Д’ябал ’д’ябал’ (БРС, Сцяшк., Нас., Шат., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. diabełст.-польск. была яшчэ форма diaboł). Польск. слова са ст.-чэш. diábel (чэш. ďabel) < лац. diabolus < грэч. διάβολος (гл. Слаўскі, 1, 146). Запазычанне сведчыцца наяўнасцю гука ‑б‑ (ва ўсх.-слав. мовах, дзе слова ўзята прама з грэч. мовы, формы тыпу рус. дья́вол, укр. дия́вол, дія́вол). Іншая форма слова — дзя́бал (дзя́бэлНас.), якая, паводле Кюнэ (Poln., 52), таксама запазычана з польск. diabeł (djabeł).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)