Ложка1 ’ложак’ (Сцяшк., Яруш.; нясв., Жд. 2; Сл. ПЗБ), луожко (Бес.), ло́жко, лы́жко (Сцяшк., Сл. ПЗБ; мін., КЭС). З польск. łóżko. Да ложа1 (гл.).

Ложка2 ’лыжка’ (Бяльк., Шат., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ; палес., З нар. сл.), слаўг. ’лыжка для збору рою’ (Нар. сл.). Укр. ло́жка, рус. ло́жка, ст.-рус. лъжъка. Да лы́жка (гл.). Сюды ж ложашнік ’прыстасаванне для захоўвання лыжак’ (ветк., Мат. Гом.); лексемы ложка, ло́жэчка, ло́жачка, ло́жычка ’снавалка’ (Уладз., Бяльк.; ветк., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.), якая названа так паводле падабенства формы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смяро́тны

1. сме́ртный;

~нае ло́жа — сме́ртный одр;

2. (приносящий смерть, лишающий жизни) сме́ртный, смерте́льный, смертоно́сный;

с. вы́падак — сме́ртный (смерте́льный) слу́чай;

с. яд — смерте́льный (смертоно́сный) яд;

3. перен. смерте́льный;

~ная нуда́ — смерте́льная тоска́;

с. грэх — сме́ртный грех

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адзё́р1 ’прыстасаванне, на якім сушаць віку, гарох і г. д.’ (Інстр. II), адзʼор ’від вулея, які ставяць на дрэве’ (Блін., Мяц., Анох.), odzior ’памост, на якім ставяць вулкі-калоды’ (Маш., Сержп.), ozʼor ’памост пад вулеем на дрэве, пад якім тырчаць вострыя спіцы, каб мядзведзь не ўзлез’ (КСТ), одра (КСТ) «адзёр‑вулей — ад стараславянскага одръ — памост, насілкі для нябожчыка, адсюль і палаткі, памосткі для вулляў, а пасля вулей» (Блінава, Мат. конф. МГПИ, 10), рус. одёр ’памост, насілкі для нябожчыка, памосткі для вулляў, памост, каркас воза’, ст.-чэш. odrложа’, чэш. odr ’стоўп, каркас’, odry ’тычкі для вінаграду, будкі для лоўлі птушак’, славац. vôdor ’памост у гумне’, польск. odra ’памост пад вулеем’, балг. одрложа, аканіца’, серб.-харв. о̀дарложа, насціл’, славен. oder ’памост, адрына’. Існуе шмат этымалагічных версій (найбольш поўны агляд гл. Махэк, Slavia, 18, 1–2). Ільінскі, ЖМНП, 1904, апрель, 382: odrъ < o‑drъ ’прастор, акружаны дрэвам’, інакш Сабалеўскі, ЖМНП, 1904, Март. 180; Брандт, РФВ, 23, 1, 95: odrъ < dьrati; Бэцэнбергер, БВ, 27, 174; Уленбек, РВВ, 26, 295; Мерынгер, IF, 18, 256, звязвалі odrъ з ст.-ісл. jaðar ’верхняя бэлька ў плоце’, ст.-англ. eodor ’загон’ і іншымі германскімі паралелямі; Шэфталовіц (IF, 33, 141) параўноўвае odrъ з ст.-інд. ádgaḥ ’сцябло’, літ. uodegà ’тс’; Махэк (там жа, 85): odrъ < vodrъ < vedro, vędnǫti вянуць, сохнуць’ (odrъ — прыстасаванне для сушкі); Вайян (RÉS, 24, 187) выказвае сумненні наконт этымалогіі Махэка і прапануе параўнанне odrъ і лат. adît ’плесці’ (odrъ назва агароджы, параўн. плот). Ва ўсіх пералічаных этымалогіях этымон не звязваецца са значэннем, якое захавалася ў беларускіх словах (Усх. Палессе). Між тым літ. dravìs ’борць’, drevė̃ дупло’, лат. drava, dreve ’тс’, ст.-прус. drawine ’вулей’ несумненна звязаны з прасл. dervo ’дрэва’. Гэты факт, відаць, сведчыць у карысць этымалогіі Ільінскага з мадыфікацыяй Фасмера, 3, 123, які прасл. odrъ выводзіць з o‑drъ ’насціл вакол дрэва’.

Адзё́р2 (назва хваробы) (БРС, Янк. I, Шат., Сцяшк. МГ) «адзёр — хвароба (скура хворага робіцца чырвонай, як абдзёртая)» (Блінава, Мат. конф. МГПИ) да дзерці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пулга́к ’від мушкета’, ст.-бел. пулгакь, полгакь (XVI ст.). Запазычана з польск. pułhak (półhak) ’тс’, што з’яўлялася паўкалькай з ням. Halbhaken, дзе першая частка была перакладзеш з польск. pół‑ ’паў-’, а другая адпавядала ням. Hacken ’від зброі’ (ст.-бел. гак), гл. Патры–Тамушанскі, JBS, XV–XVI, 4 (3–4), 120; Булыка, Лекс. запазыч., 70; Басай–Сяткоўскі, SFPS, 13, 36. Паводле Банькоўскага (2, 753), польск. pół‑ было рэгулярнай заменай лац. semi‑, франц. dėmi‑, ням. halb‑. Махэк₂ (464) звязвае з hak ’крук’ (гл. гак), бо зброя “häkem pfipinala se na lože neb kozlik” (“крукам прымацоўвалася да ложа ці козлаў”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лажы́ць, ложы́ць ’класці’, лажы́цца, ложы́цца, ложы́ціса, лажы́тысь, ляга́тыса (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас., Бяльк., ТС, Яруш., Шат.), ’укладваць’ (Сл. паўн.-зах.), ’класціся спаць’, ’апранаць’, ’надзяваць’, ’пакладаць’ (Там жа); укр. ложити(ся) ’лажыць, лажыцца’, рус. ложить(ся), польск. łożyć (się), н.-луж. łožyś, чэш. ložiti, мар. ložiť (зах.-слав. формы ўжываюцца пераважна з прэфіксамі), славен. ložíti (lóžiti), серб.-харв. ло̀жити, чак. ložȉti, макед. ложи, ложам, балг. ложа, ст.-слав. ложити ’класці, ставіць’. Прасл. ložiti, ložǫ з’яўляюцца каўзатывам да ляжаць, які мае адпаведнікі ў германскіх мовах: гоц. lagjan, ст.-ісл. leggja, ст.-в.-ням. leggan ’класці’ (Бернекер, 1, 897; Фасмер, 2, 511; Слаўскі, 4, 250–253; Торп, 358 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́сло ср.

1. рэ́чышча, -шча ср., ручво́, -ва́ ср.; ло́жа, -жа ср.;

ру́сло вы́сохшей реки́ рэ́чышча (ручво́) вы́сахлай ракі́;

2. перен. ход, род. хо́ду м., ручво́, -ва́ ср.;

жизнь вошла́ в норма́льное ру́сло жыццё пайшло́ нарма́льным хо́дам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Аса́да1 ’рама, аснова акна, воза, сельскагаспадарчых прылад; драўляная частка сякеры’, ’паліца каля акна’, матэрыял для рам’ (Янк. II). Укр. осадаложа ў ружжа’, ’аснова воза’, ’частка (аснова) млына’. Аддзеяслоўны назоўнік ад слова асадзіць ’змясціць нешта на месца’ (параўн. рус. у Даля асаживать токарные колодочки ’стаўляць іх у калодкі, ручкі’).

Аса́да2 ’аблога’, стар. ’сядзіба, пасяленне, умацаванае месца’ (Нас., Гарб.), дыял. насаджэнні вакол сядзібы, саду’ (Янк. II). Рус. осада (ваен.), укр. асада ’сядзіба’, ст.-рус. осада ’аблога; абарона ўмацаванага месца, пасяленне’. Польск. osada ’пасяленне, сядзіба, асада, калонія, група людзей’, чэш. osada ’пасяленне, калонія, група людзей’, славац. osada ’пасяленне, калонія’, в.-луж. wosada ’абшчына, калонія’. Паўночнаславянскае бязафікснае ўтварэнне ад дзеяслова асаджвацца ’сяліцца’, адкуль развіццё іншых значэнняў, у тым ліку ваеннага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саламя́ ’салома або кастрыца, накладзеная на грэбень саламянай страхі’ (Шат.), ’верхняе бервяно, якое накладвалася на козлы і служыла непасрэднай апорай страхі’ (Малчанава, Мат. культ.), саламяно ’бэлька, якая вагаецца на слупе ў калодзежы з жураўлём’ (бых., КЭС), со́лам’е, со́ломʼя, со́ломʼе, со́лумʼе ’кладзь, якая служыла апорай страхі на сохах’ (калінк., лельч., Нар. сл.), ’чалеснікі ў пячы і верхняе спалучэнне іх’ (усх.-палес.), ’вялікі агонь у пячы’ (жытк., Нар. сл.), со́ламʼя ’чалеснік’ (Мат. Гом.), со́ламенне ’ямка для жару на прыпечку’ (калінк., Нар. сл.), со́ломjе, со́ломень ’чалеснікі’ (Шушк.), sołommie (Маш.), сало́мʼе ’скляпенне’ (петрык., Шатал.), со́ломjе ’вусце печы’ (Шушк.). Рус. царк.-слав. слѣмя, больш позняе (XVI ст.) соломина ’брус, бервяно, перакладзіна’, польск. ślemię, szlemię ’брус, вільчак’, чэш. slémě, slemeno ’брус, вільчак’, ’горны грэбень’, славац. slemā, slemeno ’брус, перакладзіна’, серб.-харв. шље̏ме ’вільчак’, ’горны грэбень’, славен. slé̥me ’тс’, балг. сле́ме ’вільчак’. Прасл. *selmę, ‑ene. Верагодныя паралелі толькі ў літ. šelmuõ, Род. с. šelmens ’вільчак, франтон, доўгі брус’, šelmenỹs ’тс’, лат. salmene ’саламяны капялюш’, гл. Траўтман, 301 і наст., Мюленбах-Эндзелін, 3, 674 і наст. Далей мяркуюць аб магчымасці і.-е. *kʼs(u̯)el‑ + суф. ‑men і параўноўваюць з грэч. σέλμα ’брус, памост, палуба’, англ.-сакс. sealma, selmaложа’ < ’драўляны ложак’; гл. Педэрсан, LF, 5, 59; Сной₁, 580; супраць Фасмер, 3, 669. Аналагічна БЕР, 6, 867 — ад і.-е. *sel‑ ’града’ з (kʼ)seul‑, якое роднаснае групам *suel‑, *seel‑, працягам якіх з’яўляецца ст.-в.-ням. swelle ’парог’ < герм. swalja, ням. Schwelle ’тс’. Махэк₂ (553) параўноўвае таксама з лац. culmen ’верх, вяршыня’, але гэта лічыцца фанетычна непрымальным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́клад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Учынак, паводзіны або з’ява, якая служыць узорам для каго‑н. Прыклад жанчыны натхняе чырвонаармейцаў, і яны, бясстрашныя героі, смела ідуць за камандзірам у чорны халодны прастор. Барашка. На прыкладу дарослых .. [хлопцы] зграбалі сена у валы. Чарнышэвіч. // Той, хто можа быць узорам для іншых у сваіх дзеяннях, учынках. Марына — прыклад гаспадыні. Колас. Людзі казалі, што ў Антося дзеці — прыклад усяму сялу. Васілевіч. — А каму ж ехаць? — пытае .. [Кастусь]. Ехаць трэба актыву, які ва ўсім павінен быць прыкладам. Галавач.

2. Яркі ўзор чаго‑н. Прыклад мужнасці. Прыклад геройства. □ Дзед Міхалка і ўнук Грыша — Прыклад дружбы ў хаце. Колас.

3. Канкрэтная з’ява, факт, які прыводзіцца для тлумачэння чаго‑н., як доказ чаго‑н. Ілюстраваць выступленне прыкладамі. □ Цімка цярпліва паўтараў, тлумачыў, прыводзіў прыклады. Карпаў. Лабановіч бярэ план. — Вось вам, грамадзяне, прыклад таго, як справядліва абышліся з вамі. Колас.

4. Матэматычны выраз, які патрабуе рашэння. Рашаць арыфметычныя прыклады.

•••

Браць (узяць) прыклад гл. браць.

Не ў прыклад каму, чаму — у адрозненне ад каго‑, чаго‑н. Канькоў пазіраў на дзяцей і, шчыра кажучы, дзівіўся: не ў прыклад бацьку, яны былі чыстыя, прычасаныя. Асіпенка.

Падаць прыклад гл. падаць.

Паказаць прыклад гл. паказаць.

Ставіць у прыклад гл. ставіць.

прыкла́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

1. ‑а. Расшыраная частка ружэйнага ложа, якая служыць для ўпору ў плячо пры стральбе. Каця прыціснула да пляча прыклад. Гулкі стрэл ускалыхнуў нагрэтае паветра. Хомчанка. Новыя дубовыя дзверы задрыжэлі пад ударамі нямецкіх прыкладаў, але не падаліся. Васілевіч.

2. ‑у. Дадатковы дапаможны матэрыял (падшэўка, гузікі і пад.) для шыцця адзежы, абутку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)