По́чка1 ’нырка’ (Дразд.; Ян.; паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. почка, укр. по́чка, рус. по́чка, ст.-рус. почька. Лічыцца вытворным ад пяку́, параўн. у семантычных адносінах пе́чань і каш. povarka ’нырка’ < прасл. *variti ’варыць’ (Фасмер, 3, 348; Праабражэнскі, 2, 118). Гл. таксама па́чка.

По́чка2пупышка’ (ТСБМ), по́чачкі ’пупышкі’ (паст., Сл. ПЗБ), рус. по́чка ’тс’, укр. по́чка ’пладовая костачка; семечка гарбуза’, польск. pestka ’семечка’, ст.-польск. і дыял. pecka ’сярэдзіна плода з насеннем’, чэш. pecka ’семечка; каменьчык’, в.-луж. počka, дыял. pačka ’тс’, н.-луж. packa, дыял. pecka ’тс’, харв. кайк. pečka ’ягада вінаграду’, чак. paćka ’семечка, сярэдзіна плода; ягада вінаграду’, славен. pečkà ’пладовая костачка’, pečèk ’костачка віннай ягады’. Беларуская лексема, відаць, запазычана з рус. почка ’тс’, якая не мае пэўнай этымалогіі (Фасмер, 3, 348). Борысь (Czak. stud., 99) узводзіць да прасл. *pъtʼka‑ ’штосьці круглае, камячок, каменьчык, семечка, пупышка’, вытворнае з суф. ‑ьka ад рэдкага прасл. *pъtʼa ’нешта круглае, груда, камень’, што рэканструюецца на базе польск. pce ’падстаўкі пад бочкі ў склепе’, дыял. peca ’камяк гліны, вапны, снегу, зямлі’, ’вашчына з мёдам’, ’бохан хлеба’ і памяншальных дэрыватаў ад яго: харв. pajca (< *pъtʼьca), paćak, славен. peček (< *pъtʼьkь) ’вінаградны атожылак; семечка; гарошак’, роднаснае літ. paũtas ’яйка, ядро’, лат. pàuts ’тс’ і далей з літ. puntù, puntaũ, pùsti ’набухаць’ (Мацэнаўэр, LF 14, 414). Гл. таксама Банькоўскі, 2, 522; Бязлай, 3, 19. Спробы аддзяліць форму *počьka ад іншых славянскіх слоў і аднесці да рус. чкатъ, чикать, чкнуть, прочкну́ться ’лопацца (пра пупышкі)’ (Міклашыч, 38; Бернекер, 1, 166) маюць пэўныя семантычныя падставы, бо ў аснове намінацыі — значэнне ’раскрывацца’, параўн. по́каць, по́кацца ’распускацца (пра пупышкі)’ (гл.) і паралельнае ўтварэнне ад пу́каць, пу́кацца лопацца’ — пучча ’кветаноснае сцябло, стрэлка’ (гл. пук). Параўн. по́каўкапупышка’ (Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабура, бабурка ’макрыца, сараканожка’ (Нас., Інстр. II, Інстр. лекс.). Да ба́ба1? Тады маем справу з табуістычнай назвай. Непрыемныя жывёлы, насякомыя часта носяць назвы, утвораныя ад ба́ба (магчыма, у значэнні ’чарадзейка’). Параўн. укр. бабин пес, бабин вовк ’касматая гусеніца’. Але не выключаецца, што бабу́ра — вытворнае ад вядомай слав. асновы bab‑ (bǫb‑, bob‑; аб гэтым Попавіч, ЈФ, 19, 159–171; параўн. таксама Мяркулава, Очерки, 36–37), якая служыць для абазначэння круглых прадметаў. Дакладная адпаведнасць бел. слову — серб.-харв. ба̀бура ’макрыца’, але, напэўна, гэта незалежныя ўтварэнні. Параўн. таксама рус. назвы насякомых: бабу́ра ’матыль’, бабу́рка ’матыль, страказа; дробныя насякомыя’ (другую этымалагічную версію, здаецца, падтрымлівае існаванне рус. бабу́рка ’бутон кветкі; пупышка’ і г. д.).

Бабура, бабурка ’матыль’ (Інстр. лекс.). Параўн. і ба́бка ’матыль; страказа’. У рус. мове: бабу́ра ’матыль’, бабу́рка ’страказа; матыль’. Паходжанне няяснае. Або да ба́ба ’жанчына, бабуля’ (суф. ‑ура, гл. ба́бка, ба́бачка ’матыль’, там аб матывацыі) або да слав. асновы *bab‑ (гл. бабу́р ’малады акунь’). Паколькі справа ідзе аб аснове, якая звычайна выказвае паняцце круглага, галавастага, можна меркаваць, што першапачаткова бабу́ра азначала страказу (вялікая галава, тонкае тулава), а потым была перанесена на іншых лятаючых насякомых (матыля).

Бабура, бабурка ’расліна’ (Інстр. лекс.) (якая?). Параўн. рус. бабу́р, бабу́ра ’від грыба’, бабу́рка ’бутон кветкі; пупышка’ (да назвы і словаўтварэння гл. Мяркулава, Очерки, 180). Бясспрэчна, да вядомай асновы баб-, але семантычная матывацыя няясная; аб гэтым гл. Мяркулава, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́пел, пу́пёл ’патаўшчэнне ніткі пры прадзенні, сукаратка’ (талач., Шатал.; чэрв., Сл. ПЗБ), путы ’адходы пры прадзенні’ (круп., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.), пу́пёл ’галоўка, кветка (расліны)’ (б.-каш., Мат. Гом.), ’ножка плада’ (Варл.), ’маленькі агурок, у якога адпала кветка’ (Жд. 2), пу́пель ’маленькі трактар’, пу́ты ’малеча, дзецярня’ (Касп.), сюды ж пу́тік ’нешта малое, падобнае да шарыка’, перан. ’пра недарослую дробную бульбу’ (Янк. 1), ’гузік у кажусе; пупок, выступ, пампон; раменьчык на накрыўцы, каб адчыняць яе’ (ТС; палес., З нар. сл.; жытк., рагач., Мат. Гом.), ’пупышка; галоўка, кветка, бутон; завязь агуркоў’ (хойн., карм., ветк., рагач., чач., Мат. Гом.), пупёлачкі, пупёлашкі ’маленькія, недаразвітыя плады, завязь’ (дзісн., Шн. 3; Юрч. Фраз. 1), параўн. рус. смал. пу́пел ’чалавек невялікага росту; маленькі грыб’, польск. pępel, pąpel, pqpyl ’пухір’, балг. пу́пял, пу́тек ’дзікі мак’, пу́пляк ’цурачка; малы чалавек’, пу́пля ’малое пузатае дзіця’, серб.-харв. дыял. пупу́/ька, пупо/ьак ’выступ на прадметах; гузічак або раменьчык, за які трымаюцца’, макед. пупулецпупышка, бутон’. Усё да прасл. *рорь (гл. пуп); магчыма рэканструкцыя прасл. *роръ1, аднак, можна дапусціць самастойнае словаўтварэнне і семантычнае развіццё для розных славянскіх моў, што, насуперак Фасмеру, 408 (< літ. pamplys ’маларослы, карапуз’), Лаўчутэ, Балтизмы, 56, 126 (< літ. puplys ’надуты, з вялікім жыватом’, pupulis ’маленькае дзіця’, ’патоўшчанае месца ў нітцы пры прадзенні’), не дае падстаў гаварыць пра запазычанне. Пра жывыя словаўтваральныя працэсы сведчыць пуп або пупёл “дрэвападобныя пруточкі, якімі садавіна прымацавала да галінкі”: dzieci abirali višni z pupami (Варл.), а таксама літ. pupos ’боб’, мн. л. pupelės ’фасоля’, зафіксаваць^ яшчэ ў “Пастыллі” Даўкшы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́чка, ‑а; Р мн. ‑чак; н.

1. Памянш.-ласк. да вока (у 1 знач.); маленькае вока. Малыя шэранькія вочкі... Глядзяць з-пад броў зусім панура. Колас.

2. Невялікая (звычайна круглая) адтуліна ў якім‑н. прадмеце. Вочкі гузіка. Дзвярное вочка. □ Два чорныя вочкі дзедавай стрэльбы пільна сачылі за кожным рухам Каралька. Паслядовіч.

3. Круглы, яркі прадмет на фоне чаго‑н. З травы выглядалі.. чырвоныя вочкі суніц. Уперадзе запалілася зялёнае вочка светафора.

4. Пупышка, зрэзаная з дрэва для прышчэпкі. І прышчапіў ёй пад кару Цудоўных пару вочак. Лужанін. // Зародкі парасткаў на клубнях бульбы. Кожны клубень разрэзалі на дзве-тры часткі. Было б вочка, то прарасце. Паўлаў.

5. Значок на ігральнай карце.

6. Пятля ў вязанні. Спусціць вочка. □ [Андрэй] глядзеў, як спрытна варушацца.. пальцы [нянькі], накідваючы адно вочка за другім на пруток, і як лоўка мяняюцца адзін за другім пруткі. Васілевіч.

•••

Строіць вочкі каму гл. строіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поко́ящийся

1. прич. які́ (што) знахо́дзіцца ў спако́і; які́ (што) спачыва́е; які́ (што) абапіра́ецца (апіра́ецца) (на што); які́ (што) ляжы́ць (на чым); які́ (што) стаі́ць (на чым); які́ (што) грунту́ецца; см. поко́иться;

2. в знач. прил. які́ (што) знахо́дзіцца ў спако́і;

поко́ящееся те́ло физ. це́ла ў спако́і;

поко́ящаяся по́чка бот. спачыва́ючая пупы́шка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бу́ба (дзіцячае) ’зярняты’ (Нас.), ’гарошына’ (Сцяц.), ’гарох’ (Бяльк.), ягада’ (Шат., Яўс.), бу́бка ’бубачка’ (Нас., БРС, Сцяшк. МГ), ’бубка, ягады’ (Бяльк.), бу́бачка (БРС), буба́шкі ’галачкі з цеста’ (Касп.), ’пячэнне’ (Бяльк.), бу́бка ’страва з падпражаных, цеставых галачак’ (КЭС, лаг.), бу́бехі ’маладыя плады’ (Сцяц.), бубу́шка ’жоўты гарлачык’, бубы́шкапупышка’ (Касп.). Не вельмі лёгка рашыць, адкуль паходзіць тут аснова буб-: з прасл. *bób‑ ці *bub‑ (гл. пад буб). Некаторыя прыведзеныя словы могуць паходзіць і з *bob‑ (параўн. палес. буб ’боб’), а ў укаючых гаворках ненаціскное «о» наогул дае «у». Складанасць пытання можна зразумець і з таго факта, што некаторыя прыведзеныя вышэй словы сустракаюцца і з іншым вакалізмам. Так бу́бехі ’маладыя плады’ можна параўнаць з палескім бабі͡ех ’невялікі пучок бруднай і зліплай воўны на авечцы’, а буба́шкі ’галачкі з цеста’ маюць паралельную форму бабу́шкі (гл.). Літ-py гл. у артыкуле на буб-, а таксама Фасмер, 1, 225, дзе тлумачыцца рус. бу́ба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуп1 ’след ад пупавіны на целе’ (ТСБМ, Варл., ТС), ’пупавіна’ (Сл. ПЗБ, ТС, Шат.), ’страўнік у птушак’ (ЛА, 1; Сл. ПЗБ), ’ікра або малою ў рыбы’ (віц., Нар. лекс.; бяроз., Жыв. НС; полац., З нар. сл.), сюды ж пупо́к ’тс’ (Янк. 2), пуска́ти пу́па ’пускаць ікру, малою, нераставаць’ (Крыв.), пупарэ́зніца, пупарэ́зіца ’павітуха’ (Нас., Бяльк., Варл., Нік. Очерки), пу́пна ба́ба, пупы́ха, пупоре́зна баба, пупорэ́зка ’тс’ (палес., Зб. памяці Талстога, 2, 103); укр. пуп ’пуп’, пупо́к ’пуп, пупавіна; страўнік у птушак’, пупе́ць ’тс’, рус. пуп, пупо́к ’тс’, польск. pęp, pępek, в.-луж., н.-луж. pup, pupk, чэш. pupek, славац. pupok, серб.-харв. пу̑п, пу̏пак, балг. пъп, пъпо́к, макед. папок, дыял. pъmp (у розных значэннях). Прасл. *pǫpъпупышка, прышч; пуп’, роднаснае літ. pam̃ti ’разбухаць’, лат. pàmpt ’набухаць, надувацца’, што разглядаецца як працяг і.-е. *pou‑, пашыранага элементам ‑m‑ (Фасмер, 3, 407; Шустар-Шэўц, 2, 1192; БЕР, 5, 854; Глухак, 512; Банькоўскі, 2, 538).

Пуп2 ’прылада, пры дапамозе якой робяць ганчарную пасуду’ (Жд. 2). Да пуп1 (з-за знешняга падабенства).

Пуп3 ’ручка касы’ (ДАБМ, камент., 831). Гл. пупок ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багня́1 ’ягня, баранчык’ (Нас.). Параўн. ст.-укр. багня (XVII ст.) ’тс’, чэш. bahnice ’аўца, што хутка дасць патомства’, славац. bahniatko ’ягня’ і г. д. Да геаграфіі слова параўн. Машынскі, JP, 11, 142–145. Утварэнне на аснове слав. *bagniti sę | (j)agniti sę ’ягніцца, цяліцца’ (форма з b‑ узнікла прэфіксальнай дэкампазіцыяй: ob‑agniti sęo‑bagniti sę‑bagniti sę: польск. bagnić się, чэш. bahniti se, балг. ба́гни се і г. д., гл. Ільінскі, PF, 11, 184; Машынскі, JP, 11, 145–147; Лорэнц, Pomor., I, 13; Лер-Сплавінскі, O pochodzeniu, 159 і наст.; Махэк₂, 221; Брукнер, 197; Бернекер, 24). А ўсё-такі ці не запазычанне гэта ў бел. і ўкр. мовах з зах.-слав. моў?

Багня́2 ’пушыстая пупышка на вярбе’ (Нас.). Параўн. ба́гнята ў Бярынды, 189: «Ва́їе: пру́тье фині́ково, ро́зки дактѷлу, або полмо́вого де́рева, з квѣтом лоза́, ба́гнѧта, шутки». Укр. багня́, багні́тка ’каташок, коцік на дрэве’, польск. bagniątko ’тс’ і г. д. Да багня́1 (коцікі на дрэве, асабліва пушыстыя, часта носяць назву ягня, параўн. яшчэ ўкр. ба́зька ’аўца; коцік на дрэве’; слав. (j)agnędъ: чэш. jehněd ’тс’; Бернекер, 25). Параўн. Махэк₂, 221; Бернекер, 25; Брукнер, 197; Ільінскі, PF, 11, 184.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пумпару́шка-рабу́шка ’божая кароўка’ (З жыцця), пумпа‑ ру́шка‑рыбу́шка ’тс’ (воран., ЛА, 1), параўн. мурашка‑пумпашка ’тс’ (там жа), прошка‑рябошка ’тс’ (віц., ЛА, 1). Спалучэнне рыфмаваных слоў, нярэдкае для назваў божай кароўкі, параўн. петрык‑ведрык, петарка‑федарка і пад.; адна з частак, несумненна, ад рабы ’стракаты, плямісты’; другая ўзыходзіць да асновы пумп‑, прысутнай у назвах невялікіх круглых прадметаў і істот, паралельнай да пуп‑ з экспрэсіўнай назалізацыяй, параўн., напрыклад, пу́пел ’карапуз’ (гл.) і балг. пу́мпал ’тоўстая кароткая калодачка’ (лічыцца гукапераймальным, гл. БЕР, 5, 852; хутчэй “формавыяўляльным”). Аднак геаграфія назваў з назалізацыяй схіляе бачыць у аснове літ. pumpas ’маленькі гуз’, pampariitė ’кругленькі, пузаты’, p u mpurasпупышка’ (параўн. Астрэйка, БЛ, 46, 59), што не выключае і іншых версій: параўн., напрыклад, в.-луж. ритрас ’тоўсты жывот’, pumpak ’пукаты гаршчок’, ’тлусты жывот’, pumpaty ’пузаты, тоўсты, разбухшы’, што, паводле Шустар–Шэўца (2, 1190), выводзяцца з гукавыяўляльнага (“Lautgebärde”) комплекса pump-, паралельнага да в.-луж. pup ’пуп, выпукласць, гуз’; гэта сведчыць пра міжмоўны паралелізм у раз-віцці некаторых “формавыяўляльных” асноў, падобна да гукапераймальных слоў, параўн. пу́мпара ’буркун’ (гл.). Неналізаваны варыянт укр. папару́шка, папару́за ’божая кароўка’. Тапароў (Мифы, 1, 181–182) звязвае з балг. пеперу́да ’персанаж з балканскага абраду выклікання дажджу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́кіш, мекі́ш, мя́куш, мякі́ш, мʼякі́ш, ме́кіш, мя́каш, мня́кіш, мякі́шык, мякі́шка ’мяккая частка чаго-небудзь’, ’мышца’, ’лытка’, ’сцягно’, ’кончыкі пальца’ (ТСБМ, Нас., Растарг., Янк. 2, Вешт., Грыг., Касп., Бяльк.; полац., Нар. сл.; івац., жлоб., Жыв. сл.; карэліц., Шатал.; Сл. ПЗБ), ганц. ’мяккая частка лечанага хлеба’, барыс. ’насенная частка гарбуза’ (Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’мяккае месца пад капытом у каня, каровы’ (ТС), ’чалавек уразлівы, слабавольны’ (Нар. Гом.); мяку́шак, мя́кушка ’кончык, пупышка пальца’, мякі́шка ’мочка вуха’, мякі́ша́ ’мяздра ў гарбузе’ (чачэр., ветк., Мат. Гом.; бых., Мат. Маг.; Юрч.), мякі́шы ’мускулы’ (рэч., гом., Мат. Гом.), мʼя́кішэк ’мочка вуха’ (ТС). Рус. мя́ки́ш, мяку́ш, польск. miękisz ’мякіш’, чэш. měkkýs ’малюск’, ’рак без панцыpa’, ’мяккі мергель’, серб.-харв. мѐкиш ’мяккі плод’, ’від рака’, балг. мекиш ’мякаць’, ’груша’. Прасл. mękyšь, якое да mękъ‑kъ > мяккі (гл.). (Бернекер, 2, 43; Траўтман, 184; Фасмер, 3, 29; Махэк₂, 358; Скок, 2, 401).

Мякі́ш, мекі́ш ’мяккая вільготная трава’ (Янк. 2), жытк. мекішы́ ’покрыва з мяккай травы на нізкіх месцах, у далінах’ (Яшк.), мяку́ха, мяку́ша, мяку́шка ’мяккая трава, атава’ (докш., Янк. Мат.; полац., Нар. лекс.; брасл., Сл. ПЗБ). Рус. наўг. мяку́шка ’канюшына’, ’сакавітая трава’, чэш. měkkýš ’мяккая трава’, балг. банск. мекѝш ’маладая мяккая трава’, в.-луж. mjakuš ’мятліца’. Прасл. mękyšь, mękušь. Да mękъ‑kъ > мяккі. Аб суфіксах гл. Слаўскі, SP, 1, 78; 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)