пру́цік, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да прут; тонкі, невялікі прут. На тонкім пруціку калыхалася звітае з аднаго кепскага валосся шэрае гняздзечка. Адамчык. Толькі недарэка верабей аднекуль зверху зляцеў і сеў на жалезны пруцік рашоткі. Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смажані́на, ‑ы, ж.
Страва, яда, звычайна з мяса, прыгатаваная смажаннем. — Не выкладай у міску гэтай смажаніны, — сказаў Верабей Сцепанідзе, — стаў з патэльняй. Пестрак. Што за смажаніна выйшла.. — невядома, бо з’едзена яна была ў адзін міг. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Свірбу́ль ‘птушка снягір’ (Сцяшк.). Паводле Цыхуна (Лекс. балтызмы, 53), літуанізм, параўн. літ. žvírblis, žvírbilis ‘верабей’. На думку Лаўчутэ (Балтизмы, 72), не выключана, што крыніцай магло быць і лат. žvirbulis ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канапля́нік, ‑а, м.
1. Участак зямлі, засеяны каноплямі. Непадалёк ад сядзібы канчалася паласа канапляніку. Галавач.
2. Абл. Верабей. Пырхаюць чародкі канаплянікаў. Сачанка. Мікола маўчаў, паглядаючы, як за акном на плоце падскоквалі нахохленыя ў прадчуванні зімы канаплянікі. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цві́ркаць, ‑ае; незак.
Тое, што і цвыркаць. Вясёлы шпак трапеча крыльцамі, спявае сонцу сваю гуллівую песню. А побач з ім, на галінцы клёну, цвіркае верабей, яшчэ ўсё не пакідаючы надзеі выправіць у шпака яго новую хатку. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́нік, ‑а, м.
Звязаны пучок галінак для паркі ў лазні, падмятання падлогі. Вязаць венікі. Бярозавы венік.
•••
Голы як стары венік гл. голы.
Помніць да новых венікаў гл. помніць.
Сядзець, як мыш пад венікам (як верабей у веніку) гл. сядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трысняго́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трыснягу. Трысняговыя зараснікі. // Які зарос трыснягом. Трысняговае балота, // Зроблены з трыснягу, здабыты з трыснягу. Трысняговы кошык. Трысняговы цукар.
2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Трысняговы верабей. Трысняговая асака.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пу́дзік ’верабей’: пудзік прыляцеў, на галінку сеў (іўеў., Сл. рэг. лекс.). Адна з апісальных назваў вераб’я, відаць, ад пу́дкі ’палахлівы’, пу́дзіць ’палохаць’ (гл.), да словаўтварэння параўн. канапля́нік, прася́нік і пад. (Жыв. св., 40–41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чыры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і цырыкаць. Верабей скача па гладкім асфальце тратуара і нешта па-свойму гаворыць, чырыкае. Брыль. Ля ганка сельмага чырыкалі вераб’і, трымцела ад ветру і залацілася на сонцы растрэсеная на вуліцы салома. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гарабе́й ’верабей’ (Сцяшк. МГ), гарабе́шак ’тс’ (Шатал.). Параўн. таксама формы арабей, верабей (гл.). Формы з пачатковым г‑ (замест в‑; гэтыя апошнія з’яўляюцца зыходнымі, прасл. тыпы можна звесці да *verb‑: *vorb‑ з рознай суфіксацыяй; гл. Трубачоў, Слав. языкозн., V, 177) другаснага паходжання. Яны адлюстроўваюць трактоўку зыходнага пачатковага гука *v‑ (адсюль мена г : в). Можна таксама меркаваць і аб дадатковым моманце: ва ўкр. мове побач з формамі воробе́ць, горобе́ць існуе і гворобе́ць. Гэта можа сведчыць і аб іншай фанетычнай з’яве — устаўцы перад пачатковым в‑ «паразітнага» гука г. Але першы варыянт тлумачэння больш верагодны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)