Муда́к ’павольны, нерашучы’ (Касп.), ’дурань’ (брасл., швянч., дзятл., Сл. ПЗБ). Да прасл. mǫditi, якое ў выніку дэназалізацыі, (што Фасмер (2, 669) лічыць малаімаверным) змянілася ў muditi: рус. му́дить ’марудзіць, спазняцца’, польск. mudzić ’мітрэнжыць, мардаваць, марудзіць, адцягваць, спазняцца’, mudzić się ’нудзіцца, доўжыцца’, чэш. апаўск. zmuditi ’сарваць, перашкодзіць’, zmuditi se ’вагацца’, н.-, в.-луж. komuda ’затрымка’, н.-луж. komuźiś, в.-луж. komudzić ’затрымацца’, komudny ’гультаяваты, павольны’, komudzić ’марудзіць’, славен. mudíti ’тс’, балг. муден ’павольны, вялы, непаваротлівы’, макед. мадро, мадру ’спакойна, смірна’, ст.-слав. моудити ’адкладваць’, прѣмоудити ’спазніцца’. Махэк₂ (382) звязвае прасл. muditi са ст.-інд. manda‑ ’гультаяваты, нерашучы, марудны’. Скок (2, 475) лічыць, што ‑u‑ аснова ўзыходзіць да і.-е. ‑ou‑, і параўноўвае з літ. maudà ’клопат’, maudúoti ’ныць, сумаваць, смуткаваць’, ст.-інд. mauda‑ ’павольны, гультай’. Блесэ (SB, 5, 15–16) генетычна суадносіць рус. мудить ’марудзіць, спазняцца’ з лат. mūdities ’цягнуцца, сунуцца’, што Лаўчутэ (Балтизмы, 146) лічыць недастаткова аргументаваным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нура́1 ’маркота; знясіленне’ (Нас., Касп.), ну́ра ’знясіленне’ (Яруш., Гарэц.), нуря́ ’мучэнне’ (Бяльк.), нуры́ць ’марыць, мардаваць; падаць тварам на зямлю’, нуры́цца ’маркоціцца, мардавацца’ (Нас.), параўн. рус. ну́ра ’маўклівы, пануры чалавек’ (пск., цвяр.), ну́рить ’прымушаць; знясільваць, мучыць; маркоціцца, бедаваць; гнаць, паганяць’, польск. nurzyć ’апускаць (у ваду)’, у тым ліку nurzyć oczy w ziemie ’быць панурым, апускаць галаву’. Параўноўваюць са ст.-слав. изноурити ’грабіць, нападаць’, изноурение ’здабыча’, аднак семантычная сувязь застаецца няяснай; больш блізкае балг. дыял. нюрим ’заўсёды маўчаць, нават калі пытаюць’, што адпавядае літ. niū́roti ’глядзець з-пад ілба, панура стаяць’. Звязана чаргаваннем з *noriti, гл. нор, нурэц, ныра́ць, пануры. Змякчэнне можа мець экспрэсіўны характар. Да семантыкі параўн. фразеалагізм як у ваду апушчаны ’сумны, маркотны, маўклівы’.

Ну́ра2 ’ніцма’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да нур! — выклічнік, што імітуе раптоўнае заглыбленне ў ваду, параўн. рус. нуром ’уніз, уперад галавой упасць’. Гл. папярэдняе слова і нуры́ць ’падаць уніз тварам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́рыць, ма́ру, ма́рыш, ма́рыць; незак.

Аддавацца марам. Калі туман плыве над логам, Рассейваючы кроплі рос, Стаю пад-сонцам я і мару. Панчанка. — Вось так, вось так, — прыгаворвае пані Мар’я, малюючы. — І трэба, Малец, не глядзець, не марыць, а рабіць сваё... Брыль. // Думаць аб ажыццяўленні чаго‑н. вельмі жаданага, імкнуцца ў думках да чаго‑н. З дзіцячых гадоў Мікола любіў маляванне, і сам ён употай марыў аб мастацкай школе. Якімовіч. Тварык .. [Ірынкі] засв[я]ціўся — яна марыла аб спатканні з братам. Чорны.

мары́ць, мару́, мо́рыш, мо́рыць; незак., каго-што.

1. Труціць, атручваць. Марыць прусакоў.

2. перан. Даводзіць да поўнага знясіленая; мардаваць, мучыць. [Чэрскую] страшылі на допытах, білі, марылі голадам, і, нічога не дазнаўшыся, праз чатыры месяцы выпусцілі з турмы. Галавач.

3. перан. Даводзіць да знямогі. Нязручна ж у адзежыне ў хаце сядзець, бо так жа морыць цяпло, аж дрымотна становіцца. Лынькоў. Віктар прысеў на прызбу, угрэўся, і яго пачаў марыць сон. Асіпенка.

4. Спец. Трымаць драўніну ў вадзе, у спецыяльным растворы для надання ёй цёмнага колеру і моцнасці. Марыць дуб. // Фарбаваць драўніну марылкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́таваць, (у Нас.пыкаць) ’моцна біць’, ’цяжка працаваць’ (Гарэц., Нас., Растарг., Стан.; гом., Шн. 2; Бяльк.), прыкладаць вялікія намаганні’ (ТС), лётаць ’біць’ (чач., Мат. Гом.), аставацца ’біцца, выконваць непасільную цяжкую работу, многа і цяжка працаваць’, ’мучыцца, бедаваць’ (Юрч.; жлоб., Жыв. сл.: полац., Жыв. ІС; б.-каш., рагач., Мат. Гом.), ’жыць у бядзе, мастачак’ (Янк. 2; Ян.), петвацца ’мардавацца, выбівацца з сіл’ (Мар. Том.), астоіцца ’змагацца, біцца з чым-небудзь да знямогі, важдацца, валтузіцца’ (Нас.). Рус. летать ’біць’; ’мучыць, мардаваць’; ’выконваць цяжкую працу’; ’гаварыць праз сілу, ледзь-ледзь’; ’знаць, разумець’; петаться ’старанна і цяжка працаваць’, ’моцна стамляцца’, ’дамагацца чаго-небудзь’; славен. vzpėtiti se ’згадаць, успомніць’, серб.-харв. петити ’захаваць у памяці’, харв. далмацінец napėtali se, napalam se ’намучыцца, намардавацца’. Прасл. *pelali/*petati(?). Сабалеўскі (ЖМНП, 1886, верасень, 145) звязвае рус. летать праз чаргаванне галосных з питать, пестуй, аднак не разглядаецца семантыка біць’. Праабражэнскі (2, 51) выводзіць яго з пехтать, што фанетычна не пераконвае (Фасмер, 3, 251). Насовіч (542) выводзіць бел. пілаваць з грэч. παίω, παίσω, παιφάσσω ’б’ю, шту рхаю, стукаю’. Махэк (Slavia, 28, 271) таксама супастаўляе рус. летать з грэч. παίω ’тс’ і разглядае рус. слова як інтэнсіў з суф. -/- (*ре‑ ta‑ti), хаця грэч. παίω ўзыходзіць да (кіпрск.) παΤιω. Куркіна (Этимология–1972, 60–64) рус. летать узводзіць да і.-е. кораня !!!роі‑ з пашыральнікам -/-, які ляжыць у аснове грэч. πο(ι)α ’трава, корм’, літ. pietus ’абед’, ст.-інд. pilus ’харч’, авест. ріій‑ ’ежа’; балг. дыялектны матэрыял з каранямі pet‑ і pit‑ прымыкае да тэрміналогіі, звязанай з абазначэннем спосабаў прыгатавання ежы з хлеба, з зярнят: ліпнем ’мну, лаўлю’ — петле, петлак ’спечаныя зярняты кукурузы’. У такім выпадку можна дапусціць роднаснасць pet- і pi/‑ са значэннем ’біць’. Сюды ж летун (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сушы́ць, сушу, сушыш, сушыць; незак., каго-што.

1. Рабіць сухім (што‑н. сырое, вільготнае, мокрае), трымаючы на паветры або ў цёплым месцы. Сушыць бялізну. □ Палажы сушыць валёнкі — Сам адпачывай. Астрэйка. Волька сядзела на печы — сушыла галаву пасля жыцця. Васілевіч. // і без дап. Рабіць празмерна сухім, пазбаўляючы неабходнай вільгаці. Сонца паліла няшчадпа, сушыла апошнія жнівеньскія травы. Шамякін. [Ліда] сама і не чула б, здаецца, таго, што ад рання сушыла смага. Брыль. / у безас. ужыв. А ў той год вельмі сушыла. Зямля, як жывая, енчыла, прасіла піць. Хомчанка. Ад смагі баляць патрэсканыя губы. Сушыць у роце. Сяргейчык. // Рабіць асушэнне, адводзячы ваду. А старыя і чуць не хацелі: — Не, не можна балота сушыць!.. Багун. // Выдаляць (ваду, вільгаць); асушаць. А як паднялося вышэй .. [сонца] і пачало сушыць расу на траве, тады павуціна доўгімі бліскучымі ніткамі пачала паўзці ў паветры. Нікановіч.

2. Нарыхтоўваць у запас, выдаляючы вільгаць з раслін, пладоў і пад.; высушваць, засушваць. Сушыць грыбы. □ Збіраў .. [Лявон] таксама розныя расліны і ягады, сушыў іх, потым даваў людзям ад розных хвароб. Кулакоўскі. Мяса .. [марскія людзі] не прывыклі запасіць надоўга, напрыклад, сушыць. Маўр.

3. перан. Разм. Падрываць здароўе, даводзячы да худзізны, знясілення. Гарачка сушыла сілы, як спякотлівы летні дзень высушвае расу. Асіпенка. Абхадзіў я за плугам палетак, Хоць яшчэ быў зусім малалетак. Працаваў аж да сёмага поту, Заядала, сушыла работа. Хведаровіч. // Мучыць, мардаваць. Твар [дзяўчынкі] быў учарнелы і завостраны. Вялікі неспакой сушыў яго. Чорны.

4. перан. Рабіць сухім, чэрствым, нячулым. У глыбокім маўчанні з прыроднаю сілай Зліваюцца душы, Збліжае нас час да [вячэрняга] схілу — А сэрцаў не сушыць! Буйло.

•••

Сушыць вёслы — трымаць вёслы над вадой, кінуўшы веславаць.

Сушыць галаву (мазгі) — клопатам, думкамі займаючы галаву, падрываць сабе здароўе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жуда́1 ’жах’ (ТСБМ). Рус. кур., арл., смал. жуда ’тс’, ’непакой’, ’нястача’. Сюды ж, відаць, рус. жуть, жуткий (> жудь, жудкий). Параўн. серб.-харв. жу̑д ’жаданне’, балг. дыял. жу̀дя ’не спаць, мучыцца, не засынаючы’. Параўн. літ. žudýtiмардаваць; забіваць, мучыць’, žū́ti ’гінуць’, лат. zust ’знікаць, страчвацца’, zudums ’страта’, zaudēt ’губіць’. Карскі (Труды, 392–393) указваў на роднасны характар бел. (рус.) і літ. слоў (Фасмер, 2, 63, недакладна прыпісаў Карскаму думку пра балт. паходжанне слова: у Карскага чытаем: «жуда́… сродни лит. žudaũ, žudýti умерщвлять»). Булахаў (Курс суч., 159) ўказваў на слова жуда як балтызм. Мартынаў Міхневіч (Маладосць, 1970, 7, 150) лічылі жудасны ўтвораным па балт. тыпу ад жуда (параўн. дзіва > дзівосны), а пра слова жуда адзначалі яго пашыранасць толькі на бел. і рус. глебе і пісалі: «магчыма, таксама з’яўляецца балтызмам». Буга (2, 688) прыводзіў для жуда іншыя балт. адпаведнасці: літ. жэмайц. žiadùs ’суровы, шурпаты’ і да т. п., аднак яны не мяняюць справы, бо Фрэнкель (1303) звязваў іх з тым жа літ. žudyti. Трубачоў адносіць рус. і бел. жуда да дыялектызмаў прасл. слоўніка (Слав. языкозн., V, 172). Фасмер (2, 63) на семантычнай падставе думку аб балт. паходжанні слова жуда лічыў няпэўнай. Ён, аднак, не ведаў семантычна цікавага дадатку Бугі. Праабражэнскі (1, 236) прывёў думку Патабні (РФВ, 2, 10) аб суаднесенасці жуда з літ. gañsti ’пужацца’, што выклікала пярэчанні Фасмера па фанетычных матывах. Скок (1, 564) адносіць серб.-харв. жуд < *ghьḷd‑ да кораня glad ’голад’. БЕР (1, 556) звязвае балт. жудя з рус. жуда, балт. формамі тыпу літ. žudyti і услед за Фасмерам, параўноўваючы з ірл. gūas ’небяспека’, англа-сакс. gietan ’забіваць’, узводзіць да і.-е. *gʼheu̯d‑. Аднак, калі прымаць такі пункт гледжання, слав. формы павіяны былі б мець не ž, а z, а ж тлумачыцца як запазычанне з літ. Магчыма, таму Покарны (1, 448), прыводзячы балт., ірл., герм. формы, не ўключыў у адпаведны артыкул слав. Дабрадомаў (РР, 1977, 3, 157–160), зыходзячы з пашырэння слова на бел. і рус. тэрыторыях, выказаў думку пра балт. крыніцу, хаця балт. этымон няясны. Балт. паходжанне прымае Лаўчутэ, Сл. балт., 54. Але балт. паходжанне, калі ўлічваць пашырэнне кораня на балг. тэрыторыі, малаверагодна: трэба або аддзяляць балг. слова (жу̀дав ’слабы, няплённы (аб зямлі, збожжы)’), або знаходзіць іншую этымалогію. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 300–301) вагаецца паміж рознымі супастаўленнямі кораня. Магчыма, трэба лічыць жуда бязафіксным наз. ад дзеяслова жудзець (гл.) з развіццём значэння ’гусці, шумець’ > ’дакараць’ > ’выклікаць непрыемныя пачуцці’ ці ’перашкаджаць спаць’ (для балг.). Параўн. жуда2. Вытворнае жу́дасны зусім не абавязкова балтызм. У слав. мовах ёсць шэраг вытворных ад асноў на ‑s‑, спіс якіх не закрыты (параўн. неба, чуда), але жудасны лёгка тлумачыцца як вытворнае ад жудасць (жуд‑ост‑ьн‑ > жудостн‑ > жудасн‑). Бардовіч–Шакун, Марфемны слоўнік беларускай мовы, 1975, с. 200.

Жуда́2 ’дзеці’ (навагр., Нар. словатв., 43). Параўн. рус. арл. жуд ’шум, гудзенне’. Магчыма, развіццё знач. ’шум’ > ’тыя, хто робіць шум’. Не выключана і сувязь з жуда1, нават перанос ’жах’ > ’непакой’ > ’крыніца непакою’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)