тлець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., тле́е; незак.

1. Гніючы, разбурацца; трухлець, парахнець.

Тлее апалае лісце.

2. Гарэць без полымя; слаба падтрымліваць гарэнне.

Асіна не гарыць, а тлее.

3. перан. Існаваць скрыта, слаба праяўляцца дзе-н. (пра жыццё, пачуцці і пад.).

У душы тлела надзея.

|| наз. тле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тле́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. тле́е тле́юць
Прошлы час
м. тле́ў тле́лі
ж. тле́ла
н. тле́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час тле́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тлець несов.

1. в разн. знач. тлеть;

гной тле́е — наво́з тле́ет;

сыры́я дро́вы не гара́ць, а тле́юць — сыры́е дрова́ не горя́т, а тле́ют;

2. перен. тлеть, тле́ться, те́плиться;

у ім яшчэ́ тле́е надзе́я — в нём ещё тле́ет наде́жда;

жыццё ледзь тле́е — жизнь едва́ те́плится

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тлець, тлею, тлееш, тлее; незак.

1. Гніючы, разбурацца; трухлець, парахнець. У роднай зямлі тлеюць косці продкаў, жыццё якіх ішло і канчалася ў пакутах. Чорны.

2. Гарэць без полымя, слаба гарэць. Янка пазіраў на вогнішча, у якім тлела вуголле. С. Александровіч. Рэшткі машын дагаралі на дарозе, дыміліся, тлелі на каменні чорныя мундзіры. Лынькоў. // Вылучаць слабае святло. Цьмяна тлее пад столлю лямпачка. Брыль. // перан. Існаваць скрыта, слаба праяўляцца дзе‑н. (пра жыццё, пачуцці і пад.). І цяпер у .. [Ніны], недзе глыбока, у тумане трывогі, тлела надзея, што ўсё сыдзе неяк. Мележ. Рэшткі веры ў Дзяржаўную думу, якія яшчэ тлелі ў свядомасці настаўніка, цяпер былі разбіты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тлець, тле́цца ’гніючы, разбурацца’, ’гарэць без полымя’, ’гніць, трухлець, парахнець’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк.), ’гарэць без полымя’; ’гніць’, (Ласт., ТС), tly ’бедаваць, цярпець нястачу’ (Федар. 4), тлі͡еті ’гніць, слаба гарэць’ (Вруб.), ст.-бел. тлети ’тс’ (XV ст., КГС), сюды ж тліць ’ператвараць у прах’ (Нас.). Укр. тлі́ти ’гнісці, распадацца, разбурацца’, рус. тлеть ’тс’, ’гарэць без полымя’, польск. tleć ’тс’, н.-луж. tłaś ’гнісці, разбурацца’, в.-луж. tłać ’тс’, чэш. tlít ’гнісці; павольна гаснуць’, славац. tlieť ’павольна гаснуць, тлець’, славен. tléti ’ціха без полымя гарэць; гнісці, распадацца’, макед. тлее ’гаснуць’, балг. тле́я ’гарэць без полымя; гнісці’, ст.-слав. тьдѣтитлець, гнісці, псавацца, гінуць’. З прасл. *tьlětiтлець’, звязанага з *tьliti ’губіць, псаваць’ і роднаснага да лат. tilt ’мякчэць, выбельвацца (пра лён)’. Лічаць верагоднай і сувязь з літ. tìlti ’сціхаць, замаўкаць’, tylė́ti ’маўчаць’, tylùs ’ціхі, маўклівы’, грэч. τέλμα ’калюжа, балота’, τελμίς ’гніль, твань’, арм. tełm, tiłm ’глей, гразь’, і.-е. *tel‑ ’быць ціхім’. Мартынаў (Язык, 30–31, 88) лічыць прасл. *tьlěti роднасным да *tьlo ’апрацаваная (выпаленая) зямля’, якое параўноўваецца з прагерм. tila, гоц. til ’урадлівая зямля’, асец. tillaeg ’ураджай’; паводле Куркінай (Этнолингвистика, ономастика, этимология. Екатеринбург, 2009, 151), *tьlo ’тс’ ад *tьlěti ’гарэць без полымя’, параўн. рус. дыял. тлиль ’выпаленае месца ў лесе’, ’выпалены ўчастак ў лесе, што засяваецца і дае добры ўраджай’, якое суадносіцца з серб.-харв. тљати ’спаць’, адсюль развіццё прыметы ’слабое праяўленне дзеяння, працэсу’ ў ’гарэць без полымя’. Фурлан (Бязлай, 4, 187) на падставе тло н. р., да тла: дровы догорѣли до тла (Нас.), ст.-слав. тьло, тьлꙗ ’цвёрдая зямля’, стараж.-рус. тьло ’зямля; под’ выводзіць адназоўнікавыя дзеясловы прасл. *tьlěti, *tьliti, роднасныя прасл. *toliti ’заміраць, супакойваць’ (гл. таліць1). Гл. яшчэ Фасмер, 4, 64; Махэк₂, 645; ЕСУМ, 5, 583; Борысь, 634 (адназоўнікавы дзеяслоў з семантыкай ’ператварацца ў зямлю’); Жураўлёў, Язык и миф, 110–111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тлеть несов.

1. (гнить) тлець; гні́сці, гніць; парахне́ць;

2. (гореть без пламени) тлець;

3. перен. тлець;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

истлева́ть несов.

1. (гнить) тлець, трухле́ць, парахне́ць;

2. (гореть) тлець;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тлеться разг. тлець, тле́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тле́нне ср. тле́ние; см. тле́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тле́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́ецца; незак.

Тое, што і тлець (у 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)