прыне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.

1. каго-што. Несучы, даставіць.

2. перан., што. З’явіцца прычынай, даць у выніку.

П. карысць. П. заспакаенне.

Напружаная праца прынесла свае вынікі.

3. што. Зрабіць, ажыццявіць што-н., што ўказана назоўнікам.

П. клятву (паклясціся). П. падзяку (падзякаваць). П. ў ахвяру што-н. (ахвяраваць).

4. каго (што); безас. і ў спалучэнні са словамі «д’ябал», «чорт», «нячыстая». Пра нечаканы, непажаданы прыход, з’яўленне каго-н. (разм.).

Які чорт прынёс сюды гэту кампанію!

Каго там прынесла нячыстая ў такі час?

|| незак. прыно́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць.

|| наз. прынясе́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.) і прыно́с, -у, м. (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)