пераскака́ць сов.

1. в разн. знач. перескака́ть;

п. каго́е́будзь на кані́ — перескака́ть кого́-л. на ло́шади;

жа́ба ~ка́ла з аднаго́ ме́сца на друго́е — лягу́шка перескака́ла с одного́ ме́ста на друго́е;

2. перепляса́ть;

яна́ ўсіх ~ска́ча — она́ всех перепля́шет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засту́каць сов.

1. в разн. знач. застуча́ть; засту́кать;

з. у дзве́ры — застуча́ть (засту́кать) в дверь;

кроў ~кала ў скро́нях — кровь застуча́ла в виска́х;

2. прост. (захватить, поймать) засту́кать, засти́гнуть;

з. зло́дзея на ме́сцы злачы́нства — засту́кать (засти́гнуть) во́ра на ме́сте преступле́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стог ‘вялікая капа сена, саломы’ (ТСБМ, Нас., Шат., Байк. і Некр., Бяльк., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ), дыял. таксама ‘сцірта’, ‘капец’, ‘укладка дроў’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. стіг, рус. стог, рус.-ц.-слав. стогъ, польск. stóg, в.-луж. stóh, н.-луж. stóg, чаш., славац. stoh, серб.-харв. сто̂г і сто̏г, славен. stȍg, балг., макед. стог. Прасл. *stogъ ‘сцірта сена, саломы і да т. п., якая ўложана вакол кала, шаста’ < і.-е. *stogo‑, роднаснае ст.-ісл. stakkr ‘стог сена, пласт’, staki ‘кол, жэрдзь’, гл. Младэнаў, 669; Тэрас, ZfslPh, 19, 122 і наст.; Борысь, 579. Параўноўваюць яшчэ з літ. stógas ‘страха’, ст.-прус. steege ‘адрына’, ст.-інд. sthágati ‘укрывае’; Фрэнкель, 911; Траўтман, 288. Супраць Покарны, 1013; гл. Фасмер, 3, 763 з аглядам літ-ры; Шустар-Шэўц, 1159; Бязлай, 3, 319; Махэк₂, 578–579; ЕСУМ, 5, 418. Роднаснае стажар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пла́каць несов., прям., перен. пла́кать;

~калі гро́шыкі — пла́кали де́нежки;

вяро́ўка пла́ча — (па кім) верёвка пла́чет (по ком);

пла́ча як бабёр — пла́чет го́рькими слеза́ми;

чым бы дзіця́ ні це́шылася, абы не ~калапогов. чем бы дитя́ ни те́шилось, лишь бы не пла́кало;

б’юць і п. не даю́цьпогов. бьют и пла́кать не даю́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каламы́тка ’панос’ (Мат. Маг.). Рус. каламытка ’тс’. Статус бел. лексемы няясны. Фіксацыя, аднак, і рус. слова прадстаўлена на абмежаванай тэрыторыі і гэта не дазваляе думаць пра банальнае запазычанне або пра інфільтрацыю. Наяўнасць жа сепаратных сувязей нельга аспрэчваць, хоць і няясна, на якой тэрыторыі знаходзіўся цэнтр інавацыі. Слова, як здаецца, было ўтворана на базе больш шырока вядомага мыт ’панос’ (гл.). Паколькі гэта слова вядома і ў рус. і ва ўсх.-бел. гаворках, яно не вырашае пытання аб напрамку інавацыі. Адносна першай часткі лексемы каламытка можна выказаць наступныя меркаванні. Нельга выключыць магчымасці ўтварэння слова з пачатковым эспрэсіўным фармантам кала (кола‑) няяснага паходжання (відаць, выдзяляецца як самастойная частка з складаных слоў). Існаванне такога фарманта пацвярджаецца шэрагам прыкладаў: рус. бран. коломат ’крык, шум і інш.’, укр. бук. калабусьок ’бусел’ і інш., на жаль, не вельмі ясных этымалагічна. З другога боку, нельга выключыць сувязі першай часткі слова са слав. kalъ, пэраў», бел. дыял. каліцца ’спаражняцца’. Трэба ўлічыць таксама, што другая частка разглядаемага слова суадносіцца з дзеясловам тыпу рус. мытить. Адносна значэння параўн. у Даля, 2, 956: «Хворать мытом, поносом». У такім выпадку каламытка ў большай меры нагадвае ўтварэнні тыпу бел. каламут, рус. колоброд і да т. п., аднак генезіс першай часткі слова няясны. Гл. яшчэ адносна этымалогіі другой часткі мыт, мытуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калабо́к ’малы хлябок’ (навагр., Жыв. сл.; Сцяшк.; в.-дзвін., Сл. паўн.-зах.; рас., Шатал.). Статус фіксацый слова ў першых дзвюх крыніцах няясны; параўн. меркаванне аўтара слоўніка: «магчыма, слова запазычана ў бежанстве з рускай ці ўкраінскай мовы ў час першай сусветнай вайны» (Жыв. сл., 23). Апошнія запісы з поўначы Беларусі можна разумець або як суаднесеныя з рус. колобок ’тс’ (паколькі гаворкі поўначы Беларусі роднасныя з рускімі), або як рус. запазычанне (на дыялектным узроўні). Рус. колобок (памянш. ад колоб) ведаюць на шырокай тэрыторыі, адносна ўкр. лексемы (прыводзіцца ў Грынчэнкі) можна сказаць, што статус яго не вельмі надзейны: слова сустракаецца ў казцы, параўн.: «Баба… витопила в печі, замісила яйцями борошно… спекла колобок» (Грынчэнка, 2, 270). Такім чынам, меркаваць аб усх.-слав. характары ўтварэння не даводзіцца. Рус. колоб этымалагічна вельмі няяснае ўтварэнне; з аднаго боку, праглядваюцца сувязі гэтага слова з утварэннямі ад колб‑ (параўн. коўб), якія называюць розныя акруглыя прадметы, абрубкі і да т. п., з другога — формы тыпу колабушек ’хлябок’, нельга не суаднесці з балабошкі ’пышкі і да т. п.’ Апрача таго. звяртае на сябе ўвагу незразумелы паралелізм коло‑ і кала, прычым не толькі на рус. тэрыторыі, дзе гэта можна было б вытлумачыць аканнем, але і ва ўкр. мове і ў паўн.-рус. окаючых гаворках (тут і назвы хлеба, і абрубкі дрэва, і посуд, і назвы геаграфічнага рэльефу, гл. больш падрабязна Талстой, Геогр., 231–232). Гл. яшчэ Фасмер, 2, 292, дзе агляд старых этымалогій рус. колоб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вол (род. вала́) м. вол;

рабі́ць як чо́рны в. — рабо́тать как вол;

ні вала́ ні кала́ — ни кола́ ни двора́;

з аднаго́ вала́ дзвюх шкур не дзяру́цьпогов. с одного́ вола́ двух шкур не деру́т;

адзі́н хоць з’еш вала́, дык адна́ хвала́посл. оди́н хоть съешь вола́, так одна́ сла́ва;

стары́ в. баразны́ не псуе́погов. ста́рый конь борозды́ не по́ртит;

(прыйшо́ўся) як вол да карэ́тыпогов. (годи́тся) как вол для каре́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дворI м.

1. двор, род. двара́ м.; (возле дома — ещё) панадво́рак, -рка м.; (большой) дзядзі́нец, -нца м.;

на дворе́ на двары́;

вход со двора́ увахо́д з двара́;

моне́тный двор мане́тны двор;

постоя́лый двор зае́зны дом;

скотоприго́нный двор жывёлапрыго́нны двор;

пти́чий двор пту́шнік, птушы́ны двор;

2. (отдельное крестьянское хозяйство) двор, род. двара́ м.; ха́та, -ты ж.;

в дере́вне сто дворо́в у вёсцы сто дваро́ў (хат);

быть не ко двору́ быць не да кампа́ніі;

ни кола́ ни двора́ ні кала́ ні двара́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двор 1, двара, м.

1. Участак зямлі пры доме, хаце, прадпрыемстве, абгароджаны плотам ці сценамі будынкаў. Выйсці з хаты на двор. Выехаць з двара. □ Прасторны, роўны двор вясёлы Заўсёды повен быў жывёлы. Колас. Хата мела ў сабе пяць акон: тры на двор і два на вуліцу. Гартны. // Абгароджаны ўчастак з будынкамі для скаціны. Скацінны двор. □ Меркавалася сена з грудоў прывезці да коннага двара. Чарнышэвіч.

2. Сялянскі дом, хата з усімі гаспадарчымі пабудовамі; асобная сялянская гаспадарка. Сяло Чмарава па ўзгор’і — вялікае, а хаты параскіданы як папала; некалькі двароў ёсць новых. Каваль. Вучняў было нямнога — вёска налічвала ўсяго сорак двароў. Кавалёў. / У значэнні падліковай адзінкі. З разлікам на кожны двор.

3. Гіст. Памесце, маёнтак. Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты. Ткаць залатыя паясы. Багдановіч. Памятаў Рыгор і тыя моманты, калі цёмныя лістападаўскія ночы асвятляліся вогненнымі факеламі з панскіх двароў. Гартны.

4. Гаспадарчы цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства (калгаса, саўгаса і пад.). Калгасны двор — стайня і кароўнік — быў на загуменні. Лобан.

•••

Манетны двор — дзяржаўнае прадпрыемства, якое вырабляе манеты, ордэны, медалі і іншыя знакі і вырабы з металу, прымяняючы залачэнне, серабрэнне і ювелірныя эмалі.

Заезны двор (дом) (уст.) — памяшканне для начлегу з дваром для коней і фурманак, а таксама карчмой.

На дварэ — не ў хаце, на вуліцы, на адкрытым паветры.

На двор — па натуральнай патрэбе (схадзіць, папрасіцца, хацець і пад.).

Ні кала ні двара гл. кол ​2.

Прахадны двор — а) адкрыты двор, праз які можна прайсці чужым людзям; б) хата, дом і пад., куды часта прыходзяць людзі.

двор 2, двара, м.

У манархічных краінах — манарх і яго акружэнне. Будучы апазіцыйна настроеным да царскага двара, Сувораў не аднойчы трапляў у няміласць. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двор I (род. двара́) м.

1. в разн. знач. двор; (место вне жилых помещений — ещё) у́лица ж.;

увахо́д з двара́ — вход со двора́;

на дварэ́ гарачыня́ — на у́лице жара́;

у вёсцы дзе́сяць дваро́ў — в дере́вне де́сять дворо́в;

жывёлапрыго́нны д. — скотоприго́нный двор;

птушы́ны д. — пти́чий двор;

2. ист. (помещичья усадьба) уса́дьба ж.; поме́стье ср., име́ние ср.;

па́нскі д. — поме́щичья уса́дьба, поме́стье;

мане́тны д. — моне́тный двор;

зае́зны д. (дом) — постоя́лый двор;

прахадны́ д. — проходно́й двор;

ні кала́ ні двара́погов. ни кола́ ни двора́

двор II (род. двара́) м. (в монархических странах) двор;

ца́рскі д. — ца́рский двор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)