Абцэ́сам ’хутка, імкліва’ (Сцяшк. МГ) < лац. праз польскае obcesem. Гл. польск. obces, obcesem, obcesowy (Брукнер, 369). Запазычанне нядаўняе. Да XVIII ст. у польскай мове толькі obces < лац. obsessus ’шалёны, у якім д’ябал сядзіць’. На карысць польскага пасрэдніцтва тая ж фанетычная адаптацыя (bc < bs) і той факт, што значэнне ўзыходзіць да царкоўнай тэрміналогіі.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
*Калбу́к, колбу́к ’віхар’. Па тэрыторыі гэта фіксацыя адносіцца, паводле меркаванняў Кольберга, 440, да зах. Палесся (пруж.). Дакладных адпаведнікаў у значэнні ’віхар’ як быццам няма на іншай бел. тэрыторыі. На думку Цыхуна, Бел.-польск. ізал., 148, суадносіцца з польск. kołbuk ’міфічная істота ў вобразе птушкі’, kołbuk, або kłobuk ’злы дух. д’ябал’, дух у выглядзе агню’, якія фіксуюцца на Мазоўшы і ў Варміі. Меркаванне аўтара аб тым, што ідэнтыфікацыя бел. і польск. слоў у якасці ізалексы магчымая, паколькі ў народных прымхах віхар вельмі часта атаясамліваецца з д’яблам, патрабуе ўдакладнення. Па сутнасці, для польск. лексем аб значэнні ’віхар’ (’д’ябал’ < ’віхар’) мяркуецца’ на аснове бел., аднак няясна, ці ёсць значэнне ’д’ябал’ у бел. слова. Не выключана, што асноўныя яго значэнні іншыя і назва віхру — рэалізацыя пабочнай семемы. Можна думаць, што асноўнае значэнне бел. слова адпавядае польскаму ’злы дух, д’ябал’ і ўжыта яно было менавіта ў такім сэнсе. Супраць гэтага лінгвагеаграфія. Ёсць пэўныя цяжкасці і семантычнага плана. Польск. лексіка лічыцца запазычанай, у якасці крыніцы аўтары Варшаўскага слоўніка бяруць або Chobold ’міфічная істота ў вобразе птушкі’, або kobold казачная істота, якая пільнуе скарбы ў гарах’. Зыходзячы з формы kłobuk як асноўнай, Слаўскі (2. 257) уключае адзначаныя польскія лексемы ў артыкул kłobuk ’капялюш, каўпак’. У польск. гаворках адзначана kłobuch ’ястраб’, што можна супаставіць з вышэй прыведзеным значэннем ’злы дух у выглядзе птушкі’. Аднак тэрыторыя, на якой сустракаюцца гэтыя лексемы, розная. Калі зыходнай формай лічыць kołbuk, відавочна абгрунтаваным аказваецца меркаванне Цыхуна (там жа), што слова, магчыма, звязана з усх.-слав. колб‑ ’шар, круглы і тоўсты канец чаго-н.’, а значэнне ’д’ябал’ магло непасрэдна суадносіцца з вядомай на ўсходзе семантыкай лексем коўб ’страўнік жывёлы’, коўбы ’вантробы, кішкі’, паколькі ёсць розныя «зневажальныя» назвы аналагічнай з’явы на Кашубшчыне (гл. Сыхта, JP, 37, 1957; Сыхта, 1, 35–38). Паколькі падобныя назвы страўніка з’яўляюцца хутчэй за ўсё другаснымі (натуральныя вытворныя ад колб‑ ’шар і да т. п.’), а прыведзеныя польскія тэрміны для д’ябла этымалагічна няясныя, можна выказаць сумненне ў суаднесенасці бел. і польск. слоў. У такім выпадку застаецца прааналізаваць магчымасць утварэння разглядаемага слова ад клубок або ад клобук, або, як прапанаваў Цыхун, ад колб‑. Фармальна першыя дзве лексемы аднолькава падыходзяць у якасці крыніцы. Бліжэй да мяркуемага ўтваральнага слова клобук (для першага неабходная метатэза клубок ∼ клобук).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ляд 1 ’няшчасце, няўдача’ (Булг.). Роднаснае з рус. ляд ’д’ябал, нячысцік, якое выводзяць з ледачий ’шалапутны, нічога не варты’ або з польск. ladaczy (ladacy) ’д’ябал’. Гэта нібыта пацвярджаюць і бел. лядашчыц ’нячысцік’, лядашцік ’злы дух’ (Нас.). Паводле Карскага (Труды, 205), лядъ лічыцца таксама паланізмам, што можна аспрэчваць. Бел. ляд з’яўляецца працягам прасл. паўн. lędъ ’д’ябал’, які названы так паводле яго месцазнаходжання — на лядах, параўн. аналагічна хлеўнік, амшанік, балотнік (Талстой, Геогр., 142–143). Развіццё семантыкі ў адмоўным напрамку, як і ў бел. чартаўшчына ’што-небудзь незразумелае, неверагоднае, недарэчнае’, якое ад чорт. Бел. ляд мае адпаведнікі ў рус. народных гаворках са значэннямі: ’бяда, няшчасце’, ’хвароба, немач’, ’усё ні да чаго не патрэбнае’. Сюды ж маст. ляда ’цяжка’ (Сл. ПЗБ).
Ляд 2 ’прагаліна на полі, дзе не ўзышло збожжа або бульба’ (кам., ДАБМ, 957), ’поле на месцы высечанага лесу ці пажарышча’ (пруж., Яшк.). Роднаснае да ляда 1 (гл.). Прасл. lęd‑ъ (параўн. рус. валаг., калін. ляд ’нізкае балоцістае месца’, ’сырая паляна’, арханг. ’лядная сістэма земляробства’ ўжывалася разам з lęd‑a і lęd‑o, як і іншыя словы з суфіксамі на ‑nъ (‑na, ‑no) і ‑tъ (‑ta, ‑to), — больш падрабязна гл. Аткупшчыкоў (Из истории, 162, 163).
Ляд 3 у назве расліны мышый ляд ’гарошак мышыны, Vicia crassa L.’ (драг., Нар. лекс.). Да ля́да 2 (гл.) або да яд (?).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Капалю́ш ’летняя шапка з палямі’ (іван., КЭС), капелюш ’саламяная, сітавая, лазовая шапка’ (Шн. 3, ПІпіл.; гродз. Рам. 1), капелюша ’капялюш’ (Мядзв.); у капэлюшы ’д’ябал’ (Выг.), капелюшы ’лісты гарбузоў’ (Бір.), капелюш, капелюшы. капелюшній. капелюшні, капелюшнічок, капелюшына ’гарлачык жоўты, Nuphar luteum (L.) Sm.’, ’гарлачык чыста-белы, Numphaea candida Presl.’, ’падалешнік еўрапейскі, Asarum europaeum L.’ (Бейл.), да капялюш (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
прыне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.
1. каго-што. Несучы, даставіць.
2. перан., што. З’явіцца прычынай, даць у выніку.
П. карысць. П. заспакаенне.
Напружаная праца прынесла свае вынікі.
3. што. Зрабіць, ажыццявіць што-н., што ўказана назоўнікам.
П. клятву (паклясціся). П. падзяку (падзякаваць). П. ў ахвяру што-н. (ахвяраваць).
4. каго (што); безас. і ў спалучэнні са словамі «д’ябал», «чорт», «нячыстая». Пра нечаканы, непажаданы прыход, з’яўленне каго-н. (разм.).
Які чорт прынёс сюды гэту кампанію!
Каго там прынесла нячыстая ў такі час?
|| незак. прыно́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць.
|| наз. прынясе́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.) і прыно́с, -у, м. (да 1 знач.; разм.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
А́нцік ’прыгожая дзяўчына, прыгожы хлопец’ (Бяльк.). Рус. смал. а́нтик ’лясун’. Калі гэтыя ўтварэнні звязаны (семантыка: ’спакуслівы, як лясун’), відаць, іх трэба звязаць з анціпка ’д’ябал’ (гл.). Іначай — ад рус. анти́к ’рэдкі’, ’чалавек незвычайны’ (ССРЛЯ); ’камея’ (Даль); рус. слова < франц. antique ’старажытны’ < лац. antiquus (Шанскі, 1, А, 118); параўн. антычны (Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73), але няясны перанос націску, як і пры атаясамленні з анці́пка; параўн. а́нціць ’гуляць’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Анчу́тка ’д’ябал’ (Мядзв.). Рус. дыял. анчута (СРНГ), анчут. Табуістычная замена назвы д’ябла анчыхрыст у кантамінацыі з уласным імем Анісіфар (Успенскі, Труды знак., 5, 487). Версію аб балтыйскім паходжанні слова гл. Тапароў, Baltistica, IX (1), 29 і наст., Талстой, Материалы Всесоюзного симпозиума по вторичным моделирующим системам I (5), Тарту, 1974, 31. Краўчук (вусн. паведамл.) лічыць, што зыходным з’яўляецца форма анчут < анчи‑юд (параўн. пск. анчию́д; Пск. сл., 1, 66): анчи‑ (анти‑) + юд (Иуда). Параўн. анцію́д(а).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Не́мач ’слабасць, бяссілле, хвароба’ (Нас., Касп., Грыг., Гарэц., Чуд., Яруш., Пятк. 2, Жд. 2, Янк. Мат., ТС, Сцяшк.), ’хвароба, ліха’ (чавус., Нар. сл.), ’слабасць, перашкода’ (дзярж., Нар. сл.), niémač ’нейкая пошасная хвароба была за прыгонам’ (Варл.), не́мач ’д’ябал, чорт’ (Сл. ПЗБ), укр. не́міч ’хвароба, слабасць’, рус. не́мочь ’хвароба’, польск. niemoc ’хвароба, бяссілле’, чэш., славац. nemoc ’тс’, луж. njemoc/njamoc ’тс’, славен. nemȏč ’слабасць’, серб.-харв. немо̄ћ, мак. немоќ, немош ’слабасць, хвароба’, балг. немощ. Прасл. *nemoktь да *mogti, гл. магчы.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ляда́шчы 1 леда́шчы, ліда́шчый, лыда́шчый ’кволы, хілы; нядужы, слабы; дрэнны, нягодны; стары, струхлелы; збуцвелы; выцерты’ (Нас., Грыг., Бес., Яруш., Ант., Касп., Бір. Дзярж., Сцяшк., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’злы, сярдзіты, запальчывы’ (слуц., Жыв. сл.), ’нікудышні, пусты’; ’д’ябал’ (мін., КЭС), ’легкадумны’. Да ляда́шты (гл.). Сюды ж: ляда́шчына ’непатрэбная рэч’ (Нас.), ляда́шчыца, ліда́шчыца ’кепскі, дрэнны, сапсаваны’ (Мал., Булг., Кос.), ’нягодніца’ (паўд.-усх., КЭС), лядашчыцца ’паступаць дрэнна’ (Федар. Дад.).
Ляда́шчы 2 ’ледзяны, дужа халодны’ (валож., Жыв. сл.). Нерэгулярнае ўтварэнне ад лядакі́ ’ледзякі’ пры ад’ідэацыі ляда́шчы 1 і польск. lodowaty ’ледзяны’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Анці́пка 1 ’нячыстая сіла’ (Рам. 8, 284). Укр. дыял. анти́пка ’д’ябал’. Паводле Рудніцкага, укр. назва чорта з уласнага імя Антип як табуістычная замена слова антихрист. Супраць Краўчук (ВЯ, 1968, 4, 121), які выводзіць гэту назву ад уласнага імя Ірада-Анціпы. Успенскі (Труды знак., 5, 487) лічыць рус. антипка ўтвораным як табуістычнае слова з Анісіфар; нельга выключыць, што анціпка — памянш. форма ад анцыпар, сувязь з якім наўрад ці можна выключыць. Параўн. анчутка.
Анці́пка 2 ’роў, яр, яма’ (Рам., 9, 10). Магчыма, перанос з назвы нячыстай сілы анціпка 1 на месца, дзе яна быццам бы знаходзіцца — яр.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)