Даво́лі ’даволі’. Рус. дыял. доволя́, до́воли, укр. дово́лі. Параўн. далей серб.-харв. довољ, славен. dovòlj, dovoli, dovólje, dovélj ’тс’. Узнікла спалучэннем *do і склонавай формы ад *volʼa ’воля’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 87–88. Спалучэнне гэтых двух каранёў адбылося ўжо вельмі даўно. Трубачоў указвае на ўтварэнні *dovolъ, *dovolьnъ, *dovьlěti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Датла́ ’датла, зусім’ (БРС). Параўн. укр. дотла́, славац. do tla. У аснове ляжыць спалучэнне *do з словам *tьlo ’аснова, зямля’: укр. тло, ст.-рус. тьло, серб.-харв. тле̏, польск. tło і г. д. (прасл. *tьlo; аб далейшых сувязях гл. у Фасмера, 4, 65). Параўн. таксама Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 178.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дачка́ ’дачка’. Параўн. рус. дочь, укр. дочка́, польск. córa, чэш. dcera, серб.-харв. кћи̑, балг. дъщеря́, ст.-слав. дъщи. Прасл. *dъktʼi. Параўн. ст.-інд. duhitár‑, грэч. θυγάτηρ, літ. duktė́ ’тс’ (далейшы аналіз вельмі няпэўны). Гл. Бернекер, 1, 243–244; Фасмер, 1, 533; асабліва Трубачоў, Эт. сл., 5, 178–179 (з бібліяграфіяй).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзя́цел ’дзяцел’. Параўн. рус. дя́тел, укр. дя́тел, польск. dzięcioł, ст.-чэш. dětel, серб.-харв. дје̏тао, балг. де́тел. Прасл. *dętetъ. Утварэнне суфіксам ‑tel‑. Дзеяслоўная аснова, ад якой утворана назва, праблематычная (*delb‑ або *dьlb‑: літаральна ’той, які доўбае’). Параўн. Фасмер, 1, 562; Бернекер, 1, 190–191; Трубачоў, Эт. сл., 5, 27–28.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клыка́ты (бу́ська) ’з доўгімі нагамі’ (Клім.). Да *клык ’нага’. У такім разе мы можам разглядаць апошняе як усходнеславянскую паралель да балг. кълка ’сцягно, ляжка’, макед. колк ’сцягно’, серб.-харв. ку̏к, славен. kolk ’тс’. Паўднёваславянская група лексем мае балтыйскія паралелі і перш за ўсё ст.-прус. culczi ’сцёгны’ (Мартынаў, Язык, 73–74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кляпа́ла ’драўляны балабан на шыі ў скаціны’ (ТС), ’благі звон’, ’цурбан з ручкамі’ (Гарб.). Параўн. рус. клепало, укр. клепало ’тс’, балг. клепало, серб.-харв. клѐпало, славен. klepálo ’тс’, польск. klepadlo, чэш. klepadlo, славац. klepadlo, в.-луж. klepadlo ’тс’. Прасл. klepadlo да klepati (Трубачоў, Эт. сл., 10, 7). Гл. кляпаць 3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бры́тва (БРС, Бяльк., Сцяшк. МГ). Укр. бри́тва, рус. бри́тва, польск. brzytwa, чэш. břitva, ст.-слав. бритва, балг. бри́тва, серб.-харв. бри̏тва і г. д. Прасл. *britva ’тс’ (утварэнне суфіксам ‑tva ад дзеяслова *briti, гл. брыць). Гл. Слаўскі, 1, 47; Брукнер, 46; Фасмер, 1, 214; БЕР, 1, 79; асабліва Махэк₂, 74.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Верацяно́. Ст.-рус. веретено, рус. веретено́, укр. верете́но, польск. wrzeciono, чэш. vřeteno, ст.-слав. врѣтено, балг. врете́но, серб. вретѐно. Прасл. *verteno ’верацяно’; ’вось’. Утварэнне ад і.-е. кораня *u̯ert‑ ’вярцець’ з поўнай ступенню вакалізму (параўн. вярце́ць, вароча́ць, варо́ты ад таго ж кораня, але з іншым вакалізмам). Гл. Фасмер, 1, 297.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́балака ’воблака’ (Федар., З нар. сл.), вобалак (Рам., 8, 368). Рус. о́болоко, укр. о́болоки, ст.-рус. оболокъ, ст.-слав. облакъ ’воблака’, польск. obłok, н.-луж. hobłoka ’лёгкае воблака, воблакі’, чэш., славац. oblak, серб.-харв. о̏бла̑к, славен. oblȃk, балг., макед. о́блак. З *ob‑volkъ ад валаку, валачы (гл.) (Фасмер, 3, 105).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́бруб ’плошча зямлі ў адным кавалку’ (КЭС). Рус. о́бруб ’дзеянне па дзеяслову абрубіць; калодзежны зруб’, укр. обру́б ’асобны кавалак зямлі, участак’, польск. obrąb, obręb ’абмежаваная тэрыторыя, участак, граніца’, в.-луж. wobrub ’край, абрубка адзежы’, чэш. obruba, серб.-харв. òbrub(a) ’край адзежы, кашулі’; ’нізкая каменная агароджа калодзежа’. Да абрубіць. Параўн. абрубак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)