пупы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
Круглы зародак ліста, парастка, кветкі.
З’явіліся пупышкі на дрэвах.
|| прым. пупы́шкавы, -ая, -ае (спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пупы́шка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пупы́шка |
пупы́шкі |
| Р. |
пупы́шкі |
пупы́шак |
| Д. |
пупы́шцы |
пупы́шкам |
| В. |
пупы́шку |
пупы́шкі |
| Т. |
пупы́шкай пупы́шкаю |
пупы́шкамі |
| М. |
пупы́шцы |
пупы́шках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пупы́шка ж., бот. по́чка I
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пупы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Зародак ліста, парастка або кветкі. Млеюць у .. [сонечных] праменях дрэвы, пупышкі на іх патрэскаліся, вось-вось загарацца зялёным агнём. Ермаловіч. [Марылька] трымала ў адной руцэ сумку з кніжкамі, а ў другой вярбовыя галінкі з маленькімі пупышкамі. Чарнышэвіч.
2. Разм. Мякаць на канцы пальца. Калола ў пальцы, у пупышкі, як іголкамі. Пташнікаў. Збываючы квецені лішкі, Сукі ахінуліся ў дым, І завязь, як пальцаў пупышкі, Ужо выступала пад ім. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Пупышка кветкі.
Бутоны цюльпанаў.
|| прым. буто́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́каўка ж., см. пупы́шка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
во́чка, -а, мн. -і, -чак, н.
1. гл. вока.
2. Невялікая круглая адтуліна ў якім-н. прадмеце.
Дзвярное в.
3. Пупышка, зрэзаная з дрэва для прышчэпкі.
4. Зародак парастка на бульбяным клубні.
5. Значок на ігральнай карце.
6. Пятля ў вязанні.
Спусціла в.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
распукну́цца, ‑не́цца; зак.
Разм. Распусціцца (пра пупышкі). — Я сплю, а ўжо вясна прыйшла, — Пупышка голас падала, І тут жа распукнулася, І сонейку ўсміхнулася. Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Тое, што і пупышка (у 1 знач.). Памалу ажываў лес, набрынялі почкі на бязлістых чорных галінах дрэў. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пупышы́, мн. л. пупушы́ ’дзьмухаўцы’ (свісл., Шатал.), мн. л. пупшэ ’пупышкі; сукараткі’ (дзятл., Сл. ПЗБ), пупышка (у раслін) (ТСБМ), пупышка ’тс’ (Нас., Мядзв., Бяльк.), ’мякіш, кончык пальца’ (гом., Мат. Гом.), пу́пашка ’пупышка; сасок’ (ТС), pupūška ’пупышка; сасок; мяккая частка канца пальца’ (Варл.), пыпашка ’кончык пальца’ (віл., Шатал.), пу́пушок ’пупышка; кончык пальца’ (Сл. ПЗБ), рус. пу́пыш ’прышч; сасок; пупышка’. Звязана з пуп (Фасмер, 3, 408), варыянтнасць вакалізму тлумачыцца ўплывам акружэння губных зычных. Параўн. пу́пях, пупах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)