца ў зямлю’, то ад прасл. kryti (як plъtъ ад plyti, rъtъ ад ryti SP, 2, 37), якое мае дакладны адпаведнік у ст.-прус. krūt ’падаць, апускацца’ (Тапароў, K–L, 216–219). Гл. крыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́рава ’куродым’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ’пыл’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., Жыв. сл., Жд. 3). Ст.-бел. курава ’пыл’, якое Булыка (Запазыч., 181) памылкова лічыць запазычаннем з польскай мовы. Укр. курява ’тс’, польск. kurzawa, славац. kúrava ’тс’, н.-луж. kuŕava ’туман’, в.-луж. kurjawa ’тс’. Паўн.-слав. kurjava. Славен. kurjȃva ’саграванне’ мае іншую семантыку і не мае паралелей у іншых паўднёваславянскіх мовах. Параўн., аднак, серб.-харв. ку̀рњавити ’дыміць’, якое, калі яго параўнаць з польск. kurniawa, сведчыць аб паралельнай форме: прасл. kurnjava (Слаўскі, 3, 404). Да курыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́ча 1 ’вялікая колькасць прадметаў, наваленых у беспарадку’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Ян., Сержп. Ск., Яруш., Бяльк.). Укр. куча, рус. куча ’тс’, польск. kuczki ’кучкі’, чэш. kuče ’куча’. Абмежаваны арэал распаўсюджання не дазваляе надзейна рэканструяваць праславянскую форму. Роднаснымі балтыйскімі формамі лічацца літ. kaũkas ’шышка’, kaukarà ’ўзгорак’. Вельмі ненадзейна. Усё ж такі трэба разглядаць куча як інавацыю (усходнеславянскую?). Параўн. Сабалеўскі, ЖМНП, 1914, авг., 364, які лічыць, што куча паходзіць ад kǫija (гл. куча 2).
Ку́ча 2 ’адгароджанае месца ў хляве, месца для жывёл’ (Нар. лекс.). Гл. кут.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абдры́паны ’абарваны’ (КТС, БРС), абдрыпаць, абдрыпацца, укр. обдрипаний ’тс’, чэш. dřipati ’рваць’, dřip ’лахман’, в.-луж. dripać ’разрываць’, балг. дрипи ’лахманы’, дрипав ’абарваны’, макед. дрипа, дрипав ’тс’, серб.-харв. дри̏паты ’рваць’, славен. dripati ’тс’. Арэал распаўсюджання сведчыць аб праславянскім характары гэтага слова. Параўн. літ. apdrìbti ’ападаць, абвісаць (аб плацці)’, drìbti ’падаць камякамі, жмутамі’, гоц. dreiban ’гнаць, біць’ і інш. Супастаўленне балтыйскіх і германскіх форм гл. у Шпэхта KZ, 68, 41. Гл. таксама Махэк₂, 131, у якога няма беларускіх і ўкраінскіх паралеляў; ён лічыць паходжанне гэтых слоў няясным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)