Дурны́ ’дурны і да т. п.’ Рус. дурно́й, укр. дурни́й, чэш. durný, серб.-харв. ду̑ран ’запальчывы, злы’ і г. д. (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 163). Утварэнне (прасл. *durьnъ) ад прасл. *durъ ’дзікі; наравістасць; шаленства; дурасць’, *durь ’дурасць; шаленства; галавакружэнне і г. д.’ (гл. Трубачоў, там жа, 162–163), якія звязаны, магчыма, са слав. *duxъ, *duti (Трубачоў, там жа, 162; іншыя версіі вельмі няпэўныя). Параўн. ду́рань, дуры́ць, дурэ́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзьмуць, дзьму́хаць. Формы, што ўзніклі кантамінацыяй на базе старых слав. форм. *duti і *dǫti (*duti ͡*dujǫ; *dǫti: *dъmǫ). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 99–100.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Друг ’сябар’ (БРС, Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Гл. дру́гі́. Прасл. *drugъ. Сюды адносяцца і *družina, *družьba, *družьnъjь, *družiti. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 1, 131–137.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́нуць ’знікнуць бясследна’ (ТСБМ, Сержп. Прымхі), ’працячы, выступіць’ (ТС). Прасл. kapnǫti ’сачыцца, выступаць’, ’капнуць, упасці’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 147–148; Фасмер, 2, 182).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лю́нуць ’хлынуць’, ’накінуцца гуртам, каб зрабіць што-небудзь’ (Юрч. Вытв.), польск. lunąć, серб.-харв. љу́нути ’хлынуць’. Прасл. lʼunǫti < выклічнік lʼu (Трубачоў, Эт. сл., 15, 214).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пахмы́ла, пахмылішча ’пануры чалавек’, ’які не размаўляе’ (астрав., Сл. ПЗБ). Да па‑ (< прасл. po‑) і хмяліць (гл.) < прасл. xmyliti (sę) (Трубачоў, Эт. сл., 8, 45).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суглі́нак ’глініста-пясчаная глеба’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Параўн. укр. су́глинок, рус. сугли́нок, для якіх Трубачоў (Этногенез₂, 457) узнаўляе прасл. *sǫglinъkъ. Гл. су- і гліна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́кавіца ’ікаўка’ (Мат. Гом.). Балг. ика́вица, макед. икавица. Прасл. утварэнне з суф. ‑vica ад *jьkati (гл. ікаць). Трубачоў, Эт. сл., 8, 216. Параўн. ікаўка, ікотка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выда́тнік (БРС). Наватвор 20‑х гадоў ад выда́тны; згодна з Крукоўскім (Уплыў, 127), калька з рус. отличник; параўн. таксама Трубачоў, Этимология, 1971, 384 (семантычная калька — еўрапеізм).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гвазда́ць ’моцна біць’, гваздзі́ць ’тс’, таксама гваздану́ць (Нас., БРС, Бяльк., Шатал.). Першаснае значэнне ’забіваць, забіць гвозд’. Слав. (прасл.?) *gvozditi (гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 184–185).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)