Плыга́ць ’скакаць’ (Ян.; ТС; нараўл., Мат. Гом.) ’тс’, ’крочыць’ (брагін., Шатая.), жыгнуць ’скокнуць’ (жытк., Мат. Гом.; гом., Мар. Том.), плыгнупт ’тс’, плэгатэ (пін., Нар. лекс.; Сл. Брэс.), сюды ж фразеалагізм плыгам ляцець ’хутка ісці’. Арэальнае ўтварэнне, параўн. укр. плигати ’скакаць’; плыголі ’наўскамыта, скокам’, плигонути ’скочыць з сілай’, якое альбо з’яўляецца кантамінаваным утварэннем з плыць і пры гаць, абазначаючы ’хуткі рух уніз і наперад адначасова’, альбо ўзыходзіць да прыгоіць з менай р > л (іранскі субстрат?), параўн. першасны імітатыў плыг — паралельны да прыг (Смаль-Стоцкі, Приміт., 168; Копечны, Зб. Младэнаву, 375).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наскро́зь, прысл.

1. Праз усю таўшчыню чаго‑н. Прарэзаць наскрозь. Прамокнуць наскрозь. □ Удары перуноў раз-поразу, здавалася, наскрозь прабівалі зямлю. Самуйлёнак. // Ад аднаго краю да другога, з канца ў канец. Прайсці лес наскрозь.

2. перан. Поўнасцю, цалкам. У гэту ноч туманы парк наскрозь Малочнымі заліт быў літарамі. Панчанка. Вось яны: землякі, беларускія людзі, Закаханыя ў працу, зямныя наскрозь. Звонак.

3. Разм. Без перапынку на працягу якога‑н. часу. І наскрозь — да відна, усю ноч Вартавога напружаны вочы, Бо гатова сцяжынка і корч Варушыцца, з гранатамі крочыць. Астрэйка.

•••

Бачыць наскрозь гл. бачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канды́ба ’кульгавы’, ’павольны ў хадзе’ (Нас., Гарэц., Бяльк., ТСБМ), кандыбы ’хадулі’ (ТСБМ; слуц., Нар. словатв.), кандыбаць ’ісці кульгаючы, павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Жд. 3), кандыбыць (Бяльк.), драг. шкандэ́батэ (Лучыц-Федарэц., вусн. паведамл.). Укр. кандиба ’кляча’, шкандибати ’кульгаць’, ’ісці прыкульгваючы’, рус. іркуц. кандыба ’кульгавы’, варонеж., бран., кур., свярдл. кандыбать ’прыкульгваць, кульгаць’, варонеж., ’паволі рабіць што-небудзь’, рус. паўд. шкандыба, шкандыбать ’кульгаць’. Трубачоў разглядае гэтыя словы як вытворныя ад дыбать з прыстаўкай ка‑, ускладнення зычным ш‑ і інфіксам ‑н‑ (Фасмер, 4, 448). Да дыбаць; параўн. літ. dỹbinti ’ісці, крочыць доўгімі нагамі’. Прыстаўка ка‑ і інфікс ‑н‑ у словах кандзёр і кандрычка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талэпа́ ’месца, крыху прыкрытае снегам’ (Сл. Брэс.). Магчыма, да тал, та́лы (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. смал. талоба́: во за́иччая тылаба́ ’месца, дзе заўсёды водзіцца дзічына, якая пакідае сляды на снезе’ (Дабр.). Не выключала, што гэта гукапераймальнае ўтварэнне ад *талэ́п, параўн. укр. тала́п ’пра капанне ў чым-небудзь рэдкім’, дыял. таля́п ’тс’, ад якіх паходзяць тала́пати ’ўтвараць характэрныя гукі, ходзячы ў растаптаным або завялікім абутку’, дыял. ’каламуціць ваду, плюхаючыся ў ёй; брудзіць’, чэш. tlapati ’шлёпаць, ступаць, крочыць’, якое Махэк’2 (645) узводзіць да *telp‑ (гл. целяпаць), не зусім яснае польск. дыял. tałapać się ’плёскацца, хлюпаць у вадзе’ (магчыма, усходнеславянскага паходжання). Гл. таксама Фасмер, 4, 15; ЕСУМ, 5, 507–508.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сця́га ’нізіна са сцёкам’ (ТС), сця́гліна ’дол, упадзіна, лагчына’ (паст., Сл. ПЗБ); да сцягнуць < цягнуць, г. зн. месца, якое сцягвае ваду або якое цягнецца на пэўную адлегласць.

Сцяга́ ’сцежка’ (Ласт., Рам. 8–9, Касп.; рас., Шатал.), ’дарога, шлях’ (Сл. ПЗБ), сціга́ ’тс’: за гумном ідзець сціга, вы той сцягой ідзіці (рас., ЛА, 4), ’троп’: сцегі́ ваўчыныя (брасл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. дыял. стега́ ’сцежка’. Прасл. *stьga, звязанае чаргаваннем галосных са сцігаць (гл.), параўн. роднасныя лат. stiga ’сцежка, пешаходная дарожка’, ст.-в.-ням. stëg ’тс’, з іншай ступенню вакалізма гоц. staiga ’дарога’, ст.-в.-ням. steiga, алб. shtek ’сцежка, праход’, што да і.-е. *steigh‑крочыць, падымацца’ (Фасмер, 3, 752; Скок, 3, 331; Глухак, 583). Гл. таксама сцежка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спе́раду, прысл. і прыназ.

1. прысл. З пярэдняга боку; проціл. ззаду. Зашпіліў [Андрэй] на ўсе гузікі паддзёўку — яна была мокрая спераду і пачынала лубянець. Пташнікаў. Потым [Ніна] паглядзела на сябе спераду, наслініла пальцы і зрабіла імі тоненькія бровы. Лобан. // На некаторай адлегласці перад кім‑, чым‑н.; паперадзе. Вось спераду размашыста крочыць высокая і худая, з рашучым тварам, брыгадзірава жонка Настасся. Ракітны. Пан, залажыўшы рукі назад, ад чаго яшчэ больш выпучваўся жывот, крочыў спераду, мужык — за ім. Брыль.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «спераду» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання на месца паперадзе чаго‑н. Ісці спераду калоны. □ Хацяноўскі саступіў з дарогі і амаль адразу ўбачыў, што спераду кожнага матацыкла тырчыць руля. Здагадаўся: немцы! Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сціга́ць ’шпарка ісці шырокімі крокамі, сігаць’ (Адм.), сціґаць ’даганяць’ (Чуд.), сцігава́ць ’цікаваць; пільнаваць’ (лаг., Сл. ПЗБ), сцігану́ць ’шпарка пайсці, сігануць’ (Адм.). Укр. сти́гнути ’даспяваць (аб раслінах); хутка ісці’, рус. достига́ть, настига́ть, стараж.-рус. достигнути, достизати, польск. ścigać ’гнаць; дапільноўваць’, stignąć ’дагнаць, дасягнуць’, чэш. stíhat ’пераследаваць, гнаць; сачыць’, stíhnouti ’дагнаць; нагнаць’, славац. stihať ’тс’, серб.-харв. сти̏зати ’даганяць, дасягаць’, сти̏гнути ’дагнаць, дасягнуць’, славен. stígniti ’дагнаць, нагнаць’, балг. сти́гам ’дасягаць, даганяць’, сти́гна ’дасягнуць, дагнаць’, макед. стигну́ва ’даганяць, дасягаць’, сти́гме ’дагнаць, дасягнуць’, ст.-слав. постигнѫти. Прасл. *stigti, *stignǫti роднаснае літ. steĩgti ’закладаць’, лат. steigt ’спяшацца’, гоц. steigen ’ступаць’, ням. steigen ’узвышацца; расці’, ст.-інд. stighnóti ’падымаецца’, грэч. στοτχος ’рад’; усе да і.-е. *steig‑крочыць, ступаць, уздымацца’; гл. Траўтман, 285–286; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1059; Міклашыч, 323; Фасмер, 3, 760 з іншай літ-рай; Махэк₂, 577; Бязлай, 3, 327; Борысь, 613; ЕСУМ, 5, 414.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нары́п ’скрып саней пры вялікім снезе’ (в. Калядкі, Суччына, ЭШ), нарыпень ’скрыпучы мароз’ (ТС), укр. нарепень ’снег, які скрыпіць пад нагамі ад вялікага марозу’, рус. на́ры‑ пень ’шум, скрып ад санных палазоў’, на́репь, на́репень ’абледзянелы снег, галалёдзіца’. Да рыпець ’скрыпець’, рыпнуць ’скрыпнуць’, параўн. на рыпу ’са скрыпам (пра абутак)’ (Растарг.), рыпоцень ’моцны, пякучы мароз’: Рыпоцень, як едзеш саньмі, то усё рыпіць (ТС); не выключана, што першапачаткова магло быць звязана з прасл. *ripnęti ’ступіць’, параўн. прастамоўе рвануцца ’зварухнуцца, сысці з месца’, рус. рип! ’выклічнік, які перадае гук крокаў’, балг. рипна ’скочыць, падскочыць’, макед. рипне ’скочыць’, польск. rypnąć ’ступаць, таптаць’ і асабліва дыял. narypnąt ’наступіць’: narypnol me na nogę (Варш. сл.), чэш. vyrypovat ’хутка крочыць’, што у сваю чаргу, відаць, гукапераймальнага характару, насуперак Трубачову (гл. Фасмер, 3, 530); дапушчэнне такога развіцця семантыкі магло б вытлумачыць спецыфічнае значэнне паўночнарускага слова, дакладным семантычным адпаведнікам якога з’яўляецца рус. сіб. наступ ’скарынка лёду на паверхні снегу, шарпак’ (= рус. наст).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пра́ма, прысл.

1. Па прамой лініі; у прамым кірунку, напрамку. Пайсці прама. □ — А тут .. [партызаны] спыніліся? — Не, яны паехалі прама. Паўлаў. Прама была седлавіна, і я вырашыў прайсці краж праз гэтую седлавіну. Шамякін.

2. Роўна, не нагнуўшыся. Сядзець прама. Трымацца прама. □ [Дар’я] бачыць .. [Пятра] яшчэ здалёк. Стройны, падцягнуты, ён крочыць лёгка і прама. Ракітны.

3. Зараз жа, непасрэдна, адразу. Прама з парога .. [бабка] падышла да печы і ціхенька пабудзіла ўнучку: — Вулька, Вулька, устань, вячэраць будзем... Лынькоў. // Неўскосна. Вывучэнне праблем, прама ці ўскосна звязаных з Каліноўскім, працягваецца і цяпер многімі даследчыкамі. Г. Кісялёў.

4. Адкрыта, шчыра. [Семяняка:] — Я скажу вам прама: за бальшавікоў буду гаварыць. Лобан. Алесь яшчэ не паспеў як след асэнсаваць свае першыя ўражанні аб новай рабоце, новых людзях і таму прама не адказаў. Шыцік.

5. у знач. узмацняльнай часціцы. У спалучэнні з прыназоўнікамі надае ім большую дакладнасць і канкрэтнасць; проста. А потым я сустрэў яе ў магазіне. Сустрэўся прама ў дзвярах. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здра́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каму-чаму.

1. Перайсці на бок ворага; прадаць (у 2 знач.). Народ цябе, як брата, прыме, Калі Радзіму ты любіў, Калі не здрадзіў ты Радзіме. Буйло. Саша ўзненавідзела свайго брата, калі ёй здалося, што той здрадзіў і прадаўся фашыстам. Кучар.

2. Парушыць вернасць каму‑, чаму‑н. Як лёгка ісці, калі наперадзе крочыць чалавек, якому ты верыш ва ўсім, які ніколі не здрадзіць. Савіцкі. Так упершыню ў той дзень Адам здрадзіў кухару і стаў вучнем барадатага шаўца. Нядзведскі. // Парушыць сямейную вернасць, вернасць у каханні. Я хачу не згубы, Толькі крыху радасці Ды каб тая, любая, Да пары не здрадзіла!.. Лявонны.

3. перан. Перастаць дзейнічаць, праяўляцца, служыць каму‑н. Платон анямеў; ногі здрадзілі, і ён ухапіўся аберуч за край мучной скрыні. Ракітны. // Рэзка змяніцца (пра псіхічны стан чалавека). Спакой здрадзіў жанчыне: яна амаль скочыла да стала, схапіла таямнічы канверт, дрыжачымі рукамі выхапіла з яго, як з агню, пісьмо. Шамякін.

•••

Здрадзіць сабе — зрабіць што‑н. насуперак сваім перакананням.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)