Пахадзя́ка ’старац, бадзяга’ (Касп.), ’пасялуха’ (шум., Сл. ПЗБ), смарг. пахадыка ’тс’, паст. ’жабрак’ (там жа). Да пахаджаць < хадзіць (гл.). Аб суф. -яка гл. Сцяцко, Афікс. наз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маталы́га1 ’той, хто неразумна траціць грошы, маёмасць’ (Растарг.), маталыжка, маталы́жкік ’мот’ (Нас.), ’бадзяга’ (ТСБМ, Нас.), мыталы́га ’жулік’ (Бяльк.), мотолы́га ’круцель’ (ТС), маталы́жнічаць ’жыць падманам, махлярыць’ (Нас.), маталыжыць ’маніць’ (Крыў., Дзіс.). Рус. смал. мотолы́га, мотолы́жкабадзяга’, кубан. мотолыж́ник ’жулік’, пск. мотолыга ’хлус’, пенз. ’мот’. Бел.-рус. ізалекса. Да мата́ць/матля́ць (гл.). Суфікс ‑ыга надае лексеме адмоўна-экспрэсіўнае значэнне.

Маталы́га2 ’голень’ (Касп.). Рус. пенз., ніжагар., урал. мотолы́га ’вялікая косць’, цвяр., ёнаўск. (ЛітССР) мостолы́га ’доўгая худая нага’. Бел.-рус. ізалекса. Да масол (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́бус ’неразумны чалавек’ (трак., Сл. паўн.-зах.). Семантычна стаіць бліжэй да каш. labas ’прыдуркаваты, нехлямяжны, гультаявалі’, якое запазычана з н.-ням. laps ’дурны’, прус. labas, labaschбадзяга’, lebas ’гультай’ (Слаўскі, 5, 127).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

туля́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лязе, Т ‑ай (‑аю), ж.

1. Чалавек, які туляецца, пазбягае сустрэчы; бадзяга. А туляга, як вядома, чалавек, які туляецца, увесь час хаваецца, каб быць непрыкметным. Сабалеўскі. Шыраеўскія дзядзькі і да гэтага бачылі, што Чубар не проста туляга, а чалавек са зброяй, значыць, мае калі не ўладу, то дачыненне да нечага вельмі важнага. Чыгрынаў.

2. Разм. Баязлівец, нерашучы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вадзя́га ’вадзяны’ (Мат. Гом.). Да вадзі́ць1, калі меркаваць па выразу «павадзіў мяне вадзяга па балоту». Сувязь з вада трэба адхіліць яшчэ і таму, што словаўтваральная мадэль з суфіксам ‑ага з’яўляецца аддзеяслоўнай; параўн. туляга, бадзяга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вага́н1 ’драўляная міска’ (КСТ, КЭС). Вытворныя: вагане́ц ’начоўкі для пяску’, вага́нак ’коўшык’, вагано́к ’драўляная міска’ (КСТ). Рус. ваганки ’ночвы, карыта’, укр. вагани́ ’прадаўгаватая драўляная міска для яды; ночвы’, чэш. vahánek, славац. vahan, серб.-харв. ва̀ган ’драўляная міска; пэўная мера’, славен. vagàn, vagána. Запазычанне. Існуючыя версіі гл. Фасмер, 1, 264; Махэк₂, 675; Рудніцкі, 1, 289; Скок, 3, 559. Балгарскія этымолагі (БЕР, 1, 110–111, 221) лічаць, што *vaganъ — вынік метатэзы пры запазычанні італ. gavagno (параўн. балг. гаванка ’драўляная міса’).

Вага́н2 ’лаянкавае слова’ (КСП); ’высокі, здаровы чалавек’. Рус. ваган ’вахлак, мужык, селянін’, ваганиться ’гарэзаваць, гуляць, жартаваць’, ходить на ваган ’адлучацца без дазволу’, польск. wagant, чэш. vagantбадзяга’, славац. vagantбадзяга-студэнт’, серб.-харв. ва̀гантбадзяга’. У бел. мову слова трапіла з захаду (параўн., напрыклад, ням. Vagant), магчыма, праз польскую або непасрэдна з лацінскай. Ваган < *вагант, якое да лац. vagans, vagantis ’які бадзяецца’. Аб страце ‑т параўн. Суперанская, Вопросы культуры речи, 3, 1961. Гл. Махэк₂, 674; Надурская, JP, 1972, 1, 20.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зблы́ндацца ’ўступіць у любоўную сувязь’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. блы́ндаць ’бадзяцца’ з тлумачэннем праз лат. blin̑daбадзяга, валацуга’. Але прыведзенае значэнне таксама нагадвае польск. błądzić ’блудзіць’, якое магло ў сувязі з экспрэсіўным значэннем змяніцца па форме. Параўн. яшчэ блэ́ндаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаха́ч1бадзяга’ (дзятл., Сл. паўн.-зах.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. -сь. Да лахаць© (гл.). Сюды ж дзятл. лаха‑ чьіца (там жа).

Лаха́ч2 ’пляткар’ (трак., Сл. паўн.-зах.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. Nomina agentis -сь. Да лахаць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лызба́н ’неслух, упарты чалавек’ (гор., Мат. Маг.). Відавочна, запазычана з польск. łycbańбадзяга, гультай’ або было ўтворана ад дзеяслова *лызбаніць, які з малапольск. u̯yz̦bańić še ’гультаяваць, марнаваць час’ < łycoń, łycåk < łycać ’скакаць, падскокваць’, як тарабаніць ’валачы’ (Слаўскі, 5, 382 і 383).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́вар, ро́вэр, ро́выр, ро́вер ’веласіпед’ (ТСБМ, Сцяшк., Сцяшк. Сл., Сцяц.; лун., свісл., Шатал.; Скарбы, Сл. Брэс., Мат. Гом.; карэліц., гродз., З нар. сл.; беласт., Жыв. НС.; зах.-бел., ЛА, 2). Праз польск. rower ’тс’ з англ. rover ’вандроўнік’, ’бадзяга, валацуга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)