арэ́шак, ‑шка, м.

Памянш. да арэх.

•••

Чарнільны арэшак (спец.) — хваравітая нарасць на дубовых лісцях, якая мае дубільную кіслату; яблычкі (у старыя часы выкарыстоўвалася для прыгатавання чарніла).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

како́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да какоса. Какосавая драўніна. Какосавы арэх. // Які атрымліваецца з какосавай пальмы і з яе пладоў. Какосавы алей.

•••

Какосавая пальма гл. пальма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бана́н, ‑а, м.

1. Шматгадовая пальмападобная трапічная расліна сямейства бананавых.

2. Мучністы салодкі плод гэтай расліны. [Хлопчык] часта бегаў.. [у лес], каб сцягнуць какосавы арэх, банан і іншыя добрыя рэчы. Маўр.

[Ісп. banano, banana.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лускане́ц ’спелы арэх’ (Юрч., карэліц., Сцяшк. Сл.). Да лузга́н, лузгане́ц (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лузонікарэх, які сам вывальваецца з шапачкі’ (Янк. 1). Да луза́н, лузга́н (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сальві́нія, ‑і, ж.

Вадзяная аднагадовая травяністая расліна сямейства сальвініевых; вадзяная папараць. Для Палесся таксама характэрна прысутнасць такіх рэдкіх рэліктавых відаў раслін, як вадзяны арэх, альдраванда, сальвінія і жоўты рададэндран. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зрэх ’агрэх’ (Сл. паўн.-зах.). З + грэх з выпадзеннем г; параўн. заўгрэх ’тс’. Гл. арэх1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разлуза́ць сов. разлущи́ть; (орех и т.п. — ещё) разгры́зть;

р. стручо́к — разлущи́ть стручо́к;

р. арэ́х — разгры́зть оре́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лушчане́ц ’спелы арэх’ (іўеў., Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ). Да лу́шчыць (гл.). Суфікс ‑ец, як у лузане́ц < луза́н (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

муска́т, ‑у, М ‑каце, м.

1. Насенне мускатніку, мускатны арэх.

2. Сорт вінаграду з духмянымі ягадамі. А колькі на рынку пахучае дыні, Інжыру, айвы і мускату мядовага! Арочка.

3. Дэсертнае віно з гэтага вінаграду.

[Фр. muscat, ад лац. muscatus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)