абе́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Яда сярод дня, полудзень.

Запрасіць на а.

2. Ежа для спажывання ў абедзенны час.

А. з трох страў.

Смачны а.

3. Час, у які звычайна абедаюць; поўдзень.

Быў дождж у а.

Выехаць у вёску пасля абеду.

4. Час для абеду, перапынак у працы.

У магазіне а.

5. Форма прыёму гасцей з нагоды якой-н. урачыстасці.

Даць а.

Званы а.

Царскі абед — вельмі багаты, пышны абед.

|| прым. абе́дзенны, -ая, -ае.

А. перапынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бахма́ты ’касматы, пушысты’ (Гарэц.), бахма́тый (Бяльк.); адносіцца таксама і да раслін, параўн. бахма́тыпышны’ (букет) (Др.-Падб.), бахматая мята (Кіс.). Укр. бахма́тий ’мешкаваты (аб адзенні)’. Відавочна, вытворнае ад бахма́т ’конь татарскай пароды’ (’касматы конь’ → ’касматы’). Параўн. рус. бахме́т ’той, што касматы, махнаты, з доўгай шэрсцю’. Гл. яшчэ бухма́ты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́скі1, ме́ські ’гарадскі’ (Бяльк.), ’местачковы’ (ТС). Ст.-рус. мѣский ’тс’, якое з мѣстский (XVI ст.). Да ме́ста1 (гл.).

Ме́скі2 ’здобны, пышны (аб пірагу)’ (Нар. Гом.). З польск. miejski ’гарадскі’ (якое са ст.-польск. mieśćki) у словазлучэнні chleb miejski ’хлеб з пшанічнай мукі, пытляванай не да канца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наря́дный прыбра́ны, убра́ны; (выряженный) вы́страены; (нарядно одетый) прыго́жа (бага́та, шыко́ўна, пы́шна) адзе́ты (апра́нуты, апра́нены разг.), прыбра́ны, убра́ны; (красивый) прыго́жы; (роскошный) бага́ты; (шикарный) шыко́ўны; (пышный) пы́шны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пухо́вы1 ’зроблены з пуху’ (ТСБМ, Бяльк.). Ад пух ’падшэрстак, ворс, дробнае пер’е’.

Пухо́вы2 ’неправеяны, неачышчаны, з мякінай’: пуховая мука, хлеб пуховы (Арх. Федар., Жд. 2), ст.-бел. пуховый ’тс’, рус. пухо́вый ’перамолаты разам з мякінай (пра муку); пышны, рыхлы і лёгкі (пра хлеб)’. Ад пух ’мякіна, адходы пры веянні, паланні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абе́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Яда сярод дня; полудзень. Абед пачынаецца ў гадзіну дня. Запрасіць на абед. // Форма прыёму гасцей з нагоды якой‑н. урачыстасці. Даць абед. Званы абед.

2. Ежа для спажывання ў абедзенны час. Абед з трох страў. Смачны абед. Вегетарыянскі абед.

3. Час, у які звычайна абедаюць; абедзенны перапынак. Настаў абед. Прайшоў абед.

•••

Лукулаўскі абед — вельмі багаты абед.

Царскі абед — вельмі багаты, пышны абед.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́хкіпышны, пульхны, порысты’ (ТСБМ; Шат., Др.-Падб.; лаг., Сл. ПЗБ; Воўк-Лев., Татарк., 182); пу́хкы ’тс’ (Клім.), пухкі́ ’пульхны, мяккі, дрыгвяністы’ (ТС), параўн. укр. пухки́й ’порысты, мяккі’. Ад пу́хаць, пу́хкаць ’брадзіць, ферментаваць’, па узору мя́ккі, лёгкі і пад.; параўн. падобныя дэрываты з іншай семантыкай: славен. púhek ’рэдкі; абвіслы (пра адзенне)’, славац. дыял. puchký ’вільготны, мокры’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начо́с, ‑у, м.

1. Спец. Доўгі ворс на тканінах і трыкатажных вырабах.

2. Разм. Валасы ў прычосцы, начасаныя на лоб, вушы, скроні. Ад ранейшага гарнітура астаўся адзін капялюш; як заўжды ссунуты на патыліцу, ён адкрываў шышкаваты лоб пад кароткім начосам чорнага густога чуба. Карамазаў. // Прычоска ў выглядзе пышна ўзбітых валасоў. Даўгалыгі юнак цягне ў ваду сваю сяброўку ў зграбным сінім купальніку, дзяўчына прытворна ўпіраецца, пры гэтым не забывае ўсё ж схаваць пад гумавай шапачкай дарагі пышны начос. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыка́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Раскошны, багаты, пышны. Шыкарнае ўбранне. □ А колькі тых гасцініц на самую розную цану, вельмі вялікіх і шыкарных і самых скромных і даступных! Гарэцкі. — Вуліца міру.. Самая шыкарная вуліца Парыжа... Мележ. Амаль на кожнай старонцы [часопіса] — шыкарныя легкавыя аўтамабілі. Каваленка. // Які мае элегантны, фарсісты выгляд (пра людзей). Адно толькі моладзь — паненкі, панічы і маладое шыкарнае афіцэрства з’яўлялася ў значнай ступені аўтаномнай у гэтым сэнсе. Колас.

2. Надзвычай добры; вельмі прыгожы; цудоўны. Удзень ідзе .. [Алена] ў вёсачку, а адтуль варочаецца пад вечар з шыкарным букетам кветак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́хлы ’поўны, тоўсты, мяккі’ (ТСБМ), ’апухлы’ (ТС), ’пульхны, пышны (пра хлеб)’ (брасл., дзятл., Сл. ПЗБ), ’пухкі’: падушка пухлая, пухлы снег (брасл., в.-дзв., там жа), укр. пу́хлий ’поўны, апухлы’, рус. пу́хлый ’тоўсты, поўны, раздуты’, ст.-чэш. pouchlý ’бясплодны; пусты’, харв. чак. pûhal ’пусты, уздуты, раздуты’, славен. púhel ’тс’, ст.-слав. пухлъ ’пусты’. Прасл. *puxlъ ’надуты’, прыметнік ад *puxati sę ’надувацца’ (гл. пухаць), параўн. Сной, 514; Фурлан–Бязлай, 3, 135. Чарных (2, 85) лічыць усх.-слав. словы новаўтварэннямі на аснове *puxnǫti (гл. пухнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)