на¹, прыназ.

I. з В і М.

1. Ужыв. пры абазначэнні месца ці прадмета, на паверхні якога знаходзіцца хто-, што-н. або куды накіраваны рух, дзеянне.

На стале.

Напісаць на паперы.

Легчы на ложак.

Выйсці на паляну.

2. Ужыв. пры абазначэнні месца або часу дзеяння, а таксама асобы ці прадмета, якія з’яўляюцца аб’ектам дзеяння.

Ісці на працу.

Запланаваць сустрэчу на вечар.

Затрымаць погляд на субяседніку.

Вынесці пытанне на агульны сход.

II. з В.

1. Ужыв. пры абазначэнні тэрміну, прамежку часу.

Запас на зіму.

Спазніцца на гадзіну.

2. Ужыв. для абазначэння прадмета, які з’яўляецца прыладай, інструментам, сродкам для якога-н. дзеяння.

Узяць на буксір.

Зашпіліць на ўсе гузікі.

3. Ужыв. пры абазначэнні колькасці, меры, якія вызначаюць межы чаго-н.

Наваколле відаць на пяць кіламетраў.

Работы на гадзіну.

4. Ужыв. пры ўказанні на мэту, прызначэнне якога-н. дзеяння, прадмета.

Спяшацца на дапамогу.

Сабрацца на вячэру.

Лес на будоўлю.

5. Ужыв. пры абазначэнні спосабу дзеяння, стану.

Расказваць на памяць.

Паверыць на слова.

Зрабіць на свой густ.

III. з М.

1. Ужыв. пры абазначэнні спосабу ўтварэння дзеяння або характару выяўлення працэсу.

Поўзаць на карачках.

Усё рабіць на хаду.

2. Ужыв. для абазначэння прадмета, пры дапамозе якога ўтвараецца дзеянне.

Смажыць на алеі.

Рухавік працуе на бензіне.

3. Пры паўтарэнні назоўнікаў паказвае на наяўнасць вялікай колькасці чаго-н. (разм.).

Лата на лаце.

Калдобіна на калдобіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Калёныя ў выразе калёныя або вадзяныя арэхі ’расліна Trapa natans’. (Дэмб.). Адпаведнікаў у іншых бел. гаворках як быццам няма. Таксама нельга з упэўненасцю меркаваць аб іншаславянскіх паралелях. Семантыка беларускага слова не вельмі ясная. Вядома, што арэхі ўжывалі ў ежу як у сырым выглядзе, так і прыгатавання. Магчыма, слова неабходна разглядаць як вытворнае ад паліцьсмажыць і да т. п.’, параўн. рус. наўг. калить ’грэць’, кастр. ’кіпяціць ваду’, вяц. калить яйца ’запякаць яйкі ў закрытым гаршку без вады, у печцы’. Іншая магчымасць тлумачэння — сінонім, зафіксаваны таксама на Магілёўшчыне — каменныя арэхі. Калі разумець каменны як цвёрды, то калены ад паліць ’гартаваць’. Параўн. да семантыкі і формы рус. бран. калёный ’цвёрды’: «Кружовник калёный» (СРНГ, 12, 351), хоць тут, магчыма, адпаведнік бел. каляны (rл.). Разам з тым імаверна, што гэта назва адпавядае рус. дыял. колкие орехи, укр. дыял. їжачок, рагатка, ням. Stachelnuß, Spitznuß. У такім разе да калоцьf аднак словаўтварэнне не вельмі яснае. Параўн. рус. сіб. каленная ’расліна змеегалоўнік Dracoccphalum thymiflorum’ прыклад двухсэнсоўны, не выключана, што семантыка менавіта такая і паходзіць таксама ад калоць. Гл. колкай у назвах розных раслін, якія маюць калючкі. рожкі і да т. п. (СРНГ, 14, 137).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сква́рыць ‘пячы, смаліць (пра летнюю спёку)’ (Нас.), ‘тс (пра моцны мароз)’ (Шат.), ‘пячы на агні (пра сала і пад.)’, ‘запраўляць сквараным салам’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, Сцяшк., ЛА, 4). Укр. шква́рити, польск. skwarzyć ‘тс’, чэш. skvařiti ‘вытапліваць тлушч, скварыць’, славац. škvariť ‘тушыць; пражыць’. Сюды ж рус.-ц.-слав. раскврѣти ‘спражыць’, ст.-чэш. skvřieti sě ‘пражыцца, растоплівацца’, в.-луж. škrěć ‘плавіцца з шыпеннем’, н.-луж. škŕěś ‘тс’, славен. cvrẹ́ti ‘пражыць’. Прасл. *skvariti, *skverti ‘растапліваць (на агні) (тлушч)’, ‘прыпякаць, смажыць’. Ізаляванае славянскае слова. Найбольш верагодным лічыцца гукапераймальнае паходжанне і супастаўленне з коранем *skvьr‑ (гл. скварэц, сквярціся); гл. Праабражэнскі, 2, 296; Голуб-Копечны, 371. Мяркулава (Этим. иссл. 2, 114–116) збліжае з гукапераймальным *ščeverъ ‘дрэнны пах ад гарэлага’, якое выводзіцца на падставе паўн.-рус. ще́вер ‘дрэнны пах і трэск ад гарэлага’, а першасным значэннем лічыць ‘спальваць ахвярную жывёліну’. Роднасць з рус. скве́рный Праабражэнскі (там жа) і Фасмер (3, 636) лічаць сумніўнай. Махэк₂ (615) дапускае магчымасць паходжання слова ад кораня *ver‑ ‘варыць’, а sk‑ лічыць мадыфікатарам кораня накшталт прыстаўкі ко‑. Сной₁ (65) мяркуе аб роднасці са с.-н.-ням. smoren ‘тушыць (ежу)’ (адкуль ням. schmoren ‘тс’) і паходжанні ад і.-е. кораня *skē̌u‑ ‘рэзаць’ з уплывам значэння ‘растапліваць (тлушч)’. Борысь (556) удакладняе, што *skvariti з’яўляецца каузатывам ад прасл. *skverti ‘тапіць, распускаць праз падагрэў, смажанне’ з заменай каранёвага галоснага e → o і наступным падаўжэннем o → a.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пірга́ць ’штурхаць’, піргну́ць, піргану́ць ’штурхануць, піхнуць’ (Янк. I; Шат.; мядз., Нар. словатв.: смарг., віл., лаг., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), пірга́цца ’штурхацца’ (Сл. ПЗБ), піргну́ць ’раптам піхнуць рукамі’, піргеяь! у фразе: а ён піргеяь хлопца ў гразь, а сам пабег ’раптоўна піхнуць’ (Варл.), адпіргну́ць ’адштурхнуць’ (Шат.). Значэнне ’хуткі рух’ прысутнічае ў генетычна роднасных гэтай лексеме словах і ў іншых мовах: польск. pierzgnąć ’драпнуць, хутка ўцячы’, ’скочыць (каб уцячы), будучы напалоханым’, якое, у асноўным, ужываецца ў глухім варыянце pierzchnąć ’тс’ (як літ. gudrus ’хітры, лоўкі’ — прасл. хуігь ’разумны’ > ’хітры’), польск. pirgiel ’верабей’, укр. лемк. тлриця ’матылёк’, пирга́ч ’кажан (у якога ў палёце назіраюцца хуткія, раптоўныя рухі’), балг. торгае ’жвавы, хуткі’, серб.-харв. пргав ’гарачы, гняўлівы, запальчывы’; ’нястрыманы, грубы’, якія можна узвесці да прасл. *pьrgati, што мае варыянт *pьrgali: рус. пар‑ гать ’кідаць’, каш.-славін. pitrgac ’хутка ехаць’, napurgac ’спяшацца, бегчы’, purgnoc sa ’пайсці некуды і зараз жа вярнуцца’. Можна параўнаць з літ. spirgiiсмажыць, падсмажваць’, spirgėti ’пячыся, смажыцца’, ’пражыцца’ (Лаўчузэ, Балтизмы, 73: пад успіргпуць ’напіраць, нажарваць’; Саўка, Запісы, 23, 55), значэнне якога адрозніваецца ад бел. піргаць, аднак можна меркаваць, што для паняцця ’смажыцца’ ў літоўскай мове гэты дзеяслоў не асноўны, — першасным быў kepti, а spirgėti выражаў рух, хуткасць дзеяння, яго раптоўнасць, яго вялікую колькасць, меру, параўн.: saulė spirgina ’сонца смаліць’, šaltis spirgina ’мароз трашчыць’ і літ. spirgėlė ’запальчывы чалавек’, ’гарачка’. І арачава (Этимология–1985, 69–70) адносіць сюды таксама і прасл. *pьrga ’кветкавы пылок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адкры́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адкрыць. Свет Новы, адкрыты Калумбам, Завецца ўжо светам старым, Са дня, калі стрэл з «Аўроры» Пачуўся краінам усім. Куляшоў.

2. у знач. прым. Нічым не адгароджаны, не заслонены, свабодны для агляду. Адкрытая мясцовасць. Адкрыты бераг. Адкрытая пазіцыя. // Нікім не абаронены, даступны для ворага. Адкрыты фланг.

3. у знач. прым. Нічым не прыкрыты, аголены. Хадзіць з адкрытай галавой. Смажыць на адкрытым агні. Адкрытая рана. Адкрыты пералом. // Без покрыву зверху, з бакоў. Адкрытая машына. Адкрытая сцэна. // З вялікім выразам. Адкрытае плацце. Адкрытыя туфлі. // Не падземны; з агаленнем пласта. Адкрыты спосаб здабычы каменнага вугалю.

4. у знач. прым. Тое, што і разгорнуты (у 4 знач.). Адкрытая кніга. □ Важаты паглядзеў на адкрыты лісток настольнага календара. Якімовіч.

5. у знач. прым. Пазбаўлены скрытнасці, шчыры. Загарэлы, абветраны твар капітана быў адкрыты, просты, выклікаў прыхільнасць сваімі правільнымі прыгожымі рысамі. Краўчанка. [Дзед] усміхаецца шчыраю, адкрытаю ўсмешкаю. Грахоўскі. // Не замаскіраваны, не тайны, яўны. Гэта быў першы выпадак адкрытай сутычкі Карызны з Зеленюком. Зарэцкі. Да Данусінай маці я адчуваў пашану: адкрытых ворагаў я паважаў. Карпюк. // Такі, які адбываецца пры людзях. Адкрытая размова.

6. у знач. прым. Даступны для ўсіх. Адкрыты партыйны сход. Адкрыты канцэрт. Адкрыты конкурс.

•••

Адкрытае галасаванне гл. галасаванне.

Адкрытае мора гл. мора.

Адкрытае пісьмо гл. пісьмо.

Адкрытае пытанне гл. пытанне.

Адкрыты рахунак гл. рахунак.

Адкрыты склад гл. склад.

Адкрыты урок гл. урок.

Абвясціць адкрытым што гл. абвясціць (у 2 знач.).

Адкрытая душа гл. душа.

Адкрыты лоб гл. лоб.

Адкрыты свет гл. свет.

Дзень адкрытых дзвярэй гл. дзень.

З адкрытай душой гл. душа.

З адкрытым сэрцам гл. сэрца.

Над адкрытым небам гл. неба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Печары́ца ’шампіньён, Agaricus campestris L.’ (Нар. Гом.), пычуры́ца, пэчэры́ца, пэчуры́ца ’тс’ (стол., пін., Жыв. сл.), печурыца ’тс’ (Нас.; Растарг.; добр., брагін., Мат. Гом.; стол., Сл. Брэс.), печуры́ца і пячу́рка ’тс’ (уздз., Нар. словатв.), печэры́ца ’тc’ (ТС). Укр. печери́ця, печа́риця, рус. печери́ца, печери́ка, печурица, печерка ’тс’, польск. pieczarka ’грыб, які вырас у пячоры’ (Брукнер, 407), pieczarka, pieczarek pieczorynki ’шампіньён’, чэш. pečárka, pečurka, pekarka, pečirka, pečírek, славац. pečiarka, pečarka, pičurka ’розныя віды шампіньёна’, славен. pečȗrka, pečurica ’грыб’, серб.-харв. пѐчурка, пѐчурица ’тс’, ’шампіньён’, макед. печурка ’грыб’, балг. печу́рка ’шампіньён’. Прасл. *pečerъka/*pečerica/*pečura (Мяркулава, Этимология–1964, 95–96). Этымалогія лексемы не зусім ясная. Звычайна мяркуюць пра паходжанне лексемы ад дзеяслова *pekti (Міклашыч, 235; Фасмер, 3, 256; Машынскі, O sposobach, 120–121, які ў пацвярджэнне гэтага зазначае, што “яшчэ і зараз славянскія пастухі, знайшоўшы на пашы шампіньёны, пякуць іх, нанізаўшы на дубец, над агнём”). Супярэчыць гэтаму і наяўнасць у гэтым слове ва ўсіх славянскіх мовах гука č, што прадугледжвае першаснае k, а не ‑kt‑. Махэк₂ (441) мяркуе, што слова узнікла ў выніку намінацыі выразу накшталт pečena turova — такая назва бытуе ва украінскіх Карпатах: турова печеня, праўда, для іншага грыба (ЛБ, 1956, 6, 13). Для пацвярджэння паходжання лексемы з *pekti М. Майтанава (Slsl. 5, 1970 (1), 71) прыводзіць славац. biela huba na pečenie. На карысць такой этымалогіі прамаўляюць некаторыя сінанімічныя назвы: укр. печериця висока ’грыб-парасон, Lepiota procera (Scop.) Quel’, яшчэ называецца пряжівка (у Карпатах) < пряжитисмажыць’, ці палес. пажа́рак, пажа́рки, а таксама варыянт з метатэзай да печерицячепериця ’шампіньён’, ’грыб увогуле’, шырока прадстаўлены ва Украіне, у Венгрыі, Румыніі і на балгарскай і сербскахарвацкай тэрыторыях (гл. Непакупны, Связи, 36–41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сма́га1 ‘моцнае жаданне піць’, ‘недахоп вільгаці, суша, спёка’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Бяльк., Пятк. 2, Шат., Нік. Очерки, Касп., Байк. і Некр., ТС, Сл. ПЗБ), сма́га, сьмя́га ‘тамленне, млосць’, сма́га ‘белы згустак на губах’ (Ласт., Варл.), ‘засмягласць вуснаў пры гарачцы’, ‘іржа на збожжы’ (Арх. Федар.), ‘марыва ад спёкі’, ‘загар’ (Гарэц.), сма́гнуць ‘знемагаць, мучыцца ад смагі, гарачыні’, ‘перасыхаць, сохнуць (пра губы, горла, рот)’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк.; драг., З нар. сл.; пух., Сл. ПЗБ), ‘марнець’ (ганц., Сл. ПЗБ), сма́жыць ‘гатаваць на агні (мяса, рыбу, грыбы і пад.)’, безас. ‘пра сухасць у роце, выкліканую смагай’, ‘апякаць прамянямі, паліць (пра сонца)’ (ТСБМ, Нас., Байк., Шат., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ, ЛА, 4). Укр. сма́га, сма́гнути, сма́жити ‘тс’, рус. зах., паўд. сма́га, сма́гнуть, смя́гнуть, сма́жить ‘тс’, стараж.-рус., ст.-рус., ц.-слав. смага ‘агонь; сухасць; гарачка’, ст.-польск. smaga ‘сухасць у роце’, smażyć ‘сушыць, падпякаць’, в.-луж. smaha ‘загар’, smahnyć, smažíc, н.-луж. smaga ‘апёк; поле пад парам’, smagnuś, smažyś, чэш. старое smaha, smáha ‘пах нечага спаленага’, smahnouti ‘сохнуць, сушыцца’, славац. smažiť ‘сушыць’ харв. дыял. smȁga ‘вялікая прагавітасць’, серб.-харв. сма̀гнути ‘пацямнець, загарэць’, славен. smága ‘смуглая скура’, smágniti ‘тужыць’. Цяжка звесці да адной праформы. Прасл. *smaga выводзяць з *smažiti ‘сушыць на сонцы’ па тыпу *slava*slaviti (гл. Бязлай, 3, 268), параўноўваюць з літ. smogóti ‘сушыць’ (гл. Рэйзак, 584), дзе кароткая ступень вакалізму суадносіцца з *smagnǫti ‘тс’. Вакалізм славянскіх слоў тлумачыцца ўплывам *pražiti ‘пражыць’ і роднасных, аднак поўнасцю прыняць версію перашкаджаюць формы з каранёвым ‑o‑ (гл. смаголь). Махэк₂ (559) набліжае гэтыя словы да ням. schmachten ‘сохнуць, мучыцца смагай або голадам’. Гл. Фасмер, 3, 663 з іншай літ-рай, Шустар-Шэўц, 1317. Міклашыч (311) і Праабражэнскі (2, 333) адносяць сюды ж смуглы (гл.) з іншай ступенню чаргавання. Паводле Куркінай (Этимология–1985, 11), для праславянскага стану характэрна этымалагічнае гняздо з чаргаваннем асноў *smeg‑/*smog‑/*smaga. Гл. яшчэ смяга.

Сма́га2, смага́ ‘налёт пылу, копаці’ (смарг., чэрв., Сл. ПЗБ). Семантычная кантамінацыя смага і смуга (гл.).

Сма́га3 ‘гора, бяда’, сма́гнуць ‘гараваць, бедаваць’ (слуц., Моўныя адзінкі і кантэкст, Мн., 1992, 268), сма́га ‘гора, бяда, няшчасце’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. укр. дыял. смага́ ‘бяда’. Няясна; магчыма, працяг семантычнага развіцця смага1 (гл.), сма́гнуць. Параўн. ЕСУМ, 5, 315.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на I предлог

1. с вин. в разн. знач. на; (при указании на целевое назначение чего-л. — ещё) для (чего);

палажы́ць на стол — положи́ть на стол;

насадзі́ць чарвяка́ на кручо́к — насади́ть червяка́ на крючо́к;

надзе́ць чахо́л на крэ́сла — наде́ть чехо́л на кре́сло;

звалі́ць віну́ на каго́е́будзь — свали́ть вину́ на кого́-л.;

запіса́ць кні́гу на бра́та — записа́ть кни́гу на бра́та;

вярну́ўся на фа́брыку — верну́лся на фа́брику;

пае́хаць на Нёман — пое́хать на Нёман;

прые́хаць на Пале́ссе — прие́хать на Поле́сье;

прыйшлі́ на кватэ́ру — пришли́ на кварти́ру;

ісці́ на святло́ — идти́ на свет;

даро́га на Магілёў — доро́га на Могилёв;

вы́йсці на даро́гу — вы́йти на доро́гу;

стаць на кале́ні — встать на коле́ни;

гля́нуць на ба́цьку — посмотре́ть на отца́;

не злу́йся на мяне́ — не серди́сь на меня́;

палява́нне на буйно́га зве́ра — охо́та на кру́пного зве́ря;

падо́бны на ба́цьку — похо́ж на отца́;

змяні́ць саху́ на плуг — смени́ть соху́ на плуг;

назна́чыць сустрэ́чу на нядзе́лю — назна́чить встре́чу на воскресе́нье;

адкла́сці на за́ўтра — отложи́ть на за́втра;

на гэ́ты раз — на э́тот раз;

но́ччу з субо́ты на нядзе́лю — в ночь с суббо́ты на воскресе́нье;

з дня на дзень — со дня на́ день;

пае́хаў на два дні — пое́хал на два дня;

скупы́ на сло́вы — скупо́й на слова́;

ма́йстар на вы́думкі — ма́стер на вы́думки;

непрыго́жы на вы́гляд — некраси́вый на вид;

асно́вы на зы́чны гук — осно́вы на согла́сный звук;

адда́ць дзі́ця на выхава́нне — отда́ть ребёнка на воспита́ние;

цэ́гла на будаўні́цтва — кирпи́ч на строи́тельство (для строи́тельства);

выпрабава́нне на трыва́ласць — испыта́ние на про́чность;

вучы́цца на до́ктара — учи́ться на врача́;

працава́ць на сям’ю́ — рабо́тать на семью́;

зрабі́ць на злосць — сде́лать на́зло́;

падня́ць на смех — подня́ть на́ смех;

пасла́ць тэлегра́му на Но́вы год — посла́ть телегра́мму на Но́вый год;

адзе́ты на гарадскі́ мане́р — одет на городско́й мане́р;

перакла́сці на белару́скую мо́ву — перевести́ на белору́сский язы́к;

здаць на «выда́тна» — сдать на «отли́чно»;

на све́жую галаву́ — на све́жую го́лову;

зашпілі́ць на ўсе гу́зікі — застегну́ть на все пу́говицы;

працягну́цца на дзяся́ткі кіламе́траў — протяну́ться на деся́тки киломе́тров;

па два тра́ктары на брыга́ду — по́ два тра́ктора на брига́ду;

дом на во́сем кватэ́р — дом на во́семь кварти́р;

пабі́ць на дро́бныя ча́сткі — разби́ть на ме́лкие ча́сти;

больш як на пяць ты́сяч рублёў — бо́лее пяти ты́сяч рубле́й;

се́сці на самалёт — сесть на самолёт;

вы́несці на маро́з — вы́нести на моро́з;

жыць на зарпла́ту — жить на зарпла́ту;

клі́каць на дапамо́гу — звать на по́мощь;

2. с вин. (при указании на отрезок времени) в;

два разы́ на ты́дзень — два ра́за в неде́лю;

3. с вин. (при обозначении сферы деятельности) в;

заступі́ць на паса́ду дырэ́ктара — вступи́ть в до́лжность дире́ктора;

4. с вин. пове́рх (чего);

надзе́ць на саро́чку — наде́ть пове́рх соро́чки;

5. с вин. (при обозначении сближения, столкновения, соприкосновения) о, об, о́бо;

спатыкну́цца на пень — споткну́ться о пень;

абапе́рціся няма́ на што — опере́ться не обо что;

6. разг., с вин. при словах хварэ́ць, хво́ры и т.п. переводится беспредложными конструкциями с твор. п.:

хварэ́ць на тыф — боле́ть ти́фом;

хво́ры на грып — больно́й гри́ппом;

7. с предл. на; (при указании на количество частей, из которых состоит что-л. — ещё) о;

кні́га ляжы́ць на стале́ — кни́га лежи́т на столе́;

трыма́ць на рука́х — держа́ть на рука́х;

на пры́вязі — на при́вязи;

су́мка на рэ́мені — су́мка на ремне́;

на ім ляжы́ць уве́сь кло́пат — на нём лежа́т все забо́ты;

прамо́ва на схо́дзе — речь на собра́нии;

на тым бе́разе рэ́чкі — на том берегу́ реки́;

жыць на ву́ліцы Купа́лы — жить на у́лице Купа́лы;

гэ́та было́ на Пале́ссіэ́то бы́ло на Поле́сье;

ця́жка на сэ́рцы — тяжело́ на се́рдце;

быць на ўтрыма́нні — состоя́ть на иждиве́нии;

спагна́ць злосць на кім-не́будзь — сорва́ть зло на ко́м-л.;

на гэ́тым сход быў зако́нчаны — на э́том собра́ние бы́ло зако́нчено;

на за́хадзе со́нца — на зака́те со́лнца;

на світа́нні — на заре́;

стая́ць на кале́нях — стоя́ть на коле́нях;

на маі́х вача́х — на мои́х глаза́х;

на некато́рай адле́гласці — на не́котором расстоя́нии;

паліто́ на ва́це — пальто́ на ва́те;

хадзі́ць на лы́жах — ходи́ть на лы́жах;

вазі́ць на кані́ — вози́ть на ло́шади;

праве́рыць на пра́ктыцы — прове́рить на пра́ктике;

ігра́ць на гіта́ры — игра́ть на гита́ре;

сма́жыць на ма́сле — жа́рить на ма́сле;

ляка́рства на спі́рце — лека́рство на спирту́;

на белару́скай мо́ве — на белору́сском языке́;

калдо́біна на калдо́біне — уха́б на уха́бе;

стол на трох но́жках — стол на (о) трёх но́жках

на II частица на;

на, занясі́ бра́ту — на, отнеси́ бра́ту;

вось табе́ і на́! — вот тебе́ и на́!;

на́ табе́! — на́ тебе́!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)