Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
«ВЕРАБЕ́Й»,
традыцыйны бел. танец. Цесна звязаны са шматлікімі карагоднымі варыянтамі, у аснове якіх кругавая пабудова, імітацыя рухаў вераб’я, суправаджэнне прыпеўкамі. Складаецца з 2 частак: 1-я ва ўмераным тэмпе, муз. памер трохдольны, 2-я — у хуткім, муз. памер 2/4. Уваходзіў у рэпертуар трупы І.Буйніцкага. Быў вядомы ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
Ю.М.Чурко.
т. 4, с. 92
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
ВЕРАБЕ́Й Анатоль Леанідавіч
(н. 10.8.1950, в. Вайнілавічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. крытык і літ.-знавец. Канд. філал. н. (1979). Скончыў БДУ (1972). У 1977—90 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1990 у БДУ. Друкуецца з 1976. Даследуе сучасную бел. л-ру, пытанні маст. перакладу і літ. сувязей. Аўтар манаграфій «Максім Танк і польская літаратура» (1984), «Жывая повязь часоў: Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985), «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20—30-х гадоў» (1990), «Абуджаная памяць: Нарыс жыцця і творчасці У.Караткевіча» (1996), брашуры «Паэзія Максіма Танка» (1983). Падрыхтаваў да выдання «Збор твораў» П.Пестрака (т. 3, 1985), зб. «На ўзвеях дзён» У.Хадыкі (1986), «Збор твораў» У.Караткевіча (т. 1—8, 1987—91), кн. яго перакладаў «Галасы маіх сяброў» (1993) і «Творы» (1996). Аўтар сцэнарыя дакумент. фільма пра Караткевіча «Рыцар і слуга Беларусі» (1991).
І.У.Саламевіч.
т. 4, с. 92
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
ВЕРАБ’І́
(Passer),
род птушак сям. ткачыкавых атр. вераб’інападобных. 18 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, некаторыя віды завезены ў Паўн. і Паўд. Амерыку, Аўстралію, Новую Зеландыю і інш. месцы. Жывуць у населеных месцах, садах, парках, гаях, поймавых дубровах, на палях, у пустынях. На Беларусі 2 віды: верабей дамавы (Passer domesticus) і верабей палявы (Passer montanus), аселыя. Верабей палявы часткова вандроўны від.
Даўж. 12—18 см, маса 20—37 г. Апярэнне светла-шэрае, бураватае і чорнае. У самцоў многіх відаў чорная пляма на горле. Амаль усе чародныя, у перыяд гнездавання — каланіяльныя птушкі. Гнёзды пад дахамі, у нішах будынкаў, у дуплах, норах, на дрэвах. Калі кормяць птушанят, знішчаюць шмат шкодных насякомых. Дарослыя кормяцца пераважна зернем. Шкодзяць збожжавым культурам.
т. 4, с. 92
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
АЛЯ́ПКА,
вадзяны верабей (Cinclus cinclus), птушка сямейства аляпкавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі і паўд.-зах. Афрыцы. На Беларусі вельмі рэдкі аселы від, занесены ў Чырвоную кнігу.
Даўж. да 20 см, маса да 70 г. Моцнага складу, з кароткімі закругленымі крыламі і хвастом, доўгімі нагамі. Апярэнне зверху буравата-шэрае, знізу белае. На ноздрах скурыстая перапонка. Гнёзды паблізу рэк з хуткім цячэннем, трымаецца паасобку і парамі. Зімой трапляецца каля палонак. Корміцца воднымі беспазваночнымі і маляўкамі рыб. Можа прабегчы пад вадой да 20 м. Выводзіць 2 патомствы за год.
т. 1, с. 299
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)