Падкураваць ’пад’юдзіць, падбухторыць да чаго-н.’ (Федар. VII). Да курыць. Развіццё семантыкі, відаць, праз ужыванне гэтага дзеяслова ў пчалярскай практыцы: падкурыць (пчол) ’выгнаць з вулля, каб ляцелі шукаць нектар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павыжыва́ць 1, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Выжыць — пра ўсіх, многіх. Раненыя павыжывалі.

павыжыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Выжыць, выгнаць адкуль‑н. усіх, многіх. Павыжываць усіх з хаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́курыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Дакурыць да канца; скурыць. Выкурыць папяросу, люльку.

2. Выгнаць дымам. Выкурыць лісу з нары.

3. перан. Разм. Выжыць, прымусіць выйсці. Выкурыць няпрошаных гасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́перці, -пру, -праш, -пра; вы́пер, -рла; -пры; -перты; зак.

1. каго-што. Выцесніць напорам, выдавіць сілай.

В. дно ў бочцы.

2. каго. Выгнаць, выключыць, звольніць (разм.).

В. з хаты.

В. з работы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выдацца, высунуцца за межы чаго-н. (разм.).

В. наперад.

|| незак. выпіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́метатьI сов.

1. (выбросить) вы́кінуць, мног. павыкіда́ць;

2. (икру) адкла́сці;

3. (колос, побеги) вы́гнаць, вы́кінуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́шибить сов. (что) вы́біць; (кого) вы́шпурнуць, вы́кінуць, мног. павыкіда́ць, вы́гнаць, мног. павыганя́ць;

вы́шибить дух вы́біць дух;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

давары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., што.

Скончыць варыць што‑н., зрабіць прыгодным для спажывання. Манька падрыхтуе чыгункі, загадае Міхалку зварыць ці даварыць страву, выгнаць карову, а сама — за касу і ў поле. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́чысціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., каго-што.

1. Зрабіць чыстым. Вычысціць зубы. Вычысціць двор.

2. Уст. Выключыць са складу чаго‑н.; выгнаць. [Смачны:] — Піша [студэнт], што ў іх выкрылі і вычысцілі ў тэхнікуме сына былога буйнога памешчыка. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіву́ха, ‑і, ДМ ‑вусе, ж.

Дрэнна ачышчаная жытняя гарэлка. [Язэп і Тамаш:] — Колькі мы можам выпіць гэтае самаробнае сівухі. Чорны. // Разм. Пра гарэлку наогул. І алкаголік даўгалыгі Сячэ сябе, сячэ за двух, Нібыта хоча з цела выгнаць Гарэлкі дух, сівухі дух! Сербантовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самарда́к, ‑а, м.

Разм.

1. Груб. Удар па твары. Даць самардака.

2. Хвароба ў роце, пры якой баляць сківіцы. Самардак у роце — есці нельга.

3. Пануры, упарты, маўклівы чалавек. Глядзіць спадылба, як той самардак.

4. Упартасць, маўклівасць. Трэба самардака выгнаць з яго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)