Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
д’я́бал, -бла, мн. -блы, -блаў, м.
1. У рэлігійным уяўленні: злы дух, чорт, сатана, які супрацьстаіць Богу.
2.Ужыв. як лаянкавае слова, а таксама ў некаторых выразах.
Куды цябе д. нясе?!
Якога д’ябла я там не бачыў?
|| прым.д’я́бальскі, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
д’я́бал, -бла м., рел., бран. дья́вол, сатана́, бес;
◊ а ну цябе́ да д’я́бла (к чо́рту) — ну тебя́ к ле́шему
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
д’я́бал, ‑бла, м.
У рэлігійных уяўленнях — злы дух, чорт, сатана. Айцец Мікалай — чалавек малады, і яго не-не ды часамі бухторыць д’ябал і прымушае заглядацца на прыгожых маладзіц.Колас.// Ужываецца як лаянкавае слова. — Ігналя, — дзе ты? — крычаў Міхалка. — А д’ябал яго ведае, дзе ён тут схаваўся.Бядуля.— Цімох, д’ябал, вушы паадрываю за такія жарты! — незласліва памахаў кулаком Мальчэўскі.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
д’я́балм Téufel m -s, -; Dämon m -s, -mónen; böser Geist, Sátan m -s, -e;
малы́ сапра́ўдны д’я́бал der Kléine ist ein ríchtiger Téufel;
◊ каб цябе́д’я́бал пабра́ў! (лаянк) hol dich der Téufel!;
да д’ябла! (лаянк) zum Téufel!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
д’я́бал
(польск. diabeł < ст.-чэш. diabel < лац. diabolus, ад гр. diabolos)
злы дух, чорт, сатана ў рэлігійных уяўленнях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Д’ябал ’д’ябал’ (БРС, Сцяшк., Нас., Шат., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск.diabeł (у ст.-польск. была яшчэ форма diaboł). Польск. слова са ст.-чэш.diábel (чэш.ďabel) < лац.diabolus < грэч.διάβολος (гл. Слаўскі, 1, 146). Запазычанне сведчыцца наяўнасцю гука ‑б‑ (ва ўсх.-слав. мовах, дзе слова ўзята прама з грэч. мовы, формы тыпу рус.дья́вол, укр.дия́вол, дія́вол). Іншая форма слова — дзя́бал (дзя́бэл — Нас.), якая, паводле Кюнэ (Poln., 52), таксама запазычана з польск.diabeł (djabeł).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шата́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
Сатана, д’ябал.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
д’я́бальскі, -ая, -ае.
1.гл.д’ябал.
2. Незвычайны, вельмі моцны.
Д’ябальская спёка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)