Ку́рстацца1 ’дыміць, тлець’. Параўн. літ. kurstyti ’распальваць, паліць у печы’ (Сл. паўн.-зах., 2, 583). Балтызм (Лаўчутэ, Балтизмы, 47).

Ку́рстацца2 ’корпацца, церабіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. kurstytis ’спяшацца’. Розніца ў семантыцы, магчыма, тлумачыцца ўплывам корпацца (Лаўчутэ, Балтизмы. 47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тля ’дробнае насякомае, якое жывіцца сокам раслін’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк., Арх. Вяр.), ’моль, Acarus’: тля мучная, сырная (Ласт.), ’плесня, мох на чым-небудзь гнілым; прах; моль, дробныя чарвякі’ (Нас.), ’плесня’ (Байк. і Некр.), тля́га ’тля’ (Барад.), ст.-бел. тля ’тля’ (1489 г., КГС). Укр. тля, дыял. тлі́я, рус. тля ’тс’. Звязваюць з прасл. *tьliti ’хутка і прагна есці, паглынаць; выгадоўваць, адкормліваць; губіць, знішчаць, псаваць, пажыраць’, параўн. стараж.-рус. тьлити ’псаваць, пажыраць’, роднаснае *tьlětiтлець’ (гл. тлець). Акрамя таго, супастаўляецца з грэч. τῖλάω ’вадкія экскрэменты’, ’хварэю на панос’, лат. tĩrelis ’балота’, літ. týras ’балота; чысты’, tỹrė ’каша’, што няпэўна (ЕСУМ, 5, 583; Фасмер, 4, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарэ́ць ’гарэць’ (Сцяшк. МГ). Славен. žaréti ’гарэць, тлець’. Таго ж кораня, што жар (гл.), з суфіксам *‑ě‑ti; параўн. ст.-рус. синѣти, цѣлѣти, бел. гарэць (гл.). Утворана, магчыма, яшчэ ў прасл. Гл. яшчэ жу́раць. Р. Казлова (ССл, 1980, 6, 87–92) звязвае з жа́ры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Журэ́ць ’разгарацца’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, кантамінацыя жураць1 (жураць) і літ. žiorúotiтлець, іскрыцца, разгарацца’, на якое ўказвае Сл. паўн.-зах. (2, 160), паколькі слав. хутчэй не дае значэння ’разгарацца’. Літ. слова Фрэнкель (1312) узводзіць да žarà ’зара’, якое суадносіцца са слав. зара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прэць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гнісці, тлець ад сырасці або цеплыні.

Мокрае сена прэе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца вільготным, сырым ад цеплыні.

Зямля вясной прэе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павольна даходзіць да гатоўнасці на жары, на невялікім агні.

Бульба прэе.

4. Пацець, пакрывацца потам (разм.).

Прэе дзед у ватоўцы на такім сонцы.

|| зак. сапрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е (да 1 і 4 знач.), упрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е (да 1, 3 і 4 знач.) і увапрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е (да 1, 3 і 4 знач.).

|| наз. прэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыжа́ляць ’крыху падгарэць на гарачай печы, ляжанцы (пра адзенне, тканіну)’ (дзярж., Нар. сл.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад жа́лецьтлець’ (гл.; таксама жу́ляць, жу́раць), для якога, відаць, можна прапанаваць прасл. *žalěti, параўн. таксама каш. žalećтлець’ (на апошняе, як і на ст.-польск. žal ’працэс гарэння’, звярнуў увагу яшчэ Ільінскі; гл. Бярнштэйн, Чередования, 12). Такім чынам, ёсць падставы рэканструяваць пару *žalěti/*žalь, адпаведную *žariti/*žarъ. Абедзве пары суадносяцца з і.-е. сінанімічнымі каранямі *g​her‑/g​hel; параўн. яшчэ і.-е. *g(e)u‑lo‑ ’жар; тлеючае вуголле’, добра адлюстраванае ў германскіх мовах (Покарны, 1, 399, 495; Супрун, Зб. Геаргіеву, 268–272). Параўн. таксама балг. дыял. прижулям ’(пра сонца) прыпячы, напячы’, якое, згодна з БЕР, 5, 710, ад жуля ’пячы, шчымець’, што, магчыма, звязана з зыходнай формай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́раць ’прыгараць, абвуглівацца’ (Шат.), журэ́цьтлець, слаба гарэць’ (Сл. паўн.-зах.). Чэш. žírati ’распальвацца’, žířeti, žířiti ’напальвацца, гарэць’, балг. жу̀равам, жу̀рна ’моцна запякаць’, дыял. журя ’пячы, жарыць, парыць’, журѐя вянуць, сохнуць’, жу̀ре ’моцна паліць’. БЕР (1, 561) этымалагізуе журя без уліку іншаслав. паралелей як кантамінацыю жа̀ря і горя̀. Махэк₂ (722) тлумачыць žířeti як форму з чаргаваннем галоснага да žár. Супрун (Бюлетин за съпоставително изследване на български език с други езици, 1976, 5, 74–76) звязвае жураць з укр. жеврітитлець, слаба гарэць’, якое Бузук (Записки іст.-філол. відділу ВУАН, 7–8, 1929) тлумачыў як перастаноўку з *жеравіти (параўн. ст.-слав. жеравиѥ ’вуголле’), а Ільінскі (там жа, 21–22, 1930–1931) звязваў з і.-е. *gʼeu̯er‑ ’палаць’. Па фанетычных прычынах апошняе дало б з‑, а не ж-. Для прасл. žur‑тлецьі.-е. адпаведнік можа быць толькі *geur‑. У Покарнага (1, 399) ёсць корань *g(e)u‑lo‑ ’жар; тлеючае вуголле’, адкуль герм. словы для вуголля (ням. Kohle, англ. coal), ірл. gúal ’вугаль’. Паводле Покарнага, арм. krak ’агонь, тлеючае вуголле’ адлюстроўвае суфікс ‑r‑ замест ‑l‑ (пра функцыянальную адпаведнасць l — r Бенвяніст, Индоевр., 65) : *geu‑r‑ ’жар’ (гл. іншыя супастаўленні, Ачаран, 2, 678). Да гэтага *geur‑ узыходзіць і слав. žur‑, прадстаўленае ў жураць. Гл. жуляць, журыцца, жэўрэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смыле́ць, ‑ліць; незак.

1. Балець, пячы (ад апёкаў, раздражнення скуры, ран і пад.). Смылелі папечаныя пальцы, пахла дымам вопратка, аж блажыла; і глыбока-глыбока ныла ў сярэдзіне. Пташнікаў. Стаміўся я. Не слухаюцца ногі. Смыляць, гараць, нібы яны ў агні... Бялевіч. Дубянеюць ногі, смыляць паабдзіраныя аб калючы снег рукі. Грахоўскі.

2. перан. Трывожыць, мучыць (пра душэўны боль). [Ганна:] — Я не крыўдую на цябе, але сэрцу балюча. Смыліць яно, штодня смыліць. Лынькоў. [Гаварушка:] — Ужо і ў мяне душа пачынае смылець. Лобан.

3. Гарэць без полымя, слаба гарэць; тлець. Цьмяна смылеў на камінку гнілаваты корч. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жу́ляцьтлець’ (стаўб., Нар. сл., 76, 86). Параўн. рус. дыял. цвяр., наўг. жулиться ’сціскацца, прыціскацца’, перм., гом., сіб. жулькаць ’шчымець, ціснуць’, балг. жуля ’пячы, шчымець’, жулка ’крапіва’, серб.-харв. жу́љати ’выклікаць боль націраннем, націскам’, славен. žúliti ’націраць’. Слав. *žul‑ суадносіцца з *žur‑ (гл. жураць) і ўзыходзіць да і.-е. *geul‑/*geur‑. Супрун, Зб. Геаргіеву, 268–272. Гл. жалець, жураць, жэўлець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́рак1, куракі́ ’петлі ў лапцях, куды зацягваліся аборы’ (Сл. паўн.-зах., Касп., Шатал., Нар. сл., Жд. 2). Параўн. польск. kurek у другасным значэнні ’кран’ (= ’што адкрывае і замыкае’). Націск і суфіксацыя сведчаць на карысць польскага ўплыву (параўн. Слаўскі, 3, 400).

Ку́рак2 ’трэска (гнілая)’ (Мат. Гом.). Да курыць (гл.). Параўн. гніць і тлець як сінонімы.

Кура́к ’пеўнік’ (Яўс., Вяр.). Гл. кур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)