Капі́ца1, копы́ця, копіца ’часовая укладка сена, саломы’ (ТСБМ, Сцяшк., Крачк.; лоеў., добр., Мат. Гом.; свісл., маст., беласт., пруж., драг., пін., Сл. паўн.-зах.). Прасл. kopica < kopa > капа (гл.).

Ка́піца2 ’прывязка ў цэпе’ (рэчыц., Нар. сл.; браг., Шатал.), ’абруч, на які замужнія жанчыны накручвалі валасы’ (Малч.; кобр., Шн. 3). Польск. kapica, н.-луж. kapica, в.-луж. khapica, ст.-чэш. kapicě, славен. kápica, серб.-харв. ка̏пица, балг. капица. Паводле Слаўскага, 2, 54–55, лексема паходзіць з польск. kapica, якое з kapa і суфікса ‑ica.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́па1 ’куча, група’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Яруш., Нар. сл., Яшк., ТС, Касп.). Укр. купа, рус. купа ’тс’, балг. купакапа сена’, макед. купа ’купа’, серб.-харв. ку́па, польск. kupa, чэш. kupa, славац. kupa, в.-луж. kupa ’тс’. Прасл. kupa адпавядае літ. kúopa, лат. kuopa ’тс’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі больш далёкія (Бернекер, 646; Траўтман, 138; Фрэнкель, 231).

Ку́па2 ’сухі, здробнены торф’ (Нар. лекс.), ’перагной’ (Яшк.), ’дзе гоняць смалу, выпальваюць попел’ (Яшк.). Гл. купіцца.

Ку́па3 ’вялікая бочка для зерня’ (ТС, КЭС, лаг.). Ст.-бел. куфа ’тс’ (з 1583 г.) запазычана з польск. kufa, якое са ст.-в.-ням. kuofa (Булыка, Запазыч., 182). Магчыма, для бел. купа крыніцай быў н.-ням. або ст.-сакс. варыянт (параўн. ст.-сакс. kōpa ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пы́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Мяккі, пухкі, лёгкі. Ужо бадай усё лісце абсыпалася з дрэў і пышным, стракатым дываном укрыла навакол траву і алеі. Паслядовіч. // Пушысты, густы, мяккі (пра валасы, шэрсць і пад.). [Ядвіся] была ў прыгожай чырвонай кофтачцы, якая вельмі ішла да яе твару, а чорныя і пышныя валасы яе былі перахвачаны чырвонай стужкай. Колас. Рослы юнак з правільнымі рысамі твару.., з пышнай, як капа сена, чупрынай, ён нечым вабіў да сябе. Сабаленка. // З вялікай колькасцю лісця, галін і пад. Сілачом стаіць Дуб разложысты, І здалёк відаць Пышны верх яго. Колас. // Поўны, круглявы (пра чалавека, яго твар). Антон Сафронавіч пачаў жартаваць з жонкі. Прыехала сюды [на курорт] худая, скура ды косці, а цяпер — глядзі, якая пышная дама! Паслядовіч.

2. Раскошны, багаты. Як у замку пышным Баляваў барон, Прыязджалі госці з чатырох старон. Глебка. Патоцкі старанна маскіруе свае пачуцці, загадаўшы наладзіць пышнае пахаванне Бандароўны. Шкраба.

3. Напышлівы (пра мову). Пышныя фразы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стог ‘вялікая капа сена, саломы’ (ТСБМ, Нас., Шат., Байк. і Некр., Бяльк., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ), дыял. таксама ‘сцірта’, ‘капец’, ‘укладка дроў’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. стіг, рус. стог, рус.-ц.-слав. стогъ, польск. stóg, в.-луж. stóh, н.-луж. stóg, чаш., славац. stoh, серб.-харв. сто̂г і сто̏г, славен. stȍg, балг., макед. стог. Прасл. *stogъ ‘сцірта сена, саломы і да т. п., якая ўложана вакол кала, шаста’ < і.-е. *stogo‑, роднаснае ст.-ісл. stakkr ‘стог сена, пласт’, staki ‘кол, жэрдзь’, гл. Младэнаў, 669; Тэрас, ZfslPh, 19, 122 і наст.; Борысь, 579. Параўноўваюць яшчэ з літ. stógas ‘страха’, ст.-прус. steege ‘адрына’, ст.-інд. sthágati ‘укрывае’; Фрэнкель, 911; Траўтман, 288. Супраць Покарны, 1013; гл. Фасмер, 3, 763 з аглядам літ-ры; Шустар-Шэўц, 1159; Бязлай, 3, 319; Махэк₂, 578–579; ЕСУМ, 5, 418. Роднаснае стажар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капо́т1 ’капота, верхняе адзенне’ (мсцісл. Бяльк.), капота ’верхняе (святочнае) адзенне’ (Шат., Шпіл.; паўд.-усх., КЭС), ’род верхняга адзення’ (Гарэц., Бес.); ’жакет, фуфайка, халат’ (астр., смарг.), раг., паст. (Сл. паўн.-зах.), ’плашч з даматканага сукна’ (Сцяц., зэльв.), ’доўгая верхняя мужчынская вопратка з даматканага сукна’ (Сцяшк.), ’шляхецкі шарак з металічнымі гузікамі’ (гродз. Нар. сл.), ’кароткае самаробнае і паношанае верхняе адзенне’ (клец. Нар. лекс.), ’дзіцячае або жаночае адзенне накшталт паліто’ (дзярж., Нар. сл.), ’сукенка з рукавамі’ (ст.-дар., Нар. сл., ТСБМ), капот ’тс’ (браг. З нар. сл.), драг. ’сукенка для дзіцяці’ (Сл. паўн.-зах.). З франц. capote ’плашч з капюшонам’, ’жаночы капялюш’ праз польск. мову, у якой існуе з XVII ст. (Слаўскі, 2, 58–59). Параўн. ка́па (гл.). Форма капот, відавочна, з рус. капот ’жаночы халат’.

Капо́т2 ’адкідная металічная накрыўка ў машынах’ (ТСБМ) — культурнае слова з пач. XX ст., запазычанае, відаць, з рус. капот ’тс’, якое з франц. capot.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярста́1 ’мера даўжыні = 1,067 км’ (БРС, КТС, Бяльк., Сцяшк. МГ), вэрста́ (Бес.), ст.-бел. верста = 1554,6 м. Укр. верста, верства ’вярста, верставы слуп’, рус. верста ’рад, парадак, лінія, прамая лінія’; ’вярста, верставы слуп’; ’высокі чалавек’, ст.-рус. верста, вьрста, връета ’вярста’ (з XI ст.), польск. wiorsta, чэш., славац. versta, славен. vŕsta, серб.-харв. вр́ста, балг. верста. Прасл. vьrsta ’паварот плуга’ побач з vьrstь узыходзяць да дзеяслова vьrtěti > vьrt‑ta > vьrsta (Гараеў, 1896, 66; Праабражэнскі, 1, 76; Міклашыч, 384; Брукнер, 603; КЭСРЯ, 76; Фасмер, 1, 300; Скок, 3, 629; БЕР, 1, 189; Махэк₂, 700–701; Голуб-Копечны, 423; Патабня, Из записок, 1, 13–16; Скурат, Меры, 28–31). Яна першапачаткова абазначала ’даўжыню баразны, якая ўтваралася ад аднаго да другога павароту плуга (сахі)’, пасля — ’даўжыню баразны’ і, нарэшце, — ’меру даўжыні’. Мае і.-е. адпаведнікі: літ. varsnà, var̃snas ’гон’, var̃štas ’паварот плуга, вярста’ (Траўтман, 355), ст.-інд. vr̥ttáḥ ’круглы’, vr̥ttam ’круг’ (Майргофер, 21, 246), лац. vorsus, versus ’баразна, рад, радок’, оск.-умбр. vorsus ’мера поля’; ’абарот’, н.-перс. gird ’круг’. Вальдэ₂ (824) аспрэчвае гэта.

Вярста́2 ’мера дроў, складзеных на ўсю шырыню і вышыню папярочнай сцяны хлява або іншага будынка’ (Інстр. III, Шат.), ст.-дар. ’доўгая сцірта дроў’ (З нар. сл.), вірста́ ’парэзаныя і пашчапаныя дровы, складзеныя сціртою’ (лаг., КЭС), а таксама вярстакапа сена’ (Жд., 3) і лях. верста́ ’ўкладка сена на краі стога’ (Мат. канф. МДПІ, 1966). Да вярста́1 і (гл.), значэнне якой ’баразна’, але ў дадзеным выпадку азначала ’пласт, слой’, якое ў адных гаворках канкрэтызавалася ў ’пласт дроў’ → ’дровы, пластамі складзеныя ў штабель’, у другіх — ’пласт сена’ → ’капа сена (якая ўтваралася з пластоў)’. Значэнне ’пласт, слой’ характэрна зах.-слав. мовам: польск. warstwa, н.-луж. warsta, в.-луж. woršta, worštwa, чэш. vrstva, vrstev, brstva, славац. vrstva, дзе яно таксама магло канкрэтызавацца: чэш., славац. vrstva ’спосаб укладання снапоў (у стозе, у пуні)’, в.-луж. worštwa ’сцірта дроў, засек для снапоў’, worštowc ’штабель дроў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Купі́ць ’набыць за грошы’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Сл. паўн.-зах.). Укр. купити, рус. купить, ст.-слав. коупити, балг. купя, серб.-харв. ку́пити, славен. kúpiti, польск. kupić, чэш. koupiti, славац. kúpiť, в.-луж. kupić, н.-луж. kupiś ’тс’. Прасл. kupiti лічыцца запазычаннем з гоц. kaupon ’таргаваць, гандляваць’, а германскія словы — з лац. caupo ’крамар’ (Бернекер, 647; Траўтман, 123; Кіпарскі, 204). Аднак існуе іншая магчымасць вытлумачыць паходжанне славянскіх лексем. Лац. caupo ў сваю чаргу разглядаецца як запазычанне з невядомай мовы. Яго можна звязаць са ст.-грэч. κάπηλος ’крамар’, калі прыняць для апошняга κάπηλος (< *κϜαπηλος): caupo‑ *ku̯op‑: *kou̯p‑. Сюды ж можна аднесці і тах. kappi ’серабро’ (< *kou̯p‑): ст.-грэч. καπηλεία ’гандаль’ ∼ тах. kappi ’серабро’. І.‑е. ku̯op тады разглядаецца як назва адзінкі натуральнага абмену. Параўн. прасл. kopa (гл. капа) (ст.-польск. і ст.-чэш. kopa ’грашовая адзінка’). Калі гэта так, мы можам рэканструяваць *ku̯op‑/*kou̯p‑ і аднесці сюды прасл. kupiti. Германскія словы можна разглядаць як славянізмы (далейшую аргументацыю гл. у Мартынава, Лекс. взаим., 161–166).

Ку́піць ’гарэць без полымя, дымець’ (Мартынаў, Зб. Крапіве, 210), якое суадносіцца з ко́паць (< *ku̯op‑) як аблаўтны варыянт *koup‑. Гл. купець і капцець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́паць ’падаць кроплямі’, ’крапаць’, ’ліць кроплямі’ (ТСБМ; гродз., віл., Сл. паўн.-пах.). Укр. ка́пати, рус. ка́пать, ц.-рус. капати, польск. kapać, н.-луж. kapaś, в.-луж. kapać, чэш. kapati, kapat, kvapati, славац. kvápať, kapať, славен. kápati, серб.-харв. ка̏пати, макед. капе, балг. капя, ка́пʼъ, капа, ст.-слав. капати ’капаць’. Прасл. kapati. Сцвярджэнне таго, што kapati/kap‑kap! (Фасмер, 184) не з’яўляецца рашэннем праблемы. Трубачоў (Эт. сл., 9, 145) прапануе звярнуць увагу на аманімію kapati ’падаць кроплямі’ і ц.-слав. капати ’капаць, рыць’ і атаясаміць гэтыя дзеясловы, — параўн. першаснае значэнне ў прасл. kapati ’біць’, ’удараць’ (з дуратыўным значэннем), якое з kopali ’капаць, рыць’. БЕР (2, 612) рэканструюе для апошняга дзеяслова прасл. форму ў выглядзе kapāti.

Капа́ць, кыпа́ць ’ускопваць, рыхліць зямлю’, ’выкопваць, даставаць што-небудзь’ (ТСБМ, Янк. 1., Бяльк., Сцяшк., Яруш., Янк. Мат.), ’разграбаць (аб курах)’ (Інстр. III). Укр. копати, рус. копать, польск., kopać, н.-луж. kopaś, в.-луж. kopać, чэш. kopati, славац. kopať, славен. kopáti, серб.-харв. ко̀пати, макед. копам, купа́ям, балг. копая, ст.-слав. копати ’тс’. Прасл. kopati (Трубачоў, Эт. сл., 11, 18–20). Роднаснае да літ. kapóti ’рубаць’, лат. kapât ’тс’, ст.-прус. en‑kopts ’закапаны’, далей — з арм. kopʼem ’высякаць, вырэзваць’; н.-перс. kāvad, kāfad ’капаць’, ’расколваць’, ст.-грэч. κόπτω ’сячы’ і σκάπτω ’капаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́ст ’спрасаванае граблямі бярэмя сена’, ’шчыльны слой чаго-небудзь’, ’гарызантальны слой пароды’ (ТСБМ, Др.-Падб., Сцяшк. Сл., Яруш., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.; сміл., арш., Стан.; ЛА, 2), віл. пласто́к ’бярэмя, ахапак’ (Жыв. сл.), ’плоскі слой гліны’ (Вярэн.; Жыв. НС), ’лён, што застаецца на шчотцы пры часанні кужалю’ (міёр., Шатал.), ’пачаскі’ (воран., Сл. ПЗБ), пла́сцік ’кавалачак парэзанай бульбы’ (Вешт.), пласце́нь ’пласт мёду, сена’ (Нас.), пласт ’укладванне палатна ў час бялення — гармонікам’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’сувой палатна’ (барыс., ЛА, 4), пла́стам ’выцягнуўшыся’ (Нас.). Укр. пласт, пластівʼя ’слой’, ’галіна хвойнага дрэва’, ’складзеная капа сена’, пласцʼе́нка ’абярэмак сена’, пластє́ ’жардзіны, прызначаныя для будаўніцтва’, рус. пласт ’валок скошанай травы’, ’бярэмя сена, якое бярэцца віламі’, польск., в.-луж. płast ’соты’, чэш. plást і plástev, славац. plást ’тс’, ’сотавы мёд’, славен. plȃst, plȃstje, plȃstovje ’слой’, ’малы стог’, серб.-харв. пла̑ст ’капіца, стажок, тарпа’, ’слой’, макед. пласт, балг. пласт ’пласт’. Прасл. *plastъ з мяркуемым першасным значэннем ’шырокі і тонкі слой, пласт’ (Махэк₂, 455) ці ’мата, від пляцёнкі, падобнай да тканіны’, якое з і.-е. *plōt‑t‑u‑s: ст.-інд. práthati ’пашырае’, ’раскладаецца (пра труп)’, літ. išplė́sti, išplė̃sti ’пашырацца, распаўсюджвацца’, лат. plats ’шырокі, прасторны’, ст.-інд. pr̥thú‑ ’шырокі’, с.-в.-ням. fletze ’слой пароды’, італ. fiadone ’пласт мёду’. Буга (РФВ, 73, 336) звязвае прасл. *plastъ з літ. plãštaka, plaštakà ’далоня’, Траўтман (223) і Мацэнаўэр (LF, 12, 349) — са ст.-в.-ням. flah ’плоскі’, гл. плоскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)