сузіра́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не цікавіцца тым, што яго акружае; бяздзейны, пасіўны. [Селянін] — не пасіўная, сузіральная асоба і далёка не абыякава ўспрымае ўсё тое, што пасылае яму лёс. Навуменка. // Уласцівы такому чалавеку. Сузіральныя адносіны да рэчаіснасці. // Звязаны з працэсам сузірання (у 1 знач.). Пісьменнік паступова падымаецца ад сузіральнага чалавекалюбства «Сястры» да гуманізму актыўнага. Адамовіч.

2. Схільны да сузірання (у 2 знач.). Сузіральная натура. // Уласцівы такому чалавеку. Тут прыемна пасядзець, адпачыць у духмяным цяньку, падумаць аб мінулым, настроіцца на сузіральны лад. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аскаба́лакабыякава ці выпадкова адсечаны невялікі кавалак дрэва’, аскабо́лак (Янк. II), осокоба́лок (Лун.), аскабёл (Бяльк.); ад гэтага пераносныя значэнні пра чалавека (БРС), вялікую лусту хлеба (Бір. дыс.). Утворана паводле таго ж тыпу, што абломак, асушак, атопкі ад дзеяслова *аскабаліць (*оскобълити) і аскабёл — ад яго варыянта *аскабеліць (*оскобьлити). Гэтыя дзеясловы, паралельныя да рус. оскоблить, маюць другасныя (устаўныя) ъ, ь; яны ўтвораны ад назвы прылады скобля (магчыма, спачатку ўтвораны бяспрэфіксны дзеяслоў скоблити), што ўзыходзіць да і.-е. *(s)kobh‑ (Покарны, 930–931) і суфіксальнага ‑l‑ (Трубачоў, Ремесл. терм., 156). Супрун, Рэгіян. асабл. (Гомель) 68–69.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыці́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які перастаў падаваць гукі, ствараць шум; сцішаны. Закіданая снегам, прыціхлая вёска ў гэты паўночны час здавалася прыгожай. Навуменка. Палалі пажары, асвятляючы злавесным полымем пануры, прыціхлы родны горад. Сабаленка. Над прыціхлым асеннім паркам, над чырванню сцягоў і кветак плыве мелодыя Дзяржаўнага гімна БССР. Пысін. // Прыглушаны, пацішэлы, прыцішаны. Непадалёку скрыпнулі дзверы, пачулася прыціхлая, але заўзятая гамонка. Няхай.

2. Які перастаў рухацца, замёр, заціх. Некаторы час хлопцы сядзелі прыціхлыя. Місько. Ганка раззлавалася, села на лаву і, прыціхлая, абыякава глядзела на гульню. М. Стральцоў. // Які паслабеў у сіле свайго праяўлення. Зноў у.. [Рыбаку] аднавілася прыціхлае было, але ўпартае жаданне.. прарвацца ў лес. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Скачком спусціцца з чаго‑н.; скочыць уніз. Перапалоханы Мінуць саскочыў з каня і кінуўся да Міхалюка. Чорны. На паваротцы да эстакады, дзе машына сцішыла ход,.. [Каваль] лоўка саскочыў на дарогу і пайшоў наўпрост, праз рэйкі. Савіцкі. // Разм. Хутка ўстаць, ускочыць. [Марына Паўлаўна] саскочыла з канапы і стала мітусіцца па хаце, збіраючы астатнія рэчы. Зарэцкі. Валя спалохана, саскочыла з услона. Шамякін.

2. Не ўтрымаўшыся на чым‑н., скінуцца, зваліцца. Дзверы саскочылі з завесы. □ Лае саскочыў, — абыякава пазіраючы на сваю руку, адказаў рабочы. Арабей. Перакладзіна ад дрыжання саскочыла, і я цераз яе нырнуў уніз. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тытунёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тытуню. Тытунёвы ліст. □ Кудзін адчыніў кабіну, з якой патыхнула сухім цяплом, пахам саляркі і тытунёвага дыму. Радкевіч. Сухі і казытлівы тытунёвы пыл лезе ў рот. Паўлаў. // Атрыманы з тытуню. Тытунёвае масла. // Звязаны з вырошчваннем, апрацоўкай і продажам тытуню. Тытунёвая фабрыка. Тытунёвы ларок. □ Палікарпаўна ўжо даўно тытунёвую расаду павеяла. Кулакоўскі. Арцём пайшоў шукаць шчасця на новых землях, тытунёвых плантацыях. Самуйлёнак.

2. Зеленавата-карычневы; колеру тытуню. [Лізагуб] гаварыў і ўсміхаўся белымі зубамі, а ўсмешка была халодная, абыякавая. Валасы бліскучыя ад брыльянціну, нібы карова ягоную галаву лізала. Вочы тытунёвага колеру, абыякава-ўважныя. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́па ‘ марудна, павольна (пра рост)’ (шчуч., свісл., Сл. ПЗБ), ту́по ‘вельмі павольна (пра хадзьбу)’ (Клім.). Параўн. славац. tupoабыякава’, ‘тужліва, сумна’, ‘нудна’. Паводле Махэка₂ (661), апошняе ўзыходзіць да прасл. *tǫpiti, самастойнага дзеяслова, не звязанага з прыметнікам *tǫpъ ‘тупы’, параўн. чэш. tupit ‘пазбавіць хуткасці’, польск. tępić ‘знішчаць, вынішчаць’; раней — ‘прыніжаць, дыскрэдытаваць’, што знаходзіць адпаведнікі ў тупі́ті ‘тупіць, вынішчаць’ (Вруб.), ст.-бел. тупети ‘слабець’, тупитися ‘тс’ (ГСБМ, дзе звязваецца з тупый ‘тупы’). Борысь (631) значэнне ‘нішчыць, пераследаваць’ выводзіць з больш ранняга ‘пазбаўляць вастрыні, рабіць тупым (напрыклад, рэжучыя прылады)’. Кралік (634) дзеяслоў «з духоўнай сферы» славац. tupiť ‘прыгнятаць, зневажаць’ выводзіць з ‘наступаць, прыціскаць’, адкуль otupný ‘аднастайны, нудны’. Сюды ж, відаць, тупава́ты (пра гліну) ‘гліна нязначнай вязкасці’ (Нар. словатв.), ‘глухаваты’: тупава́ты на ву́шы (луцэ., Сл. ПЗБ), тупова́ты ‘разумова абмежаваны, някемлівы’ (ТС), дзе прысутнічае сема ‘слабы, непаўнавартасны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аскялё́пак (Касп., Янк. II), аскалёпак (Янк. Мат., Бір.), осколёпокъ (Нас.), асыкалёпык (Бяльк.), ашкалёпак (Касп., КТС), аскалёбак (Янк. Мат.) кавалак дрэва, адсечаны абыякава ці выпадкова, трэска, асколак посуду’; аскалёпак дурны чалавек’ (КЭС, шкл., бярэз.). Рус. осколупок ’асколак’, укр. оскалок ’кавалак дрэва’, славен. oskalek стрэмка, трэска’. Слова, безумоўна, звязана з і.-е. *(s)kel‑/*(s)kol‑ ’рэзаць, ударыць’, які сустракаецца і з дэтэрмінатывам ‑р‑ ці ‑b‑ (Покарны, 923–926), аднак яго этымалогія ў беларускай мове выклікае значныя цяжкасці ў сувязі з тым, што рускі адпаведнік (магчыма, народнаэтымалагічна) звязаны хутчэй з колупать, а ўкраінскія і славенскія не маюць ‑р‑. Польск. osklepek частка кветкі; ракавіна’, калі і роднаснае слова, то не непасрэдна (у сувязі з семантыкай, дарэчы, прадстаўленай і ў іншых індаеўрапейскіх мовах). Гэта робіць аскялёпак адзіным славянскім прадстаўніком індаеўрапейскай асновы *(s)kelp‑, *(s)kolp‑ ці *(s)kolbh‑. Пра чалавека — пераносна (параўн. аскабалак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абыя́кавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не выяўляе ніякай цікавасці да каго‑, чаго‑н. [Люба] глядзела ў вочы гэтаму чалавеку, абыякаваму да яе, і нават каб ён пачаў яе абсмейваць, яна б магла выпрошваць у яго рады. Чорны. Адзін толькі Янка заставаўся абыякавым у дачыненні рыбы: ён не пазнаў яшчэ асалоды ў лоўлі сеткаю-таптухаю. Колас. // Раўнадушны да навакольнага наогул. [Мікола Пышко:] — Толькі абыякавы чалавек можа кінуць пачатую справу, не скончыўшы яе. Грахоўскі. Пі ён сам пра сябе, ні другія пра яго не маглі і не могуць сказаць, што чалавек ён абыякавы, марудны, раўнадушны. Нельга так сказаць пра Андрэя Сцяпанавіча Лазарэку. Бялевіч. // Які выяўляе раўнадушнасць. Абыякавы выгляд. Абыякавы тон. □ Чакалі наступнага дня. Некаторыя з трывогай, — што будзе? Другія з абыякавым настроем: што будзе, то будзе. Галавач.

2. Які не выклікае да сябе цікавасці. І ўсё стала абыякава для.. [Сашы], нішто яе больш не цікавіла, не магло запаліць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аціля́кавацца ’надта марудзіць, абыякава адносіцца да справы’ (Янк. Мат.), ацялякаваць, ацялякавацца ’марудзіць’ (КСП), ацілягавацца ’марудзіць, нядбайна адносіцца да працы’ (КЭС, лаг.), ацялягвацца ’рабіць нешта павольна’ (мядз., Цыхун, вусн. паведамл.), аціляка ’марудная, павольная ў справе асоба’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Магчыма, запазычанне з літоўскай мовы, параўн. atsilìkti, atsiliẽkti ’адстаць, адставаць’, зваротны прыставачны дзеяслоў ад lìkti, liẽka ’аставацца, астацца’, крыніцай запазычання магла быць форма 3‑й ас. адз. л. atsiliẽka (адносна апошняй формы гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 209), параўн. аціляка, з пазнейшым расшырэннем адыменнай дзеяслоўнай асновы суфіксам ‑ва‑, параўн. прастарэка ’балбатун’ — прастарэкаваць ’гаварыць лухту, балбатаць’, варыянтнасць у корані слова тлумачыцца фанетычна: а замест і ў выніку прыпадабнення складоў, г замест к як вынік азванчэння ў інтэрвакальным становішчы, параўн. дыял. стага́н, ’шклянка’ і інш. У карысць такой версіі сведчаць і лінгвагеаграфічныя даныя, аднак яны не пярэчаць і іншай версіі: ацялякавацца ад целекаваты, у сваю чаргу ўтворанага ад вядомага з гаворак на беларуска-літоўскім паграніччы і паўночна-ўсходніх польскіх гаворак цяляк (cielak) цяля; дурнаваты, няразвіты хлопец’, раней таксама ’пастух цялят; гультай, разява’. Больш праблематычнай здаецца сувязь з полац. цюлёгаць ’квэцаць, рабіць абы-як’ (Садоўскі, вусн. паведамл.), польск. ciulać ’марудна і абы-як рабіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пабля́клы і пабле́клы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў яркія фарбы, выцвіў, паліняў. Пабляклы здымак. □ У старэнькай, пабляклай ад шматразовага мыцця сукенцы прыйшла .. [Вера] у новы калектыў. «Звязда». У першыя дні пасля вызвалення прыйшоў сюды, да гэтага дома, кульгавы, сутулаваты чалавек, у паблеклым армейскім адзенні. Мележ. На паблеклым ад страты крыві твары заільсніўся дробны пот. Паслядовіч.

2. Які памерк, пабляднеў. У густым, пабляклым небе, як жар у прысаку, палала жоўтае сонца. Дуброўскі. [Лясніцкі] убачыў .. паблеклыя зоркі, адна з якіх, здавалася, прычапілася за самую верхавіну рабіны.. Шамякін.

3. Які звяў, страціў свежасць (пра расліны). Ёсць своеасаблівае хараство і ў асенніх фарбах, яны не ўсюды шэрыя і пабляклыя, як здаецца. Краўчанка. // перан. Які страціў прыгажосць, свежасць, бляск. Бабка доўга ўзіраецца пабляклымі вачыма ў неба, нешта сама сабе шэпча і ўздыхае. Даніленка. Паблеклыя вочы .. [маці] глядзелі на свет з-пад нізка насунутай хусткі, здаецца, зусім абыякава. Брыль.

4. перан. Які страціў сваю сілу, выразнасць, яскравасць. Ласка кахання сапраўднага, Як вітанне сонейка ранняга. Яна гоніць ад сэрца спакой Сваёй цёплай пяшчотнай рукой. Бо спакой — гэта вечар кахання, Гэта водбліск пабляклых надзей. Чарнушэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)