◎ Пражы́ліна ’кладзі (смарг., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. прожилина ’бэлька, жэрдка’. Прэфіксальна-суфіксальны дэрыват ад жыла, гл. жыліна ’трама, жэрдка’; апошняя параўноўваецца таксама з серб.-харв. жила ’дапаможная кроква, лата’ (Ареал. исслед., 1971, 98), а таксама з балг. жилици ’тонкія жардзіны для пакрыцця страхі вясковай хаты’, жшник ’лата’ (БЕР, 1, 545).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)